За пяць хвілін, не выходзячы з дому
Яшчэ гадоў 10 назад паняцце “безнаяўныя разлікі” было новым і незразумелым для большасці з нас. А сёння такі метад аплаты становіцца ўсё больш папулярным сярод насельніцтва. Для банкаў жа доля безнаяўных разлікаў — адзін з галоўных паказчыкаў развіцця, які знаходзіцца на кантролі ва Урадзе краіны. Пра тое, як абстаяць справы з імі ў РКЦ №17 ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Паставы, карэспандэнт “ПК” гутарыць з намеснікам начальніка разлікова-касавага цэнтра В. В. МІНЧАНКОВАЙ.
— Вольга Васільеўна, наколькі актыўна дзякуючы вашаму банку безнаяўныя разлікі ўваходзяць у жыццё пастаўчан?
— На працягу апошніх гадоў “Белаграпрамбанк” мэтанакіравана праводзіць палітыку па іх павышэнні і паляпшэнні якасці абслугоўвання кліентаў па банкаўскіх картках. І гэта дае вынікі. У нашым разлікова-касавым цэнтры доля безнаяўных разлікаў на сённяшні дзень складае амаль 20%. Праўда, асноўная частка безнаяўных аперацый, якія праводзяцца насельніцтвам, прыпадае на горад. У параўнанні з 2012 годам іх колькасць вырасла прыкладна ў два разы — тады безнаяўныя аперацыі складалі каля 10-12%. Мы пастаянна працуем над паляпшэннем дадзенага паказчыка.
— У чым перавагі безнаяўных разлікаў перад разлікамі наяўнымі грашыма?
— У першую чаргу ў іх зручнасці. Ажыццяўляць плацяжы і рабіць пакупкі можна не выходзячы з дому. Прычым аплачваць тавары і паслугі магчыма не толькі ў сваім населеным пункце і краіне, але і па ўсім свеце. Акрамя таго, праводзячы разлікі безнаяўным чынам, вы істотна эканоміце час. Так, напрыклад, каб заплаціць “камуналку”, вам не трэба ісці ў банк або на пошту і выстойваць там чаргу. Можна зрабіць гэта ў бліжэйшым банкамаце або інфакіёску ці з дамашняга камп’ютара. У апошнім выпадку спатрэбіцца ўсяго некалькі хвілін.
— А што яшчэ можна аплачваць безнаяўным спосабам?
— Акрамя квартплаты, платы за святло, газ і ваду, паслугі аператараў мабільнай сувязі і “Белтэлекама”, уключаючы інтэрнэт-правайдараў. Гэтыя плацяжы можна праводзіць у рамках ЕРИП (рэспубліканскай базы пастаўшчыкоў паслуг). Таксама гасіць крэдыты ў беларускіх рублях і замежнай валюце, папаўняць рахункі сістэм электронных грошай EasyPay і WebMoney, пераводзіць сродкі з карткі на картку, на ўкладныя і бягучыя рахункі, аплачваць пакупкі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу па ўсёй рэспубліцы і па ўсім свеце, у сетцы інтэрнэт. А падключыўшы паслугу SМS-інфармавання, вы зможаце кантраляваць як аперацыі залічэння грошай на ваш карт-рахунак, так і ўсе расходныя аперацыі.
Як паказвае практыка, пастаўчане паступова прывыкаюць аплачваць тавары і паслугі, рабіць іншыя плацяжы безнаяўным спосабам. Гэта бачна і ў разрэзе арганізацый, якія ў нас абслугоўваюцца. Калі раней безнаяўны абарот у банкаматах і інфакіёсках складаў каля 20 мільёнаў рублёў, то зараз ён даходзіць да 300-400 мільёнаў, у арганізацыях гандлю і сэрвісу — да 40-50 мільёнаў рублёў супраць былых 10-ці.
— Ці дастаткова ў нашым раёне ўстройстваў для правядзення безнаяўных аперацый?
— Думаю, іх хапае. На Пастаўшчыне адкрываюцца новыя гандлёвыя кропкі, дзе ўстанаўліваюцца плацежныя тэрміналы. На дадзены момант менавіта нашым банкам устаноўлена 176 тэрміналаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у тым ліку 4 банкаматы і 3 інфакіёскі. Два банкаматы знаходзяцца ў Паставах — непасрэдна ў РКЦ №17 і па вуліцы Касманаўтаў — і два ў Варапаеве і Камаях. Інфакіёскі “Белаграпрамбанка” маюцца ў разлікова-касавых цэнтрах па вуліцах Юбілейнай і Савецкай і ва ўніверсаме “Цэнтральны” ў райцэнтры. Каля 40 працэнтаў устройстваў самаабслугоўвання знаходзяцца на сяле.
— Якія меры прымае “Белаграпрамбанк”, каб павялічыць долю безнаяўных разлікаў у раёне?
— На пастаяннай аснове мы праводзім мерапрыемствы па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва. У прыватнасці, наведваем арганізацыі, якія абслугоўваюцца ў нашым банку, і арганізацыі гандлю і сэрвісу з мэтай навучання пастаўчан правядзенню безнаяўных разлікаў і растлумачэння іх пераваг. Таксама непасрэдна працуем з кліентамі банка па іх навучанні, аказваем практычную дапамогу ў аплаце паслуг ва ўстройствах самаабслугоўвання, праз інтэрнэт- і SМS-банкінг. Практыкуем і ўзнагароджванне самых актыўных нашых “безнаяўшчыкаў” з уручэннем ім невялічкіх прызоў. А трымальнікам звычайных картак “Visa”, якія здзейснілі з яе дапамогай максімальную колькасць безнаяўных абаротаў, уручаем такія ж карткі павышанага статуса. Яны даюць магчымасць аплачваць тавары і паслугі праз інтэрнэт, у тым ліку браніраваць нумары ў атэлях, заказваць білеты і атрымліваць скідкі ў арганізацыях па ўсім свеце, якія супрацоўнічаюць з нашым банкам.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.


