Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Работай былі забяспечаны

Работай былі забяспечаны

Станіслаў Альфрэдавіч Рагіня ўручае Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта намесніку начальніка філіяла Мікалаю Сцяпанавічу Шубельку.

У філіяле “Пастаўскае ДРБУ-132” адбыўся агульны сход працоўнага калектыву па падвядзенні вынікаў работы за 2014 год. На ім прысутнічаў і выступіў намеснік генеральнага дырэктара КУП “Віцебскаблдарбуд” Г. А. Глінскі. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што пастаўскія дарожнікі не збаўляюць тэмпаў, па-ранейшаму з’яўляюцца ўзорам для іншых калектываў. Вось і летась па агульным аб’ёме  работ яны ўступілі толькі аршанцам, а па фінансавых паказчыках выйшлі на першае месца сярод арганізацый “Віцебскаблдарбуда”.

У мінулым годзе філіялу даво­дзіўся план выканаць работ уласнымі сіламі на 37 мільярдаў 300 мільёнаў рублёў. Заданне перавыканалі. Выйсці на такі ўзровень было няпроста, бо на ўтрыманне 975 кіламетраў абслугоўваемых дарог “Віцебскаблдарбуд” змог выдзеліць нямногім больш за 7,9 мільярда рублёў, што забяспечвала выкананне гадавой праграмы ўсяго на 25—30%. Таму для адміністрацыі і адпаведных службаў філіяла самай надзённай задачай з’яўляўся пошук такіх аб’ёмаў работ, якія б дазволілі не толькі выжыць калектыву, але і развівацца.

— Дарожнікі працавалі на розных аб’ектах не толькі ў нашым, але і ў іншых раёнах Віцебскай і Мінскай абласцей, — адзначыў начальнік філіяла  С. А. Рагіня. —  Стаўка была зроблена на выкананне ўсіх відаў работ уласнымі сіламі і сродкамі, што дало немалую эканомію грашовых сродкаў.  Атрыманая выручка — а гэта амаль 42 мільярды рублёў — дазволіла своечасова разлічвацца з падаткамі і іншымі плацяжамі, выплачваць заработную плату, утрымліваць машынна-трактарны парк і нават папаўняць яго. Па лізінгу былі набыты два 20-тонныя МАЗы, адзін ЗІЛ, два пескавозы, МТЗ-80. Усяго за год у асноўны капітал інвесціравана больш за 1 мільярд 280 мільёнаў рублёў.

Работай былі забяспечаны

Годна адзначана прафесійнае майстэрства Аляксея Бабюка, Генадзія Курто, Аляксея Кукштэля і Руслана Казакевіча.

І зараз галоўная ўвага сканцэнтравана на пошуку заказаў, заключэнні выгадных дагавораў. Вельмі важна выкарыстаць наяўныя рэзервы і магчымасці. А іх, як падкрэсліў С. А. Рагіня, шмат. Найпершую ўвагу трэба звярнуць на павышэнне прадукцыйнасці працы. Рабочы час павінен аддавацца рабоце.  Толькі пры такіх адносінах можна разлічваць на вышэйшыя канчатковыя вынікі і адпаведнае матэрыяльнае заахвочванне. Абавязкам усіх і кожнага павінна стаць эканомія гаруча-змазачных матэрыялаў і электраэнергіі. У філіяле будзе прадоўжана работа па ўкараненні на транспарце навігацыйных сістэм і датчыкаў расходавання паліва. Па-гаспадарску трэба падыходзіць да выкарыстання дарожна-будаўнічых матэрыялаў уласнай вытворчасці, запасных частак, сродкаў малой механізацыі, іншага абсталявання.

Летась  было  выраблена амаль 19 тысяч тон асфальтабетону. Але,  каб і ў далейшым мець запатрабаваны дарожны матэрыял,  да пачатку сезона на заводзе трэба правесці вялікі аб’ём рамонтных работ за ўласныя сродкі і ўласнымі сіламі.

На сходзе ішла размова і аб іншых першарговых задачах, якія трэба вырашаць у бліжэйшы час і на працягу года. Асаблівая занепакоенасць прагучала наконт таго, што пакуль недастаткова сродкаў выдзяляецца непасрэдна на ўтрыманне і абслугоўванне дарог.

У філіяле, як і ў іншых дарожных арганізацый вобласці, яшчэ нядаўна існавала праблема кадраў. У Паставах яна вырашаецца. У многім дзякуючы таму, што адміністрацыя знаходзіць сродкі для падтрымкі, заахвочвання сапраўдных прафесіяналаў, людзей, якія не лічацца з часам, выхаднымі і святамі, валодаюць сумежнымі прафесіямі. Вось і на сходзе больш за дзесяць работнікаў атрымалі Ганаровыя граматы і Па­дзякі райвыканкама, КУП “Віцебскаблдарбуд”, філіяла дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення. Імі ўзнагароджаны Мікалай Шубелька, Міхаіл Мурзёнак, Генадзій Курто, Руслан Казакевіч, Віктар Будзіч, Наталля Волк, Аляксей Кукштэль, Мар’ян Койра, Аляксей Бабюк, Яўгеній Мазурэвіч, Рамуальд Квач, Славамір Хмылко. На Дошку гонару філіяла будуць занесены фотаздымкі 15 чалавек. Сход завяршыўся канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі для сваіх шэфаў удзельнікі мастацкай самадзейнасці —  настаўнікі і вучні СШ №5.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой