“Свята са слязамі на вачах” (+фота)
Пад такой назвай 9 мая ў Паставах прайшоў тэатралізаваны святочны канцэрт, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі
Веліч даты ўслаўляла нават сама прырода. З самага ранку свяціла сонца, наталяючы цяплом зямлю, ахінаючы пяшчотнымі промнямі веснавыя кветкі, зеляніну дрэў і палёў, белае ўбранне садоў. З радасным настроем, у па-святочнаму ўпрыгожаных калонах дарослыя і дзеці прайшлі па галоўных вуліцах райцэнтра да плошчы Леніна. А першымі ганаровыя месцы тут занялі ўдзельнікі вайны, работнікі тылу, вязні, якія зведалі фашысцкую няволю.
Урачыстае шэсце
Пачалося свята з кампазіцыі “Сцяганосцы” і ўрачыстага шэсця дэлегацый вядучых прадпрыемстваў горада — адкрытых акцыянерных таварыстваў “Паставымэбля” і “Пастаўскі малочны завод”. Затым прайшлі “белітаўцы”, работнікі лясной, газавай і жыллёва-камунальнай гаспадарак, спажывецкай кааперацыі, аўтамабілісты, сувязісты. Прысутныя цёпла віталі дэлегацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтральнай раённай бальніцы, райбыткамбіната, аддзяленняў “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”. Асаблівую ўрачыстасць шэсцю надалі калоны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела пагранічнай службы “Паставы”, ваенных медыкаў, раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане. А завяршылі яго спартсмены і моладзь райцэнтра.
Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны М. Я. Зубовічу, ваеннаму камісару Пастаўскага раёна Ю. В. Мільто і першаму сакратару райкама БРСМ І. А. Каралёвай.
Пастаўчан і гасцей горада, ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, воінаў Пастаўскага гарнізона і моладзь вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў.
— 70 гадоў аддзяляюць нас ад той пераможнай вясны. Але памяць пра вайну, якая забрала 30 мільёнаў жыццяў савецкіх людзей, не згасае, жыве ў кожным горадзе і вёсцы, перадаецца з пакалення ў пакаленне, — адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі. — У імя жывых мы павінны памятаць пра тых, хто ваяваў на франтах, на сушы і на моры, змагаўся з ворагам у падполлі і ў партызанскіх атрадах, хто загінуў і пахаваны ў брацкіх магілах на вялікай тэрыторыі — ад Сталінграда да Эльбы.
У дасягненне Вялікай Перамогі неацэнны ўклад унёс гераічны беларускі народ. Наша краіна стала адзі-ным рубяжом абароны, ядром партызанскага руху. На беларускай зямлі летам 1944-га пачалася сусветна вядомая аперацыя “Баграціён”, у ходзе якой была разгромлена група армій вермахта “Цэнтр”, пачалося пераможнае наступленне савецкіх войскаў. У маі 1945 года яно завяршылася капітуляцыяй Германіі.
Больш за тры тысячы нашых воінаў-землякоў, партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Вайна прынесла і нястачы, вялікія людскія і матэрыяльныя страты. Народнагаспадарчы комплекс Пастаўшчыны ў асноўным быў адноўлены толькі к 1950 году, а даваеннай колькасці насельніцтва так і не ўдалося дасягнуць.
В. С. Гутараў адзначыў сённяшнія дасягненні ў гаспадарчай галіне і сацыяльнай сферы раёна, пажадаў усім пастаўчанам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працоўнай і ратнай дзейнасці ў імя мірнай і светлай будучыні нашай краіны.
“Бессмяротны полк”
У ходзе падрыхтоўкі да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў раёне ажыццёўлена шмат мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў і ветэранаў вайны, патрыятычным выхаванні моладзі. Упершыню жыхары горада далучыліся да акцыі “Бессмяротны полк”. Сутнасць яе ў тым, што практычна ў кожнай сям’і ёсць свае героі: бацькі, дзяды і прадзеды, якія змагаліся з фашыстамі. Хтосьці прайшоў усю вайну, а хтосьці загінуў на ёй або памёр у мірны час. Гэта тысячы нашых землякоў. Памяць пра іх захоўваюць родныя і блізкія. Бясцэннымі рэліквіямі сёння з’яўляюцца фотаздымкі, пісьмы-трохкутнікі. У дзень слаўнага юбілею дзясяткі маладых і ўжо сталых былых франтавікоў і партызан пазіралі на нас з партрэтаў, якія горда пранеслі па плошчы і Алеі герояў іх унукі і праўнукі — вучні школ горада. Вось толькі некалькі прозвішчаў: Аркадзій Мікалаевіч Дубоўскі, Вікенцій Паўлавіч Казак, Вікенцій Аляксандравіч Падгайскі, Сяргей Захаравіч Васільеў, Васілій Кандрацьевіч Швед, Уладзімір Аляксандравіч Смірноў, Сцяпан Іосіфавіч Лешчык, Мікалай Паўлавіч Гулевіч, Уладзімір Міхайлавіч Яцына, Мікалай Мікалаевіч Камышаў, Іван Андрэевіч Хацяновіч, Ларыён Васільевіч Ташчанка, Марыя Аляксандраўна Полех і дзясяткі іншых.
Праходжанне ўдзельнікаў акцыі “Бессмяротны полк” суправаджалася выступленнем народных хароў настаўнікаў і ветэранаў, што надало шэсцю асаблівую ўрачыстасць і шчымлівасць, выклікала ў многіх слёзы смутку і ўдзячнасці. Верыцца, што ў наступныя гады гэта акцыя будзе прымнажацца новымі ўдзельнікамі і мы зможам убачыць і пакланіцца яшчэ многім-многім тым, хто змагаўся з ворагам, каго даўно няма побач з намі.
