Вучыць і выхоўваць на подзвігу
Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандрам Яўгеньевічам Кашырыным.
— Аляксандр Яўгеньевіч, што для вучняў і настаўнікаў, у цэлым для работнікаў сістэмы адукацыі значыць юбілей Вялікай Перамогі?
— І для мяне асабіста, і для педагогаў, і для дзяцей, якіх выхоўваем і вучым, зрэшты, як і для ўсіх грамадзян нашай краіны, — гэта галоўная падзея. 70 гадоў над намі мірнае неба, і хіба гэта не нагода ганарыцца пакаленнем пераможцаў і вызваліцеляў?! На жаль, усё менш застаецца сярод нас жывых герояў, сведкаў Вялікай Айчыннай. Таму іх успаміны, іх успрыманне вайны як трагедыі ХХ стагоддзя для нас вялікая каштоўнасць.
— Якія мерапрыемствы да юбілею запланаваны ва ўстановах адукацыі?
— Зацверджаны комплексныя планы, у кожнай установе — канкрэтна свой, з улікам наяўных магчымасцей. Галоўныя мерапрыемствы пройдуць у красавіку—маі, але работа разлічана на ўвесь навучальны год, і ёю будуць ахоплены ўсе катэгорыі дзяцей — ад дашкольнікаў да выпускнікоў. У нашых планах усемагчымыя конкурсы: сцэнарных распрацовак “Памяць”, малюнкаў, буклетаў школьных музеяў, музейных кабінетаў і куткоў баявой славы, агітбрыгад, юных фларыстаў. Гэта і раённыя этапы абласнога месячніка патрыятычнай работы, абласной дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы ў памяці захоўваем герояў імёны”, і абласной Вахты памяці, і ўрачыстыя піянерскія лінейкі, зборы, акцыі, паходы “Дарогамі Перамогі” ў рамках рэспубліканскага конкурсу піянерскіх маршрутаў, і многае іншае.
Мне вельмі хочацца, каб і дзеці, і педагогі, і бацькі адчулі героіка-патрыятычную накіраванасць гэтых мерапрыемстваў. Свята павінна аб’яднаць усе пакаленні і катэгорыі грамадзян. А мы, хто так ці інакш звязаны з навучаннем і выхаваннем, у першую чаргу самі павінны ўспрымаць веліч і значнасць юбілею і ў гэтым кірунку працаваць з дзецьмі, вучыць іх і выхоўваць на подзвігу.
— А ці гатовыя да гэтага сённяшнія школьнікі?
— Гатовыя. Яны разумеюць, што Савецкі Саюз, у склад якога ўваходзіла і Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, — краіна-пераможца. У многіх з іх яшчэ жывыя дзядулі, якія ваявалі, а бацькі бачылі сапраўдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай. Тэму вайны беларускія школьнікі вывучаюць даволі падрабязна, не так павярхоўна і аднабока, як у большасці былых саюзных рэспублік. У школах вывучаецца факультатыўны курс “Вялікая Айчынная вайна”, ёсць падручнікі і вучэбныя дапаможнікі. Акрамя таго, у апошні час шмат робіцца айчынным кінематографам і сродкамі масавай інфармацыі, каб праўда пра тыя трагічныя старонкі нашай гісторыі не скажалася. І пераконваць у тым, што вайну выйгралі СССР і ўвесь савецкі народ, у тым ліку і ўраджэнцы Беларусі, не трэба нікога.
Выхоўваць павагу да юбілею і самой Перамогі імкнёмся ўсемагчымымі спосабамі. Скажам, школа арганізуе экскурсійную паездку ў сталіцу. Настаўнікаў мы нацэльваем на тое, каб абавязкова наведалі Хатынь, Курган Славы, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”. І гэта вельмі ўражвае дзяцей, па сабе ведаю. У канцы 60-ых я наведваў Брэсцкую крэпасць, вышэйпамянёны музей — тады ён яшчэ знаходзіўся ў ранейшым будынку. Убачанае пакінула глыбокі след. А званы Хатыні, мёртвую цішыню і абгарэлыя коміны хат, помнік чалавеку, які ацалеў, я і дагэтуль успрымаю як сімвал непакоранасці савецкага чалавека.
