Смецяць, дзе папала
Кантэйнерная пляцоўка па вуліцы Кааператыўнай.
З надыходам вясны становіцца прыкметным смецце, якое назапасілася за зіму і хавалася пад снежным покрывам. Каб ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі, прывесці вуліцы горада і іншых населеных пунктаў раёна ў парадак, розныя кантралюючыя службы праводзяць рэгулярныя рэйды. У адным з іх разам з майстрам участка добраўпарадкавання і саначысткі УП ЖКГ М. С. Кісялёвым, начальнікам і галоўным спецыялістам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. І. Казаком і А. А. Гатоўчыкам пабывала і карэспандэнт раённай газеты.
Адпраўная кропка — набярэжная ракі Мядзелка ў цэнтры горада. Дзе, як не тут, павінен быць ідэальны парадак? Але так лічаць не ўсе. У прыбярэжнай паласе — попел ад спальвання торфабрыкету, адзінкавыя пластыкавыя і шкляныя бутэлькі. Варта прайсці далей, як адкрываецца яшчэ больш «маляўнічая» карціна. Пад дрэвам — цэлая батарэя пластыкавых бутэлек з-пад піва. Мяркуючы па іх выглядзе, з’явіліся яны тут літаральна на днях. На супрацьлеглым баку ракі — чорнай плямай зеўрае зямля пасля выпальвання сухой расліннасці. За такое бяздумнае стаўленне да навакольнага асяроддзя належаць штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь і пакрыццё нанесенай шкоды. Хтосьці так і не данёс пакет з бытавым смеццем да кантэйнера і пакінуў яго прама пад мостам, які вядзе ў раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Некаторыя грамадзяне наносяць шкоду не толькі прыродзе, але і падвяргаюць небяспецы жыццё іншых людзей. А як яшчэ растлумачыць пагнутую ў некалькіх месцах таблічку «Высокае напружанне. Лоўля рыбы паблізу лініі электраперадачы небяспечная для жыцця»? Гэты знак устаноўлены тут не проста так: у краіне зафіксавана некалькі выпадкаў рыбалкі са смяротным зыходам.
З адваротнага боку кантэйнернай пляцоўкі, якая знаходзіцца па вуліцы Кааператыўнай, утварыўся сапраўдны міні-палігон. Матрац, цэгла, сухія галіны дрэў, шыфер — вось далёка не поўны пералік таго, што можна тут убачыць. Але віны камунальнікаў у гэтым няма. Справа ў тым, што такое смецце адносіцца да разраду буйнагабарытнага і яго нельга загрузіць у смеццявоз. Утылізаваць такія адходы павінны ўладальнікі. Для гэтага дастаткова патэлефанаваць у дыспетчарскую службу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і заказаць на платнай аснове спецыяльную тэхніку. Рабіць гэтага людзі не хочуць і ўпарта ігнаруюць тую інфармацыю, што кантэйнеры прызначаны толькі для бытавых адходаў. Як следства, смеццевая куча расце з кожным днём, вецер разносіць смецце на прылеглую тэрыторыю. Яшчэ больш незразумелая пазіцыя жыхароў вуліцы Кастрычніцкай, якія арганізавалі звалку прама ў жылым сектары. І гэта нягледзячы на тое, што бліжэйшая кантэйнерная пляцоўка знаходзіцца на адлегласці пяцідзесяці метраў.
Патрабуе добраўпарадкавання тэрыторыя, якая прылягае да трансфарматарнай падстанцыі па вуліцы Гагарына, дзе раскіданы покрыўкі ад колаў, пластмасавыя каністры, аўтамабільныя сядзенні, практычна цалкам разбурылася драўляная агароджа. Побач — два перапоўненыя кантэйнеры для смецця і кузаў легкавога аўтамабіля, які ўладальнік транспартнага сродку павінен самастойна ўтылізаваць, а не захоўваць на вуліцы горада.
Каля трансфарматарнай падстанцыі на вуліцы Гагарына.
Забруджана адходамі і тэрыторыя каля гаражнага кааператыва «Наватар». Адразу за гаражамі ўзвышаецца вялікая смеццевая горка, якая з’явілася тут не менш за год таму. І не дзіўна. Бо кантэйнер, які знаходзіцца літаральна за некалькі крокаў ад звалкі, перапоўнены, вакол яго на зямлі ляжыць смецце.
Аўтахлам у абавязковым парадку павінны ўтылізаваць яго ўладальнікі.
У мінулым годзе ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» быў накіраваны рэкамендацыйны ліст, дзе ўказвалася на неабходнасць ліквідаваць несанкцыянаваную звалку, якая ўтварылася адразу за агароджай прадпрыемства. Рэкамендацыі былі выкананы, але цяпер на тым жа самым месцы зноў пачынае назапашвацца будаўнічае смецце, валяецца металалом.
— На жаль, да ідэальнага парадку яшчэ далёка, — падсумаваў вынікі абследавання В. І. Казак. — Не магу не адзначыць, што ў параўнанні з мінулымі гадамі прыбярэжная тэрыторыя ракі Мядзелка стала значна чысцейшай, тое самае датычыць і гарадскіх паркаў. Разам з тым, у раёне па-ранейшаму існуе шэраг парушэнняў, якія з года ў год паўтараюцца.
Указваць на недахопы трэба не ўсім. Да прыкладу, тэрыторыя, прылеглая да адміністрацыйнага будынка лясгаса, заўсёды ўтрымліваецца ва ўзорным парадку. Тут не бывае ні перапоўненых кантэйнераў, ні стыхійных звалак, усё так, як і павінна быць. Ёсць нямала і іншых станоўчых прыкладаў.
Сёлета супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзена дзевяць маніторынгаў, па выніках якіх выдадзена дванаццаць рэкамендацый на ліквідацыю парушэнняў. Усяго ж здзейснена больш за 30 выездаў, якія сталі падставай для напісання 42 інфармацыйных лістоў і прадпісанняў, складзена 14 адміністрацыйных пратаколаў на агульную суму 20 мільёнаў беларускіх рублёў. Гэтыя сродкі пералічваюцца на рахунак Міністэрства фінансаў. Праверкі добраўпарадкавання будуць працягвацца.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как COVID-19 попадает в организм
Подробнее Как написал журнал Nature Medicine, группа ученых нашла два типа клеток, которые помогают COVID-19 проникать в организм.