Аднавілі старонкі змагання
Гадам перадваеннага мірнага жыцця і фашысцкай навалы былі прысвечаны харэаграфічныя кампазіцыі “Бярозы” і “Вайна”. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці СШ №5 і №1, Гуцкай СШ, Ляхаўшчынскай БШ, ясляў-сада №1 і №5, народная эстрадная група “25 плюс-мінус” выканалі песні і іншыя творы на ваенную тэматыку і як бы аднавілі некаторыя старонкі змагання пастаўчан з фашысцкімі захопнікамі. Ужо ў самым пачатку акупацыі ў розных месцах Пастаўшчыны ўзніклі партызанскія групы, якія потым перараслі ў атрады “Смерць фашызму” Рыгора Крукава, “Слава” Васілія Асяненкі, дыверсійнае падраздзяленне Фёдара Маркава і іншыя.
На барацьбу з ворагам паднялася патрыятычная моладзь: група Усціна Ясюковіча, падпольныя камсамольскія арганізацыі “За Радзіму”, вёсак Ліпнікі, Васіліны і іншых. Адважныя падпольшчыкі станавіліся партызанскімі сувязнымі, разведчыкамі, байцамі дзеючай арміі. Не ўсім ім суджана было дажыць да Перамогі.
Да сённяшняга дня ў раённым краязнаўчым музеі захоўваецца чырвоны сцяг камсамольскай арганізацыі Навасёлкаўскага сельскага Савета, які выратавала маладая настаўніца, сувязная партызанскага атрада “Слава” брыгады імя Варашылава Ганна Пашкевіч. Сцяг быў перададзены ў партызанскі атрад Васілія Асяненкі. І вось праз 70 гадоў ён паўстаў перад сотнямі ўдзельнікаў вялікай урачыстасці. З гонарам пранеслі па плошчы гэту рэліквію лепшыя маладыя прадстаўнікі сённяшняй моладзі Пастаўшчыны — старшы інструктар-выратавальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Сеганкевіч, старшы оперупаўнаважаны раённага аддзела ўнутраных спраў Павел Свірбутовіч, загадчык інфекцыйнага аддзялення, урач-тэрапеўт цэнтральнай райбальніцы Аляксандр Сварцэвіч, намеснік начальніка змены аддзялення пагранічнага кантролю “Мольдзевічы” Аляксандр Гузянкоў.
І вось наступіў доўгачаканы, самы шчаслівы дзень. На плошчу ўехала аўтамашына з салдатамі-пераможцамі. З бязмежнай радасцю, кветкамі і слязамі на вачах суст
ракалі іх родныя і блізкія. Але не ўсе дачакаліся сыноў, бацькоў і дзядоў, не ў кожны дом прыйшла радасць. Толькі на франтах Вялікай Айчыннай загінула больш за 2000 воінаў — нашых землякоў. За гады акупацыі ў Германію было вывезена 1800 чалавек, фашысты і іх памагатыя расстралялі 4325 мірных жыхароў. Падчас карных аперацый было спалена 87 вёсак, 2820 дамоў, а вёска Альцы — разам з яе жыхарамі.
Мінутай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых, да помніка ў гарадскім скверы ляглі гірлянды і вянкі. А потым на плошчы прадэфіліравалі ўдзельніцы ансамбля барабаншчыц, прагучала некалькі твораў у выкананні ўзорнага духавога аркестра.
Парад тэхнікі
Цікавай старонкай свята стала праходжанне спецыяльнай тэхнікі айчыннай вытворчасці. Першымі на плошчу ўехалі энерганасычаныя трактары. Толькі сёлета больш за 30 магутных машын папоўнілі парк сельгаспрадпрыемстваў. Разам з абнаўленнем асноўнай вытворчасці расце колькасць спецыяльнай тэхнікі і на малаказаводзе, у адкрытым акцыянерным таварыстве “Паставымэбля”, філіялах “ДРБУ-132”, “Паставырайгаз”, “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17”, УП ЖКГ, райспажыўтаварыстве, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтральнай райбальніцы, раённым вузле паштовай сувязі, цэнтры банкаўскіх паслуг №230, раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Парад трактароў і аўтамашын суправаджаўся расказамі пра калектывы, якія прадаставілі тэхніку і паспяхова вырашаюць свае вытворчыя і сацыяльныя задачы.
Уразілі паказальныя выступленні кінолагаў са службовымі сабакамі Смаргонскай пагранічнай групы і раённага маладзёжнага ваенна-спартыўнага клуба “Азімут”. Паланілі сваёй творчасцю танцавальныя калектывы і вакальныя групы РДК, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, цэнтра культуры і народнай творчасці раёна, народныя ансамблі “Вітанне”, “Паазер’е”. Разам з удзельнікамі народных хароў ветэранаў працы і настаўнікаў яны выканалі песню “Дзень Перамогі”, якая стала фіналам тэатралізаванага святочнага канцэрта. Адначасова ў блакітнае сонечнае неба ўзняліся дзясяткі чырвона-зялёных шароў.
Каля трох гадзін доўжылася свята на галоўнай плошчы горада. Пастаўчане ўрачыста адзначылі 70-годдзе Вялікай Перамогі, зрабілі ўсё магчымае, каб яно запомнілася ветэранам, выклікала ў кожнага з нас яшчэ большую ўдзячнасць пераможцам.
Пётр КУРЫЛОВІЧ. Фота аўтара і Іны СНЯЖКОВАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Неизвестный и забытый памятник Всемирного наследия в Беларуси - Дуга Струве
Подробнее Дуга Струве (Русско-Скандинавская дуга) - это цепь (сеть из 265) триангуляционных пунктов, протянувшаяся на 2820 км по территории десяти европейских стран, построенная в период с 1816 по 1855 год и