— Безумоўна, напярэдадні юбілею ў школах раёна праводзіцца пэўная работа. Як ацэньваеце старанне педагогаў?
— Практычна ў кожнай школе ёсць музейныя куткі і экспазіцыі. Арганізоўваюцца паходы па месцах баявой славы — у гэтым плане асабліва вызначаецца Дунілавіцкая СШ. Паколькі ветэранаў з кожным годам становіцца ўсё менш, мы рэкамендуем настаўнікам запісаць іх успаміны на відэа- і аўдыёкасеты. І тут бясспрэчным лідарам у арганізацыі работы па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення з’яўляецца музей СШ №2 пад кіраўніцтвам Рэгіны Норбертаўны Ластоўскай. Амаль усе школьнікі раёна ў свой час пабывалі ў музеі, цэнтральнай часткай якога застаюцца экспанаты па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Пастаўшчыны. А калі хто яшчэ не наведаў, запрашаю зрабіць гэта.
— А ці памятаеце свае дзіцячыя сустрэчы з ветэранамі?
— Мае дзіцячыя і школьныя гады прайшлі ў горадзе Сафонава Смаленскай вобласці. Ветэраны Вялікай Айчыннай прыходзілі ў школу часта, без іх удзелу не абыходзілася ніводнае мерапрыемства. Іх ведалі, паважалі. Упэўнены: такія ж адносіны да герояў вайны засталіся і дагэтуль.
— А што для Вас Вялікая Айчынная?
— Мае бацькі не былі на вайне — ім было па 10—14 гадоў, але яны бачылі вайну, адчулі на сабе. Мне, калі я быў дзіцем, расказвалі пра гэта, і іх успаміны сталі маімі дзіцячымі ўспамінамі. Бацькі былі ў акупацыі, і праз іх душы і сэрцы прайшло ваеннае ліхалецце — голад, холад, здзекі. Мама была малалетнім вязнем фашысцкага канцлагера, які размяшчаўся ў раёне Оршы. Праз Сафонава, сёлы, дзе жылі бацькі, фронт прайшоў двойчы. Ад сёл амаль нічога не засталося, і пасля вайны яны не аднавіліся. Знішчана і цэлае пакаленне маіх сваякоў.
— Як на Вашай малой радзіме захоўваецца памяць пра той трагічны час?
— Гады два таму мне ўдалося пабываць у Сафонаве на 9 Мая. Уразіла тое, што на вуліцы горада выйшлі, здавалася, усе 50 тысяч яго жыхароў. Людзі ішлі без усялякага прымусу — ад малога да старога. У горадзе ёсць помнік, каля якога гарыць Вечны агонь. Мае землякі імкнуцца аднавіць і выбіць на плітах імёны ўсіх, хто загінуў на франтах, у партызанскіх атрадах, пры вызваленні, быў знішчаны немцамі ў лагерах. Насупраць кожнай стэлы — вялікая колькасць кветак, вянкоў.
— Аляксандр Яўгеньевіч, Вы даўно жывяце ў Паставах і ўжо можаце напісаць цэлы аповед на тэму вайны на Пастаўшчыне.
— Безумоўна, мне як гісторыку неабыякава, як пішацца гісторыя краю, хто яе галоўныя героі. Я ўспамінаю, як пачынаў працаваць у СШ №2. Колькі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пражывала ў нашым мікрараёне і колькі прыходзіла на школьныя мерапрыемствы! Асабліва моцная дружба ў нас была з Іванам Барысавічам Глазко і Мікалаем Мікалаевічам Камышавым. Іх успаміны вучнямі ўспрымаліся лепш за які мастацкі фільм пра вайну. На жаль, мы, напэўна, апошняе пакаленне, якое застала жывымі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай. А што потым? А потым пра той трагічны і гераічны час будзем даведвацца з дакументальных і мастацкіх фільмаў, кніг, фотаздымкаў і ўспамінаў.
Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как COVID-19 попадает в организм
Подробнее Как написал журнал Nature Medicine, группа ученых нашла два типа клеток, которые помогают COVID-19 проникать в организм.


