Заўсёды напагатове
Аксана Браніславаўна Кісель
Прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы — гэта “перадавы рубеж” стацыянара. Тэрмінова і кваліфікавана аказаная тут першая медыцынская дапамога нярэдка выратоўвае чалавеку жыццё. Чуласць, шчырасць, праяўленыя да хворага, — візітная картка калектыву. У прыёмна-дыягнастычным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы працуюць пятнаццаць чалавек. Загадвае ім Сяргей Андрэевіч Музычэнка. А старшай медсястрой з’яўляецца Аксана Браніславаўна Кісель. Напісаць пра яе парэкамендаваў галоўны ўрач У. М. Чакавы.
— У калектыў прыйшла пасля заканчэння Полацкага медвучылішча ў 1991 годзе, — расказвала А. Б. Кісель. — Спачатку працавала дзяжурнай медсястрой, а апошнія чатыры гады — старшай. Калі тэатр, як кажуць, пачынаецца з вешалкі, то раённая бальніца — з прыёмнага аддзялення. Мы займаемся прыёмам і рэгістрацыяй хворых, аказваем экстранную медыцынскую дапамогу, робім даўрачэбны агляд, санітарна-гігіенічную апрацоўку, афармляем адпаведную дакументацыю, транспартуем хворых.
Аксана Браніславаўна з вялікай адказнасцю падыходзіць да вырашэння любога пытання. Абслугоўваць хворых цяжка. Патрэбны стрыманасць, тактычнасць. У аддзяленне трапляюць па-рознаму: кагосьці дастаўляе брыгада хуткай дапамогі, хтосьці звяртаецца па дапамогу самастойна, некаторых прывозяць для асведчання на ўжыванне алкаголю. Медсястра выслухоўвае скаргі на недамаганне, ацэньвае стан і дакладвае інфармацыю пра пацыента дзяжурнаму доктару. Затым дапамагае ўрачу пры аглядзе хворага, выконвае назначэнні, рэгіструе даныя пацыента ў спецыяльным журнале.
У аддзяленні ёсць дыягнастычная палата. У ёй пацыенту, які паступіў, аказваецца першачарговая дапамога, здымаецца прыступ, устанаўліваецца дыягназ. Пасля чаго чалавека або адпраўляюць на лячэнне ў адно з аддзяленняў бальніцы, або, калі стан паляпшаецца, дадому.
— Нядаўна здадзены ў эксплуатацыю санітарна-гігіенічны блок, — гаварыла А. Б. Кісель. — Гэта дадатковыя зручнасці як для пацыентаў, так і для абслуговага персаналу. Адміністрацыя райбальніцы, асабіста галоўны ўрач Уладзімір Мікалаевіч Чакавы шмат робяць для таго, каб палепшыць умовы знаходжання хворых, павысіць якасць лячэння.
Аксана Браніславаўна кантралюе работу медперсаналу аддзялення, робіць унутрывенныя, унутрымышачныя і падскурныя ін’екцыі. Пры аддзяленні ёсць лабараторыя, дзе ў сціслыя тэрміны можна атрымаць вынікі неабходных аналізаў, у спецыяльяным кабінеце зрабіць кардыяграму сэрца.
— Калектыў наш зладжаны, — гаварыла старшая медсястра. — На дзяжурства звычайна заступаюць медсястра і санітарка. У мяне графік іншы — працую кожны дзень, акрамя выхадных. Пастаянна ёсць дзяжурны ўрач. Добрасумленна выконваюць свае абавязкі медсёстры Марыя Райчонак, Жанна Макарэвіч, Тамара Дзеўгуць, Вольга Шульская. Няпростая работа ў санітарак Алы Далжонак, Таццяны Жук’ян, Алены Салавей і Алены Дзюшко. Але кожная з іх на сваім месцы, усе старанныя, руплівыя. Прыёмнае аддзяленне — своеасаблівы санпрапускнік. Ад кваліфікаваных дзеянняў медперсаналу нашага аддзялення залежыць санітарна-эпідэміялагічны рэжым усёй бальніцы.
…Гутарку перапыніў тэлефонны званок. Фельчар адной з брыгад хуткай дапамогі паведамляў, што ў прыёмнае аддзяленне вязуць хворага ў крытычным стане: высокі ціск, галаўныя болі. Медперсанал за некалькі хвілін быў прыведзены ў “баявую гатоўнасць”, тэрмінова выкліканы тэрапеўт для неадкладнага абследавання дастаўленага пацыента і прыняцця канкрэтнага рашэння. Медыкі прыёмна-дыягнастычнага аддзялення, як заўсёды, напагатове.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Ускорит ли коронавирус использование роботов для замены людей - рабочих
Подробнее Хорошо это или плохо, но роботы заменят многих людей на их рабочих местах, говорят аналитики, и вспышка коронавируса ускоряет этот процесс.


