І лекамі, і словам
Пастаўчанка Анастасія Цяслёнак працуе фельчарам Вярэнькаўскага ФАПа са жніўня мінулага года. За непрацяглы час яе адносіны да работы ў сельскай мясцовасці змяніліся кардынальна. Раней, выходзячы чуць свет з дома, каб паспець на рэйсавы аўтобус, малады спецыяліст ледзь не плакала і марыла толькі пра адно — каб закончыўся тэрмін адпрацоўкі. Цяпер жа яна захоплена расказвае пра сваю працу, якая стала прыносіць ёй вялікае задавальненне.
Насця нарадзілася ў Мар’інай Горцы, але ў дзяцінстве пераехалі з маці жыць у Паставы. Спачатку вучылася ў СШ № 2, потым — у СШ №3. Калі прыйшоў час выбіраць будучую прафесію, па прыкладзе бабулі, якая працавала на фельчарска-акушэрскім пункце, абрала медыцыну.
У 2012 годзе Анастасія паступіла ў Полацкі медыцынскі каледж. Вучоба аказалася няпростай, але стараннасць, уседлівасць, цярплівасць далі плён — скончыла ўстанову адукацыі з высокімі адзнакамі. Была магчымасць уладкавацца на працу ў вялікім горадзе, ды сэрца паклікала ў Паставы — тут жывуць не толькі маці, сябры, але і каханы чалавек. Ды і ў цэнтральнай раённай бальніцы Насця адчувала сябе камфортна, бо тут праходзіла пераддыпломную практыку.
Размеркаванне атрымала не ў райцэнтр, а на Вярэнькаўскі ФАП. Рабіць першыя крокі ў прафесію аказалася няпроста як фізічна, так і маральна.
— На шчасце, мяне вельмі падтрымала кіраўніцтва раённай бальніцы і калегі, якія ўвагай, парадамі дадалі ўпэўненасці ў сваіх сілах, — успамінала Анастасія. — За гэта я асабліва ўдзячна галоўнаму ўрачу ЦРБ У. М. Чакаваму, старэйшай медсястры Н. М. Кіёнак, загадчыцы арганізацыйна-метадычнага кабінета Д. І. Яраш, а таксама фельчару Груздаўскага ФАПа І. І. Антаневіч, якая дапамагла разабрацца з дакументацыяй, зрабіць першыя справаздачы. У многім дзякуючы гэтым людзям палюбіла тое, што раблю. Нядаўна захварэла сама, пайшла на бальнічны — і неаднойчы лавіла сябе на думцы: я сумую па вяскоўцах, да якіх прывыкла, перажываю, як яны сябе адчуваюць.
Маладая фельчар абслугоўвае 14 вёсак з насельніцтвам 350 чалавек. Да абеду звычайна прымае людзей, адпускае медыкаменты (на ФАПе ёй дапамагае санітарка Тэрэса Іванаўна Казакевіч), у другой палове дня робіць абходы хворых, інвалідаў, адзінока пражываючых людзей, нядобранадзейных сем’яў, дзяцей да 1 года. Цяпер, калі здала на правы і села за руль уласнага аўтамабіля, рабіць гэта стала істотна прасцей. Ды і вечарамі не трэба “лавіць” спадарожныя машыны, каб дабрацца з Вярэнек да Пастаў (адлегласць ад вёскі да райцэнтра каля 18 кіламетраў).
Трэцяя частка людзей, якія пражываюць на ўчастку, — пенсіянеры. Насця ўпэўнена: ім патрэбны не толькі лекі, але і шчырыя ўсмешкі, абнадзейлівыя словы, якія аздараўліваюць душу і “рэаніміруюць” настрой. Не сумняваюся, што з гэтым фельчар спраўляецца выдатна.
Анастасія любіць Паставы і не шкадуе, што ў свой час не засталася працаваць у Полацку.
— Большая частка маіх сяброў пасля заканчэння каледжа вярнуліся працаваць у раённыя цэнтры і сельскую мясцовасць, — працягвала Насця. — Калі гавару з імі па тэлефоне, перапісваюся ў інтэрнэце, асаблівых скаргаў на жыццё, умовы працы не чую. Усе выдатна разумеюць: зняць кватэру ў горадзе і забяспечыць сябе хаця б неабходным маладому спецыялісту вельмі няпроста. Безумоўна, ёсць і тыя, хто пасля атрымання дыплома жыве за кошт бацькоў. Але навошта тады вучыцца? Не, мне хочацца самастойнасці. І дома, на Пастаўшчыне, яе дасягнуць істотна прасцей.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Образ жителей Западной Европы и Скандинавии воплощает «белорусскую мечту»
Подробнее Образ жителей стран Западной Европы, Северной Америки и Скандинавии гораздо более позитивен для белорусов, чем образ собственной национальной группы. Белорусы через 10 лет.


