Франтавы шлях завяршыў у Германіі
Мой бацька, Норберт Касперавіч Ластоўскі, нарадзіўся 28 кастрычніка 1911 года ў вёсцы Савічы Пастаўскага раёна. Атрымаў няпоўную базавую адукацыю, паступіў у Вільнюскае рамеснае вучылішча будаўнікоў. Дакументы аднёс яго бацька, мой дзядуля, схадзіўшы туды з Савіч пешшу, бо плата за транспарт была для сялянскай сям’і недасягальнай. У Вільні атрымаў спецыяльнасць муляра, працаваў па найме ў сялян. З красавіка 1934-га да верасня 1935-га служыў у Познані ў польскай арміі ў якасці радавога байца 58-га стралковага палка (наша тэрыторыя на той час была акупіравана Польшчай). З 1935-га да 1939-га працаваў мулярам.
Калі Польшча, адчуваючы небяспеку з боку Германіі, пачала мабілізацыю, 24 жніўня 1939 года зноў стаў салдатам. А 1 верасня 1939-га пачалася Другая сусветная вайна. Калі Германія напала на Польшчу, дэмаралізаваны ўрад пакінуў краіну. Войска Польскае не магло супрацьстаяць нямецкай арміі. Салдаты масава траплялі ў палон. Бацька разам з сябрамі таксама стаў вязнем і знаходзіўся ў Брэсцкай крэпасці задоўга да яе гераічнай абароны. Праз некалькі дзён у крэпасць прыбылі прадстаўнікі Чырвонай Арміі (на аснове пакта Молатава — Рыбентропа аб ненападзенні), і польскія ваеннапалонныя былі перададзены савецкім уладам. Пасля іх накіравалі ў лагер Асташкава на возеры Селігер (гэта Калінінская, цяпер — Цвярская вобласць на поўначы Расіі). Там праходзілі вялікую праверку органаў НКУС. У асноўным радавых воінаў, у тым ліку і бацьку, адпусцілі. Як яны дабіраліся ў Беларусь — асобная размова. Афіцэрскі ж састаў ваеннапалонных чакаў лёс тых, хто знаходзіўся ў Катыні пад Смаленскам. У Асташкаве таксама праводзіліся масавыя расстрэлы.
Вярнуўшыся дахаты, бацька зноў працаваў мулярам. Дарэчы, ён узводзіў будынак РДК па вуліцы Чырвонаармейскай. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Кіраўніцтва раёна накіравалася ў эвакуацыю ў напрамку Полацка. У Паставах панавала паніка, магазіны і склады разрабавалі. А 2 ліпеня ў горад увайшлі гітлераўцы. Пачаўся акупацыйны перыяд, таму мабілізацыі на фронт не было.
4 ліпеня 1944 года Савічы вызвалілі байцы 235-ай стралковай дывізіі, а 5 ліпеня воіны 145-ай Віцебскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі ўвайшлі ў Паставы. 19 ліпеня бацьку разам з іншымі землякамі мабілізавалі. Знаходзіўся на зборным пункце ў Куранцы каля Вілейкі. Потым павезлі ў Польшчу праз Крычаў, Магілёў, Баранавічы, Беласток, Лукаў. У мястэчку Чэбешаў была створана 2-ая Польская Армія. Потым польскія салдаты ўвайшлі ў склад І Украінскага фронту (камандуючы — маршал І. С. Конеў). Бацьку залічылі памочнікам камандзіра ўзвода ў 17-ы полк, 2-і батальён, пошта 02037 “З”. 11 лістапада 1944 года прысвоілі званне сяржанта. Фарсіраваў Віслу, 17 студзеня 1945 года ўдзельнічаў у вызваленні Варшавы. Горад быў пусты і моцна разбураны. Далей вызвалялі Лодзь, удзельнічалі ў баях на Эльбе, на тэрыторыі Германіі. 9 мая, пасля падпісання Акта аб капітуляцыі Германіі, іх накіравалі на ліквідацыю пражскага нямецкага гарнізона. Вестку аб канчатковай перамозе сустрэлі ў чэшскім горадзе Літамержыцы. Давялося яшчэ паслужыць на тэрыторыі Германіі, і дамоў бацька вярнуўся толькі позняй восенню 1945 года. Мой старэйшы брат Іван (1943 года нараджэння) каля месяца называў яго дзядзем.
З дня заснавання калгаса “Запаветы Ільіча” (1949 год) да 1978-га бацька, які скончыў курсы ў Ашмянах, працаваў галоўным бухгалтарам гаспадаркі. Памёр 12 лютага 1996 года пасля цяжкай хваробы.
Узнагароджаны польскімі медалямі, сярод якіх значны “Кшыж Валечны” (“Баявы Крыж”), ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў”, многімі іншымі.
Норберт Касперавіч Ластоўскі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы матэрыялаў для нашага школьнага музея і ў дзень яго адкрыцця, 4 лістапада 1987 года, перарэзаў чырвоную стужку на ўваходзе. Фотаздымак гэтага моманту ёсць у кнізе “Памяць. Пастаўскі раён” (стар. 354). Бацьку і ўсім ветэранам вайны я прысвяціла песню “Бацька, устань, паслухай…” Адну мелодыю да яе напісаў А. Карпенка, другую — Я. Сівіцкая. Хачу прывесці такія радкі: “Бацька, устань, паслухай,/ Май пераможны ідзе,/ Кветкавай завірухай/ Навокал жыццё гудзе”…
Р. ЛАСТОЎСКАЯ,
кіраўнік музея баявой і працоўнай славы СШ №2.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Образ жителей Западной Европы и Скандинавии воплощает «белорусскую мечту»
Подробнее Образ жителей стран Западной Европы, Северной Америки и Скандинавии гораздо более позитивен для белорусов, чем образ собственной национальной группы. Белорусы через 10 лет.


