Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не фантастыка!

Не фантастыка!

На робатызаваную ферму “Волахі” адкрытага акцыянернага таварыства “Хацілы-агра” трапіла ўпершыню. Назірала за работай робатаў і думала: яшчэ гадоў сем назад даяркі і ўявіць не маглі, што ў гаспадарцы ўзвядуць такую ферму, дзе ўсе працэсы будуць аўтаматызаваны, а робат-даяр лічыўся фантастыкай.  Цяпер гэта рэальнасць.

Карова падыходзіць да спецыяльнай устаноўкі. На ашыйніку ў жывёліны знаходзіцца датчык актыўнасці — своеасаблівы электронны пашпарт. Па чыпе робат вызначае, калі была апошняя дойка. Калі прайшло менш за пяць-шэсць гадзін — дзверы ва ўстаноўку не адчыніць, а калі малака дастаткова — рагуля апынецца ў клетцы. Прываблівае жывёліну камбікорм, які робат вы­дзяляе ў адпаведнасці з надоем. Пакуль карова ласуецца, робат мые і масажыруе вымя, з дапамогай лазернага променя адзявае на саскі даільныя стаканы і падключае апарат. Дойка доўжыцца 7-10 хвілін. Робат кантралюе якасць малака: пры неадпаведных параметрах закрывае яму доступ у агульны аб’ём і па асобным шлангу адпраўляе ў іншую ёмкасць. (Напрыклад, калі ў каровы мастыт або ёй па іншай прычыне ўводзяць антыбіётыкі.) Малодзіва (пяць дзён пасля ацёлу) таксама зліваецца ў спецыяльныя вёдры. Затым яно ідзе на выпайку цялятам. Для гэтага загружаецца ў грузатаксі, там стэрылізуецца і з дапамогай кнопкі раздаецца жывёле. Малако класа “экстра” па малакаправодзе паступае ў спецыяльнае памяшканне, дзе ўстаноўлены дзесяцітонныя цыстэрны. Перш чым трапіць у іх, ахалоджваецца. Пасля дойкі саскі каровы аўтаматычна апрацоўваюцца ёдам, а апарат дэзінфіцыруецца парай. Наступае чарга іншай жывёліны.

— На ферме ўтрымліваецца 870 кароў, — расказваў начальнік комплексу Аляксандр Станіслававіч Адамковіч. — Даенне ажыццяўляецца кругласутачна. Аператары і жывёлаводы працуюць па 12 гадзін пазменна. У адну змену выходзяць па двое. На камп’ютары можна прасачыць за кожнай каровай асобна. Тут ёсць даныя вагі жывёліны, колькі дала малака падчас кожнай дойкі, за дзень, колькі з’ела камбікорму, калі прыходзіць у ахвоту. Ветурачу, урачу-гінеколагу (ён жа асемянатар) пра стан здароўя каровы таксама «раскажа» камп’ютар. Ён выдае ўсе адхі­ленні. Устаноўлены камп’ютар і ў маім кабінеце. Праз адпаведную праграму, не падымаючыся з крэсла, магу прасачыць за кожнай жывёлінай і атрымаць неабходную інфармацыю.

За мінулы год сярэдні надой ад кожнай каровы на ферме “Волахі” склаў амаль 8 тысяч кілаграмаў малака. Сярэдні надой у гэтыя дні — каля 25 кілаграмаў. Карова-рэкардсменка дае амаль 50. За працэсам дойкі сочаць аператары Марына Міхновіч, Іна Хацяновіч, Валянціна Таяновіч, Святлана Браздаўскас, Святлана Мелец і Вольга Скачко. Яны хутка асвоілі новыя тэхналогіі і цяпер удала спраўляюцца са сваімі абавязкамі.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой