Калі прафесія — прызванне

Сучасны этап медыцына Пастаўшчыны свой адлік вядзе з 1939 года, са з’яўленнем першай дзяржаўнай лячэбнай установы. У 1940-ым была адкрыта раённая бальніца. Працавалі больш за 10 урачоў і 25 работнікаў сярэдняга звяна, яшчэ па аднаму ўрачу — у Лынтупах і Груздаве.
У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, медустановы аднавілі сваю работу. Адкрыліся паліклініка, радзільнае аддзяленне. Першым галоўным урачом быў Г. І. Трэпель, пасля яго — выдатны арганізатар аховы здароўя і хірург Л. В. Аўдзей. Больш за 20 гадоў раённую бальніцу ўзначальваў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны ўрач БССР В. П. Малы, з 1989-га па 1991-ы — А. П. Шашкель, з 1992-га па 1995-ы — А. С. Караткевіч. З 1995 года УАЗ “Пастаўская ЦРБ” узначальваю я.
У 1964 годзе ў сістэму аховы здароўя раёна ўвайшлі Варапаеўская раённая, Дунілавіцкая і Навадруцкая ўчастковыя бальніцы. К гэтаму часу ў раёне было ўжо больш за 40 урачоў, праводзіліся складаныя аперацыі, меліся рэнтген-абсталяванне, лабараторыі, санітарны транспарт.
Залатымі літарамі ў гісторыю нашай медыцыны ўпісалі свае імёны такія медыкі, як Х. М. Якубоўскі, Б. М. Коц, А. П. Пякарскі, М. Я. Мінаеў, У. В. Валодзькін, С. С. Лебедзь, Ю. М. Мяркулаў, Э. А. Смаленскі, Ю. І. Ляховіч, Г. Р. Мядзелка, А. А. Міхайлаў, Р. Н. Салавей, В. П. Малы, В. В. Хаткевіч, Л. Я. Алексін, Г. С. Гучык, Д. А. Антух, Т. С. Тушынская, В. І. Анкудовіч, Р. В. Кукель, Л. А. Расолька, Г. І. Таразевіч, Т. Я. Саковіч, Л. Д. Стома, Я. П. Януш, Л. Ф. Талайка, К. С. Гутар, В. А. Русалоўская… Праходзяць гады, але людзі іх памятаюць.
Сёння УАЗ “Пастаўская ЦРБ” — гэта 6 бальніц, 27 ФАПаў і 3 аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі. Мы з’яўляемся базавай установай, дзе больш дэталёва адпрацоўваюцца этапы і элементы рэфармавання аховы здароўя па стварэнні новай медыка-эканамічнай мадэлі галіны. Прыярытэтнае развіццё атрымала пярвічная медыка-санітарная дапамога. Цяпер працуюць 20 урачоў агульнай практыкі, а ў Паставах адкрыты 3 офісы ўрачоў агульнай практыкі. Шмат робіцца па актыўным укараненні інфармацыйных аналітычных сістэм. Пастаўская ЦРБ з’яўляецца базай перадавога вопыту па арганізацыі амбулаторна-паліклінічнай дапамогі і аказанні медыцынскай дапамогі дзіцячаму насельніцтву.
За апошнія гады значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база. Толькі за 2014-ы на капітальны і бягучы рамонты, добраўпарадкаванне тэрыторый і набыццё абсталявання асвоена каля 5 млрд рублёў з розных крыніц фінансавання. Завершана рэканструкцыя аперацыйнага блока і аддзялення рэанімацыі, прыёмнага аддзялення з клініка-дыягнастычнымі ложкамі, усіх структурных падраздзяленняў ЦРБ.
Адрамантаваны памяшканні медыцынскіх арганізацый, размешчаных у аграгарадках, у рэканструяваным будынку адкрылася і працуе Лынтупская ўчастковая бальніца, пры паліклініцы ЦРБ адкрыта аддзяленне амбулаторнага гемадыялізу. У 2010 годзе ўведзены ў строй новы рэнтген-кабінет і кабінет ультрагукавой дыягностыкі з доплерам, паступіла сучаснае эндаскапічнае абсталяванне. З 2004 года наладжаны сеансы тэлемедыцыны паміж ЦРБ і абласнымі ўстановамі аховы здароўя, участковымі бальніцамі, з 2007-га ў ЦРБ праводзяцца лапараскапічныя аперацыі.
Паляпшаюцца ўмовы знаходжання хворых і работы медперсаналу. Шмат зроблена па добраўпарадкаванні, і гэта старанне не засталося незаўважаным: мы выходзілі пераможцамі ў рэспубліканскім спаборніцтве і займалі першае і другое месцы. Першымі па выніках работы ў вобласці былі ў 2009 і 2013 гадах, трэцімі — у рэспубліканскім аглядзе сярод ЦРБ, першымі — у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы. Пераможцамі ў вобласці выходзілі Навасёлкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, Дунілавіцкая ўчастковая бальніца.
Галоўныя нашы рэсурсы — кадры. У раёне працуюць 770 медработнікаў, у тым ліку 88 урачоў і 344 медработнікі сярэдняга звяна. У большасці гэта добрасумленныя людзі, якія сваю прафесію лічаць прызваннем, што вельмі важна ў нашай справе. Праца медыкаў адзначалася на розных узроўнях. Нашы работнікі з’яўляліся лаўрэатамі званняў “Чалавек года Віцебшчыны” і “Чалавек года Пастаўшчыны”, маюць дзяржаўныя ўзнагароды, граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя, райвыканкама і ўпраўлення аховы здароўя.
У. ЧАКАВЫ,
галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ”.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Airbus показал новую модель самолета. Это практически "Звездные войны"
Подробнее Предлагаемую модель уже назвали "зеленой", так как она сконструирована таким образом, чтобы значительно снизить расход топлива и сократить выбросы углерода...


