Выхавальнік — гэта другая мама
Ларыса Уладзіміраўна Жук
Вось ужо амаль трыццаць гадоў Ларыса Уладзіміраўна Жук — выхавальнік інтэрната каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці — у чатыры гадзіны дня адчыняе дзверы свайго працоўнага кабінета на другім паверсе, каб зноў і зноў быць патрэбнай навучэнцам, якія тут пражываюць. Усе гэтыя гады розныя пакаленні юнакоў і дзяўчат чакаюць яе з нецярпеннем, каб не толькі пачуць парады і выслухаць заўвагі, але і падзяліцца самым патаемным. А такія просьбы, як ацаніць новы колер валасоў пасля афарбоўкі ад дзяўчат або майстэрства ігры на гітары ад хлопцаў, — для Л. У. Жук даўно сталі звыклымі.
Сёлета ў жыццёвай мудрасці, ласкавым слове, ды і проста чалавечым удзеле Ларысы Уладзіміраўны маюць патрэбу 73 хлопцы і дзяўчыны ва ўзросце ад 15 да 20 гадоў. І калі тыя, хто вучыцца на другой ступені навучання, выразна ўсведамляюць, навошта яны тут, лёгка ідуць на кантакт, то з першакурснікамі, якія толькі-толькі вырваліся з-пад бацькоўскай апекі і гатовыя з галавой акунуцца не ў вучобу, а ў даследаванне ўсіх перспектыў самастойнага жыцця, часам бывае нялёгка знайсці агульную мову. Нялёгка, але трэба. Таму выхавальнік стараецца шукаць індывідуальны падыход да кожнага, часам звяртаючыся нават па дапамогу старшакурснікаў. Бо не сакрэт, што ў вачах многіх падлеткаў больш значным аўтарытэтам валодаюць не дарослыя, а аднагодкі.
— Выхавальнік — гэта перш за ўсё мама, якая заўсёды падкажа і перасцеражэ, навучыць і падтрымае, дапаможа і паўшчувае. Галоўнае — быць камунікабельнай, праяўляць увагу і клопат, умець уступаць, — разважае пра асаблівасці сваёй работы Л. У. Жук. — Мне ў маёй рабоце падабаецца ўсё, пачынаючы ад зручнага графіка і заканчваючы тым, што заўсёды знаходзішся ў гушчыні падзей, адчуваеш густ і рух жыцця. Да таго ж заўсёды шанцавала на намеснікаў дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Спачатку дапамагала асвоіцца на новым месцы В. М. Бучаль, затым падтрымлівала і падказвала М. У. Мажэйка, якая прыйшла на яе месца, цяпер — А. К. Дубовік.
Тое, што вірлівая грамадская работа — менавіта тое, чаго патрабуе душа, Л. У. Жук зразумела, як толькі адразу пасля заканчэння школы прыехала па камсамольскай пуцёўцы працаваць піянерважатай у Гуцкую школу. Затым былі вучоба ў цяперашнім педагагічным універсітэце імя М. Танка, работа вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі Пастаўскага ПТВ. Менавіта піянерская і камсамольская работа, лічыць Ларыса Уладзіміраўна, дапамагла набыць такія неабходныя якасці арганізатара, як хватка, энергічнасць, энтузіязм.
У сваёй рабоце з моладдзю Ларыса Уладзіміраўна робіць акцэнт на самакіраванне. На думку педагога, гэта спрыяе развіццю даверу і ініцыятывы, вучыць адказнасці. Да прыкладу, за парадкам у пакоях сочаць старасты блокаў, а ацэньвае санітарны стан спецыяльная камісія, якая складаецца выключна з навучэнцаў. Тое ж датычыць і правядзення розных мерапрыемстваў. Каб зрабіць іх сапраўды патрэбнымі і цікавымі, заўсёды ўлічваюцца прапановы тых, для каго яны прызначаны. Пра тое, што такі падыход працуе, можна меркаваць у тым ліку і па ідэальным парадку на паверсе. Дарэчы, ён ужо шмат гадоў лічыцца найлепшым у інтэрнаце. Раней калегі нават жартавалі, што гэта толькі таму, што на паверсе пражываюць адны дзяўчаты. Аднак, калі колькасць груп у каледжы скарацілася і на адзін паверх сталі засяляць і хлопцаў, і дзяўчат, сітуацыя ніяк не змянілася.
Л. У. Жук, акрамя выхаваўчай, надае вялікую ўвагу і ідэалагічнай рабоце. Ужо 16 гадоў яна кіруе грамадзянска-патрыятычным клубам «Наша спадчына». Тут юнакі і дзяўчаты знаёмяцца з гісторыяй горада і раёна, збіраюць інфармацыю аб населеных пунктах, вучацца паважліва ставіцца да гістарычнай спадчыны. Нядаўна назапашаным вопытам у гэтай галіне Ларыса Жук дзялілася з калегамі з усёй рэспублікі, а некаторымі сабранымі клубам матэрыяламі ў свой час цікавіўся раённы краязнаўчы музей.
Ларыса Уладзіміраўна ўжо чатыры гады як на пенсіі, але гэта не перашкаджае ёй працаваць гэтак жа захоплена, як і раней. Больш за тое, кіраўніцтва навучальнай установы сцвярджае, што робіць усё для таго, каб яна як мага даўжэй накіроўвала энергію маладога пакалення ў патрэбнае рэчышча.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как COVID-19 попадает в организм
Подробнее Как написал журнал Nature Medicine, группа ученых нашла два типа клеток, которые помогают COVID-19 проникать в организм.


