Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнай палаты (+фота)

Адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнай палаты (+фота)

Старшыня Маладзёжнай палаты пры Пастаўскім раённым Савеце дэпутатаў Лізавета Галаўко.

Раённая газета паведамляла раней, што 11 сакавіка ва ўсіх сярэдніх школах раёна прайшлі выбары ў Маладзёжную палату пры раённым Савеце дэпутатаў. 18 сакавіка адбылося яе першае пасяджэнне.

райвыканкаме сабраліся 29 з 30 абраных прадстаўнікоў. Месца ў прэзідыуме занялі старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама У. З. Гутар, дырэктар СШ №1 П. Ю. Трава. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі першы і другі сакратары райкама БРСМ Іна Каралёва і Вераніка Руткоўская.

На парадак дня было вынесена некалькі пытанняў. Першае — выбары старшыні Маладзёжнай палаты. На гэту пасаду былі вылучаны дзве кандыдатуры: Лізавета Галаўко з СШ №1 і Лізавета Жук з СШ №4. Выбары адбыліся шляхам тайнага галасавання, у выніку якога перамагла прадстаўніца СШ №1.

Лізавета Галаўко — сапраўдны лідар і ў многім прыклад для сваіх равеснікаў. У яе шмат грамадскіх абавязкаў і творчых захапленняў. Удзельнічае ў прадметных алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях, актыўнічае ў грамадскім жыцці школы, выступае ў складзе харэаграфічнага ансамбля народнага танца “Пралеска” і пастаўскага ансамбля барабаншчыц. З’яўлялася старшынёй піянерскай дружыны імя В. А. Сідарэнкі. Мае цэлую “калекцыю” дыпломаў з самых розных мерапрыемстваў: раней станавілася прызёрам конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 120-годдзю Максіма Багдановіча, раённага этапа абласнога конкурсу “Піянер года”, сёлета заняла трэцяе месца на абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу “Здравствуй, мир!”, а разам з камандай СШ №1 — першае месца ў раённым конкурсе пярвічных арганізацый БРСМ “Школьны марафон”.

асля выбрання Лізавеце Галаўко былі перададзены паўнамоцтвы па далейшым вядзенні пасяджэння. Падчас яго таксама быў абраны намеснік старшыні Мала­дзёжнай палаты — усе школьнікі аддалі галасы за дзевяцікласніцу СШ №4 Лізавету Жук.

Разгледжана пытанне аб утварэнні пастаянных камісій Мала­дзёжнай палаты. Усяго іх 5: па пытаннях адукацыі і прафарыентацыі школьнікаў; па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця ў маладзёжнай сферы; па грамадска-патрыятычным выхаванні моладзі і прафілактыцы правапарушэнняў у мала­дзёжнай сферы; па арганізацыі вольнага часу і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў для моладзі; па пытаннях экалогіі, развіцця валанцёрскага руху і сувязі з грамадскімі аргані­зацыямі і сродкамі масавай інфармацыі. Старшынямі ка­місій абраны адпаведна Надзея Гір’ят (СШ №1), Вадзім Яновіч (Лынтупская СШ), Кацярына Мацюшонак (СШ №3), Ігар Бараўцоў (СШ №2) і Маргарыта Протас (гімназія).

Старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў уручыў прадстаўнікам Маладзёжнай палаты спецыяльныя пасведчанні. У звароце да школьнікаў ён падкрэсліў, што ў сваёй рабоце яны заўсёды могуць разлічваць на падтрымку з боку раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, а таксама выказаў надзею, што стварэнне палаты дасць новы штуршок для рэалізацыі маладзёжных іні­цыятыў.

Прысутных прывітаў і намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.

—            Удзельнічаць у рабоце Маладзёжнай палаты — гэта не толькі вялікі гонар, але і яшчэ большая адказнасць, — адзначыў Юрый Мікалаевіч. — Перад вамі ставіцца нямала новых задач. Галоўныя з іх — аб’яднаць вакол сябе равеснікаў (прычым як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці), дапамагчы ім увасобіць у жыццё ідэі, накіраваныя на ўдасканаленне маладзёжнай палітыкі ў нашым рэгіёне.

Юрый Мікалаевіч звярнуў увагу на тое, што сёлета, у год святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адным з галоўных кірункаў работы палаты павінен быць грамадска-патрыятычны. Трэба ўключацца  ў акцыі, мерапрыемствы, скіраваныя на добраўпарадкаванне Пастаўшчыны, а таксама не забываць пра пытанні маральнага, выхаваўчага аспектаў.

бліжэйшы час плануецца правядзенне пасяджэння Маладзёжнай палаты на абласным узроўні.  У ім прымуць удзел па адным прадстаўніку з кожнага раёна Віцебскай вобласці. Пастаўшчыну прадставіць Лізавета Галаўко.

 Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой