Хобі стала прафесіяй
У Год моладзі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі вырашылі арганізаваць сустрэчу з кім-небудзь з маладых паэтаў Беларусі і запрасілі Рагнеда Малахоўскага — рэдактара аднаго з аддзелаў часопіса “Полымя”.
На гэту сустрэчу ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза па вуліцы Чырвонаармейскай прыйшлі работнікі раённай бібліятэкі, вучні гарадскіх школ, аматары паэзіі. Паэт расказваў пра сябе, сваю творчасць, чытаў вершы і ахвотна адказваў на самыя розныя пытанні (што натхняе на творчасць, якая музыка падабаецца, любімыя паэты і пісьменнікі, у чым бачыць сэнс жыцця, што такое каханне, дзе падарожнічае, планы на будучае, што цэніць у людзях і інш.). Прысутныя маладыя людзі парадавалі актыўнасцю і зацікаўленасцю.
Рагнеду трыццаць гадоў. Ён нарадзіўся ў Магаданскай вобласці. Яго бацька са Смалявіцкага раёна, маці — з Мядзельскага. Яны сустрэліся, пакахалі адно аднаго і адправіліся на поўнач Савецкага Саюза. Марылі пра дзяўчынку і хацелі назваць яе ў гонар полацкай князёўны — Рагнедай. А калі з’явіўся сын, то далі гэта імя яму. Калі хлопчыку было тры гады, сям’я вярнулася на радзіму маці, у вёску Гатавічы Мядзельскага раёна. Ён вучыўся ў нарачанскай СШ № 2, дзе ўсе прадметы (нават фізкультура) выкладаліся на беларускай мове. На ёй жа размаўляюць і бацькі. Адсюль і любоў да роднай мовы.
Вершы пачаў пісаць у школе, і іх ацаніў настаўнік літаратуры. Пазней стаў пасылаць у розныя перыядычныя выданні. Але вучыўся ў класе з матэматычным ухілам, таму паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на факультэт фінансаў і банкаўскай справы. Хутка зразумеў, што яго вабіць свет творчасці, а не сухія формулы і тэарэмы. Чытаў шмат рознай літаратуры. Перавагу аддаваў вершам Рыгора Барадуліна, Леаніда Дранько-Майсюка, Раісы Баравіковай. Чым больш чытаў, тым больш хацелася напісаць штосьці сваё. І пісаў. Аднойчы рашыўся аднесці свае творы ў часопіс “Маладосць”. Пазней яго вершы друкаваліся ў “ЛіМе”, “Маладосці”, “Полымі”, калектыўных зборніках, паэта запрашалі на розныя літаратурныя сустрэчы.
На работу ўладкаваўся ў часопіс “Полымя”. Потым працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром часопісаў “Маладосць”, “Белая вежа”. Цяпер зноў — у “Полымі”.
— Я з галавой акунуўся ў літаратуру, — расказваў на сустрэчы. — Хобі стала прафесіяй. У 2005 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў мой дэбютны зборнік вершаў “Беражніца”. Праз год мяне прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Любімая тэма — чароўная прырода Нарачы. Вершы прысвячаю маме, сябрам, каханай дзяўчыне. У 2012 годзе выйшла мая другая кніжка “У дзённай мітусні”, а летась — пад назвай “Жыві”. Займаюся мастацкімі перакладамі. Пішу таксама электронную музыку з дапамогай камп’ютара, падбіраючы яе на слых. У гэты час зараджаюся энергіяй і пазітывам. Мае творы не раз гучалі ў начных клубах Мінска, у эфірах радыёстанцый. Займацца музыкай больш прафесіянальна не хапае часу, бо перавагу аддаю літаратуры.
Рагнеду ўдаецца гарманічна спалучаць літаратуру, музыку і фатаграфію. Прайшло некалькі фотавыстаў у Мінску і Польшчы. Здымкі суправаджае вершамі. Ва ўсёй творчасці знаходзяць адлюстраванне нарачанскія матывы.
У Паставы паэт прыязджаў у другі раз. Першы быў на Дні беларускага пісьменства. На заканчэнне сустрэчы Рагнед Малахоўскі падарыў свой зборнік вершаў самай уважлівай і актыўнай слухачцы — вучаніцы 9 класа СШ № 5 Дзіяне Шорац.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.


