У Паставах з’явілася “Жемчужина”
Пастаўчанін Сяргей Грыбаў cкончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе атрымаў спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Сёння ён жыве і працуе ў Мінску, але нярэдка бывае і на радзіме. Прычым не толькі дзеля таго, каб праведаць родных і сяброў, адпачыць ад сталічнай мітусні, але і развіваць прадпрымальніцкую справу. Нядаўна Сяргей адкрыў у нашым райцэнтры цырульню “Жемчужина”.
Яе афіцыйнае адкрыццё адбылося ў сярэдзіне сакавіка. А ўжо праз некалькі дзён пасля гэтай падзеі ў памяшканні цырульні па вуліцы 17 Верасня быў арганізаваны семінар. Яго правялі госці з Мінска — стыліст вядомых тэле- і фотапраектаў Беларусі Юлія Кузьмянкова і мастак, выкладчыца аўтарскіх курсаў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і школах іміджу, наша зямлячка Вольга Грыбава.
Падчас майстар-класа прысутныя даведаліся, якія колеры ім пасуюць у адзенні, якія тоны лепш выбіраць у касметыцы, як падкрэсліваць вартасці фігуры з дапамогай адзення, што такое імідж і якія яго галоўныя складальнікі, як з пяці рэчаў зрабіць шэсць модных камплектаў… Былі прадугледжаны захапляльныя практычныя заданні. На “дэсерт” выкладчыцы абмеркавалі каларыт знешнасці кожнай з прысутных.
— Cемінар доўжыўся больш за тры гадзіны, але час праляцеў незаўважна, — падзялілася ўражаннямі пастаўчанка Ларыса Раманава. — Была прыемна здзіўлена кампетэнтнасцю дзяўчат, іх уменнем даступна і цікава падносіць інфармацыю. Акрамя таго, пасля заканчэння мерапрыемства яны цярпліва адказвалі на нашы шматлікія пытанні. Цяпер выкарыстоўваю атрыманыя парады і бачу, як яны “працуюць” на справе. Шкада, што семінары такога ўзроўню ў Паставах ладзяцца нячаста. А хацелася б! Якая жанчына не хоча выглядаць стыльна і прыгожа?
Як запэўніў Сяргей Грыбаў, правядзенне такіх “модных” семінараў плануецца ў “Жемчужине” і надалей. Іх наведванне, у адрозненне ад аналагічных у Мінску, будзе мець сімвалічную плату. Сачыце за аб’явамі!
Новая цырульня светлая, прасторная, з сучасным інтэр’ерам. Пакуль тут працуюць два спецыялісты: вопытны, улюбёны ў сваю справу цырульнік пятага разраду Юлія Дарафейчык (яна ж з’яўляецца і адміністратарам “Жемчужины”) і нядаўняя выпускніца адукацыйнага цэнтра “SMART” Любоў Кадушкевіч, якая хутка ўдасканальвае майстэрства пад настаўніцтвам вопытнага спецыяліста. Яны плануюць і далей наведваць семінары, курсы павышэння кваліфікацыі, каб працаваць з кліентамі на яшчэ больш высокім узроўні.
Сёння ў цырульні прапануюць розныя віды паслуг — мужчынскую, жаночую і дзіцячую стрыжкі, пафарбоўку, хімічную завіўку і ламініраванне валасоў; усе віды прычосак; пафарбоўку і карэкцыю веек і броваў. Выкарыстоўваецца якасная замежная касметыка.
Ці проста маладому чалавеку было адкрыць новую справу?
— Мітусні хапіла, але калі ты верыш у сваю ідэю, то ўсё абавязкова атрымаецца, — упэўнены Сяргей Грыбаў. — Мы пастараемся працаваць не па шаблоне, а ўкараняючы шмат навацый, — працягваў малады прадпрымальнік. — Ну і, вядома ж, рэкламуючы свае паслугі. А ў гэтым па-за канкурэнцыяй “сарафаннае радыё”. Таму наша галоўная задача — цяпер і заўсёды працаваць максімальна якасна, улічваючы ўсе патрабаванні кліентаў.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Образ жителей Западной Европы и Скандинавии воплощает «белорусскую мечту»
Подробнее Образ жителей стран Западной Европы, Северной Америки и Скандинавии гораздо более позитивен для белорусов, чем образ собственной национальной группы. Белорусы через 10 лет.


