Прайшлі вайну, каб даць жыццё
Мае бацькі, Іван Мітрафанавіч і Праскоўя Пятроўна Іваніны, сустрэліся ў 1945 годзе ў Варапаеве. Дэмабілізаваны старшы лейтэнант убачыў за прылаўкам мясцовага магазіна прыгожую дзяўчыну, якая адразу запала яму ў сэрца. Толькі скончылася вайна, абое зведалі незлічоныя беды і выпрабаванні фашысцкай навалы. Праскоўя — на акупіраванай тэрыторыі Пастаўшчыны, а Іван, ураджэнец Браншчыны, прайшоў вайну з 1939-га і да ўзяцця Берліна, пакінуўшы свой подпіс на рэйхстагу. Баявы афіцэр быў дэмабілізаваны і накіраваны ў Заходнюю Беларусь для аднаўлення народнай гаспадаркі і арганізацыі калгасаў. Ім было пра што пагаварыць. А яшчэ абое прыгожа спявалі. А як жа танцаваў старшы лейтэнант Іванін цыганачку, пазвоньваючы баявымі ўзнагародамі на гімнасцёрцы! Не закахацца ў яго было проста немагчыма.
У 1946 годзе нарадзіўся іх першы сын Іван, потым — Мікалай (аўтар гэтых радкоў), Леанід і Аляксандр. Жылі небагата, але дружна і весела.
Як любілі мы, дзеці, калі бацька ці маці пачыналі распавядаць шматлікія гісторыі з жыцця, пра ваенныя падзеі. Перабіралі баявыя ўзнагароды, а іх у камандзіра ўзвода тэлеграфна-кабельнай роты старшага лейтэнанта Івана Іваніна было нямала: два ордэны Айчыннай вайны, медалі “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”, шматлікія юбілейныя медалі. Першы ордэн Айчыннай вайны бацька атрымаў за ўдзел у бітве на Арлоўска-Курскай дузе ў 1943 годзе, дзе быў паранены 23 лютага. Баі ішлі кровапралітныя, зямля стагнала ад выбухаў снарадаў і бомбаў. Іван Мітрафанавіч з напарнікам наладжвалі пашкоджаную сувязь, калі іх накрыла выбухам. Задыхаючыся пад камякамі мёрзлай зямлі, лейтэнант змог выпаўзці з варонкі і выцягнуць байца Фаміна, якому адарвала абедзве нагі. Сыходзячы крывёй, пачуў, што размаўляюць санітары. Параненых збіралі ў лодкі і цягнулі па глыбокім снезе. Бацьку заўважылі і перанеслі ў лодку, а бязногага салдата пакінулі ў полі. Тады бацька выхапіў пісталет і загадаў забраць няшчаснага. У шпіталі хірург хацеў адрэзаць нагу, але ўпарты мужчына не дазволіў. Неўзабаве рана пачала гаіцца. Адправілі ў тыл, а пасля лячэння — на фронт.
Страшнай была бітва пры ўзяцці Кёнігсберга. Непрыступная крэпасць не здавалася. Немцы заселі ў казематах сярэдневяковай цытадэлі, і выбіць іх адтуль не ўдавалася ні з зямлі, ні з паветра. Людзі гінулі сотнямі. З Масквы быў запрошаны Патрыярх, які з малітвамі, цудатворным абразом Багародзіцы абляцеў на самалёце поле бою, правёў малебен аб дараванні перамогі. І здарыўся цуд, аб якім партыйны і не вельмі веруючы тата распавядаў не ўсім і не заўсёды. Яны ўбачылі, як над арміяй ідзе Маці Божая, раскінуўшы свой Святы Пакроў, які неслі анёлы. У немцаў заклініла гарматы, і крэпасць была ўзята.
Засталіся ў памяці ўспаміны маці. Падчас акупацыі Пастаўшчыны яна, 20-гадовая дзяўчына, стала партызанскай сувязной, дапамагала яўрэям, якіх бязлітасна знішчалі фашысты. У Варапаеве па суседстве жыла сям’я Каца, які меў сваю сталярную майстэрню, рабіў прыгожую мэблю. Маці пры Польшчы скончыла сямігодку, а перад вайной — гандлёвае вучылішча ў Ленінградзе, нядрэнна ведала ідыш, нямецкую мову. Яна карысталася гэтым, калі прыбірала ў жандармерыі і чула многа карыснай інфармацыі, якую перадавала ў партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады імя Ракасоўскага, камандзірам якога быў легендарны Рыгор Крукаў, яе стрыечны брат. Веданне нямецкай мовы дапамагло ёй выратаваць Каца і яшчэ 12 яўрэяў ад расстрэлу. Людзі ўцяклі ў лес, а маму западозрылі і павезлі на допыт у Глыбокае. У турме трымалі некалькі дзён, білі так, што траціла прытомнасць. Толькі вытрымка і мужнасць выратавалі яе.
Была ў маці сяброўка Маруся Мядзюха, якая таксама перадавала партызанам сабраныя звесткі. Разам яны хавалі яўрэйскага хлопчыка, які ўцёк, вылезшы з ямы з расстралянымі яўрэямі ў Дунілавічах. Маці гаварыла, што не магла зрабіць інакш. Загінула столькі родных ёй людзей: дзядзьку спалілі зажыва, расстралялі брата, сястру-падлетка вывезлі ў Германію.
Лёс узнагародзіў маці за яе смеласць і высакароднасць, за тое, што не пакінула людзей у бядзе. Выратаваныя матуляй яўрэі пасля вайны выехалі ў Польшчу, а потым у Ізраіль. Пра дзяўчыну, якая ратавала іх, рызыкуючы жыццём, яны не забыліся. У 90-ыя гады супрацоўнік ізраільскага пасольства ў Беларусі ўручыў Праскоўі Пятроўне медаль “Праведнік народаў свету”, а яе імя ўнесена ў спіс змагароў за мір. Маці ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны, а таксама юбілейнымі медалямі.
На жаль, бацькоў ужо няма ў жывых. Іван Мітрафанавіч памёр у 1971 годзе, Праскоўя Пятроўна — у 2004-ым. Нам, іх сынам, унукам і праўнукам, засталася светлая памяць пра цудоўных бацькоў, уважлівых і любячых бабулю і дзядулю, мужных патрыётаў. Мы беражліва захоўваем іх узнагароды, фотаздымкі і пісьмы. Свецяцца вокны бацькоўскага дома, дзе цяпер жыве з сям’ёй Аляксандр. Гучаць у доме музыка і песні, якія спявалі тата і мама. На бацькавым гармоніку выконвае іх малодшы Іванін, музыкант і кампазітар.
Нізка кланяюся тым, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за светлы дзень вызвалення і Перамогі. Дарагія ветэраны, вы — наша памяць і наша гісторыя.
М. ІВАНІН, г. п. Лынтупы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как двуглавый орел лишился короны
Подробнее Сегодня разве только историки, специализирующиеся на вопросах возникновения советского государства, смогут поведать малоизвестную страницу существования Литбела – Литовско-Белорусской советской


