Па “рэлакс” — на Пастаўшчыну
“Зялёны” адпачынак з моды не выходзіць. Наадварот, з кожным годам усё большая колькасць грамадзян вырашае правесці свой водпуск не ў гарадскіх джунглях, а на ўлонні дзікай прыроды. І ўсё часцей яны прыязджаюць па душэўны “рэлакс” на Пастаўшчыну.
Ёсць куды! У раёне дзейнічае 38 аграэкасядзіб. Іх колькасць з кожным годам расце — толькі летась у Пастаўскім раёне зарэгістравана 8 новых аб’ектаў вясковага адпачынку. 6 з іх развіваюцца пры падтрымцы Белаграпрамбанка, які выдаткаваў новаспечаным гаспадарам 1 мільярд 268 мільёнаў рублёў крэдытных сродкаў.
Адна сядзіба — “Поні Лэнд” — з’явілася на турыстычнай карце нашага рэгіёна сёлета. Знаходзіцца яна на хутары ля вёскі Стары Двор (Варапаеўскі сельсавет) і належыць пастаўчанам Алесі і Дзмітрыю Гутарам. Яны разумеюць: адной прыродай гасцей не здзівіш, таму ў іх гаспадарцы не толькі козы і авечкі, але і…тры поні.
Сям’я Гутар плануе развіваць такі від паслуг, як катанне на іх. У першую чаргу разлічваюць на дзетак, якія ахвотныя праехацца верхам. Змогуць пракаціцца і дарослыя — для гэтых мэт закуплены патрэбная амуніцыя і каларытная павозка. Да паслуг турыстаў таксама будуць веласіпеды і лодка. Усяго сядзіба можа прыняць адначасова да шасці чалавек. Цяпер у доме вядуцца актыўныя работы па добраўпарадкаванні. Хутка там чакаюцца першыя госці.
— Для дзяцей зносіны з жывёламі надзвычай карысныя, — упэўнена Алеся. — У нас саміх двое сыноў і дачка, малодшаму няма і паўтара года. Бачу, якія яны акрыленыя, ураўнаважаныя пасля прагулак з поні. Нездарма медыкамі распрацаваны сеансы рэабілітацыі, заснаваныя на зносінах з жывёламі. У мяне нават ёсць задума правесці сумесную дабрачынную акцыю з пастаўскім ТЦСАН і бясплатна пакатаць на конях людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Упэўнена, гэта падорыць ім шмат станоўчых эмоцый.
Гутары ў аграэкатурызме — навічкі. Але ім ёсць у каго павучыцца — у раёне нямала сапраўдных “мэтраў” гэтай справы. Да іх ліку адносяцца Наталля і Юрый Фурсы. Іх кавальская сядзіба ў Трабуцішках, што на Лынтупшчыне, была адкрыта на Пастаўшчыне першай. Гэта падзея адбылася ў 2006 годзе. За 9 гадоў яна ўдасканалілася і стала яшчэ больш прывабнай для турыстаў. Сёння сядзібу можна смела назваць музеем — так многа тут самабытных рэчаў. Нездарма яна некалькі гадоў назад стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу на лепшую аграсядзібу ў намінацыі “Захаванне беларускіх традыцый і культуры”. Кожны год сюды з вялікай ахвотай наведваюцца не толькі беларусы, але і расіяне, палякі, немцы, англічане…
Не менш замежных гасцей адпачывае ў навасёлкаўскай сядзібе “Акарына”. Гасцей з усяго свету вабяць не толькі маляўнічыя вясковыя краявіды, але і каларытны гаспадар — народны майстар, удзельнік шматлікіх фестываляў і выстаў, ганчар Сяргей Шчэрба. На працягу многіх гадоў ён праводзіць у сядзібе шматлікія абрады, у тым ліку для маладажонаў і дзяцей, а таксама здзіўляе непаўторным гучаннем гліняных інструментаў, якія сам жа і вырабляе. Іх, а таксама іншых рэчаў з гэтага матэрыялу ўжо сабраўся цэлы музей.
Едуць турысты на Пастаўшчыну і каб паласавацца мёдам у сядзібе Сяргея Дзіковіча “Буслінае гняздо”, адпачыць у “Хаце пад клёнамі” Алега Колесня і “Ліпніках” Тэрэсы Лысёнак… Стараюцца ўразіць і іншыя гаспадары, якія з кожным годам удасканальваюць якасць і разнастайнасць паслуг. Адным словам, робяць усё для таго, каб госці нашага рэгіёна жадалі вяртацца сюды зноў і зноў.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота Андрэя Мацура.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как сдать сессию: 4 способа оказаться в новом семестре без «хвостов»
Подробнее В статье рассказано о способах как сдать сессию без задолжностей. Описано на что нужно обратить пристальное внимание во время подготовки. А также даны советы о том как быть, если «грозит» пересдача.


