Пачынаць са свайго двара
У адпаведнасці з распараджэннем раённага выканаўчага камітэта, з 23 сакавіка па 30 красавіка ў раёне праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні, саначыстцы і азеляненні населеных пунктаў. Вясна з кожным днём уладарыць усё больш паўнапраўна, абуджаецца прырода, на клумбах дбайных гаспадароў ужо з’явіліся першацветы. Але шмат да чаго яшчэ трэба прыкласці рукі, каб навесці парадак. Які ўклад у добраўпарадкаванне плануюць унесці пастаўчане і якія аб’екты ў горадзе, на іх думку, патрабуюць асаблівай увагі? На гэтыя пытанні карэспандэнту “Пастаўскага краю” Анне Анішкевіч адказваюць:
Мікалай Дзмітрыевіч ЖДАНКОВІЧ,
дырэктар раённага вытворчага ўпраўлення “Паставырайгаз”:
— Два разы ў год сярод упраўленняў праводзіцца абласны агляд-конкурс па добраўпарадкаванні замацаванай тэрыторыі, і мы імкнёмся прыдумаць штосьці новае і арыгінальнае. Падрыхтоўку да веснавых работ на клумбах пачынаем яшчэ ў студзені. Ужо цяпер у нас раскашуе расада кветак, дапрацоўваем дэталі для ажыццяўлення розных задумак. Летась зрабілі клумбу ў выглядзе аварыйнай машыны: засадзілі кветкамі адпаведных колераў. Плануем тое-сёе новае і на сёлетнюю вясну. Стараемся, каб затраты на добраўпарадкаванне былі мінімальнымі, а вынікі радавалі. Штосьці набываем за прафсаюзныя ўзносы. Члены калектыву з разуменнем адносяцца да маіх ініцыятыў, і мы разам ствараем прыгажосць.
Важна, каб гараджане цанілі тое, што робяць камунальныя службы, і не шкодзілі: не вырывалі кветкі, не смецілі, не ламалі агароджы.
Віктар Юльянавіч БУДЗІЧ,
прараб філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132”:
— Восенню мінулага года завяршылі рамонт вуліцы Ленінскай у мікрараёне будаўнікоў. Сёлета займаліся добраўпарадкаваннем гэтага ўчастка: прыбралі смецце, якога нямала набралася пасля зімы, навезлі зямлі, пасеялі газонную траву. Наведзены парадак і на тэрыторыі майстэрань, каля адміністрацыйнага будынка. У бліжэйшы час падфарбуем, пабелім тое, што за зіму страціла выгляд. Набірае сілу расада кветак, якую вырошчваем самі, як толькі стане цёпла — высадзім яе на клумбы. За чысцінёй і парадкам на сваёй тэрыторыі сочым рэгулярна, прыбіраем і пэўны ўчастак вуліцы Ленінскай. Пажадана, каб у навядзенне чысціні і парадку ўключаліся і гараджане. Разгарнуцца ёсць дзе: ля свайго дома, пад’езда, на ўчастку дарогі перад домам. Для таго, каб пасеяць аксаміткі ці іншыя кветкі, выграбці смецце, не трэба прыкладваць шмат намаганняў: дастаткова жадання.
Лілія Зянонаўна ХРАПУН,
жыхарка дома № 4 па вуліцы Юбілейнай:
— Нашай шматпавярхоўцы трыццаць гадоў. Гэта кааператыўны дом. На жаль, належны парадак падтрымліваецца не ва ўсіх пад’ездах і каля іх. Мы ў сваім, чацвёртым, зрабілі рамонт уласнымі сіламі, на лесвічных пляцоўках развялі мноства хатніх кветак. А заходзіла ў іншыя — абшарпаныя, спісаныя сцены, разламаныя рамы вокнаў на лесвічных пляцоўках. Многія жыхары стараюцца, каб і пад вокнамі было прыгожа: разбіваюць клумбы, высаджваюць і даглядаюць кветкі, наводзяць парадак. Але большасць адносіцца да гэтага абыякава. Арганізуем суботнік па навядзенні чысціні — і на яго выходзяць адны і тыя ж сем-дзесяць чалавек. Астатнія знаходзяць прычыны, каб застацца дома і назіраць у акно, як працуюць іншыя. Летась дом прыняло на свой баланс прадпрыемства камунальнай гаспадаркі. Таму некаторыя кажуць, маўляў, няхай добраўпарадкаваннем займаюцца работнікі камунальнай службы, мы ж за гэта плацім грошы. Так, дворнікі зімой расчышчаюць снег, з вясны да восені падмятаюць пясок і смецце, восенню зграбаюць лісце. Ёсць і прыбіральшчыцы ў пад’ездах. Але ж і самім не трэба быць утрыманцамі ці, яшчэ горш, нішчыць тое, што робяць іншыя.
Госці райцэнтра захапляюцца парадкам у нашым горадзе. Сапраўды, на цэнтральных вуліцах прыгожа. А заедзь на ўскраек — і ўбачыш адваротнае. Там ёсць над чым працаваць, і не толькі камунальнай службе. Парадак у горадзе пачынаецца з парадку ў кожным двары.
Ірына Альфонсаўна ЖУКЯН,
жыхарка вуліцы В. Харужай:
— Наш дом “замыкае” вуліцу. Месца маляўнічае. Але і самі шмат робім для таго, каб каля дома быў парадак: абкошваем прыдарожную паласу, садзім мноства кветак. Увогуле, прыгажосць любяць большасць жыхароў вуліцы, ля іх дамоў акуратныя агароджы, падстрыжаныя газоны, яркія дываны з кветак — усё гэта радуе вока. Засмучае, што вуліца даўно не падсыпалася гравіем.
Люблю гарадскі парк. У ім шмат зроблена для адпачынку людзей, любуюся мосцікам ля будынка суда. На ім часта фатаграфуюцца маладажоны, госці горада. Некалі разам з іншымі работнікамі бібліятэкі наводзілі ля яго парадак. А нядаўна заглянула ў гэта месца — і жахнулася: колькі пустых пластыкавых бутэлек, іншага смецця! І ўспомніла выказванне: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Хочацца, каб дзеці і моладзь цанілі працу іншых і не заставаліся ў баку ад агульнай справы добраўпарадкавання.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Образ жителей Западной Европы и Скандинавии воплощает «белорусскую мечту»
Подробнее Образ жителей стран Западной Европы, Северной Америки и Скандинавии гораздо более позитивен для белорусов, чем образ собственной национальной группы. Белорусы через 10 лет.


