Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Стаць у строй!

Стаць у строй!

Дарагія пастаўчане, жыхары раёна! Набліжаецца светлае свята — 70-годдзе  Вялікай Перамогі. Як шкада, што ў нашых шэрагах застаецца ўсё менш і менш тых, хто ваяваў з фашыстамі за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. А як хочацца, каб яны ў гэты дзень былі побач! І яны будуць з намі!

У краінах СНД, у тым ліку і ў гарадах Беларусі, ужо каторы год праводзіцца акцыя “Бессмяротны полк”, да якой пара далучыцца і ўсім нам — дзецям, унукам і праўнукам тых родных, хто загінуў на палях бітваў або жыў побач з намі ў мірны час і памёр, не дажыўшы да сённяшняга дня. Пастаўчане, давайце сфарміруем свой “Бессмяротны батальён”, які ўвальецца ў вялікі агульны “Бессмяротны полк”!

Твой дзед або прадзед, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сам ужо ніколі не зможа прыйсці да помніка загінулым салдатам, каб аддаць даніну памяці баявым таварышам, пакласці да падножжа чырвоныя гваздзікі. Гэта зробім мы! Усе, каму дарагая памяць пра свайго франтавіка, далучайцеся!

Што для гэтага трэба? Зрабіце транспарант з партрэтам свайго салдата і прыходзьце 9 мая на плошчу Леніна ў Паставах, да месцаў збору ў населеных пунктах. У адзіным страі разам з дзясяткамі і сотнямі іншых удзельнікаў акцыі пранясіце партрэт свайго салдата да помнікаў і абеліскаў. Мы, нашчадкі герояў, не пакінем іх у гэты дзень, не здрадзім іх памяці. Яны будуць з намі, пакуль мы помнім пра іх!

Фотаздымак дарагога вам франтавіка павінен быць добра прыкметны, лепш — фармату А-4, і пажадана заламініраваны (на выпадак непагадзі). Прымацуйце яго да дрэўка, напішыце імя, прозвішча і імя па бацьку салдата, яго воінскае званне, дзе ваяваў. Калі фота­здымка няма, на таблічцы ўкажыце толькі пісьмовыя даныя.

У выпадку адсутнасці транспаранта ўдзельнік акцыі мае права стаць у строй калоны “Бессмяротнага батальёна” з фота­здымкам любога фармату.

Гэта акцыя дасць магчымасць яшчэ раз успомніць пра сваіх родных, паспрабаваць знайсці нейкія звесткі пра загінулых, прапаўшых без вестак. Для дзяцей і моладзі — выдатная нагода даведацца пра бясстрашных сваякоў-герояў. А для ўсіх нас — надзея і жаданне ўкараніць новую традыцыю святкавання Дня Вялікай Перамогі.

Мы заўсёды павінны памятаць, што новая вайна пачынаецца тады, калі вырастае пакаленне, якое забыла вайну папярэднюю. Наш абавязак — захаваць і абараніць памяць пра нашых герояў! Мы па­вінны быць вартымі подз­вігу нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры

 і па справах моладзі райвыканкама.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой