Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адчуваем увагу

Адчуваем увагу

Я — карэнны жыхар пастаўскага краю. Мая родная вёска — Шчоткі (цяпер Казлоўшчынскі сельсавет). Пры панскай Польшчы большасць вяскоўцаў жылі бедна. Высокія падаткі на не зусім урадлівую зямлю, якой на вялікія сем’і было мала, плацілі ў злотых. Многія вымушаны былі арандаваць надзелы ў памешчыкаў і асаднікаў, выязджалі на заробкі ў Прыбалтыку і нават Амерыку. Мой бацька пяць гадоў адпрацаваў на шахце “Горлаўка” ва Украіне.

У верасні 1939 года, калі Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР, пачалося новае жыццё. Савецкую ўладу падтрымала абсалютная большасць насельніцтва. Засведчылі гэта і праведзеныя ў студзені 1940 года выбары ў мясцовыя Саветы. Аблічча вёскі змянялася з кожным днём. Адкрываліся беларускія школы, магазіны, фельчарска-акушэрскія пункты, хлебапякарні, сталовыя, бытавыя майстэрні. У нашай хаце размяшчаўся “чырвоны куток”. Вечарамі тут збіраліся сяляне, знаёміліся з раённай газетай “Новы шлях”, якая расказвала пра станаўленне савецкай улады на Пастаўшчыне. На землях, якімі раней валодалі памешчыкі, ствараліся калгасы і машынна-трактарныя станцыі. Моладзь спявала новыя песні.

На жаль, мірнае будаўніцтва спыніла вайна. Неўзабаве ваеннаабавязаныя атрымалі павесткі. Я разам з іншымі актывістамі Савета вымушаны быў пакінуць родную вёску. Бацька ваяваў пад Сталінградам і гераічна загінуў. Мяне, 17-гадовага юнака, накіравалі ў спецбатальён у блакадны Ленінград. Абараняў горад у скла­дзе роты марскіх пехацінцаў, а потым на караблі “Максім Горкі” ўдзельнічаў у прарыве блакады. Мой старэйшы брат вызваляў Варшаву, сувязной партызанскага атрада імя Катоўскага была мая будучая жонка. У перыяд нямецкай акупацыі мужна змага­ліся з захопнікамі многія патрыёты пастаўскага краю. У іх ліку Генадзь Лысёнак, Васіль Асяненка, Рыгор Крукаў, Сяргей Пронька, Надзея Асяненка і многія іншыя. Імёны гэтых герояў не забыты.

У Паставах жыву з 1961 года. За гэты час горача палюбіў свой горад. Дзякуючы намаганням былых кіраўнікоў раёна Валянціны Клачковай, Барыса Гаўрыльчыка, Васіля Чэпіка, Ванды Януковіч, Эдуарда Казуры, цяперашняга старшыні райвыканкама Віктара Гутарава на Пастаўшчыне многае змянілася ў лепшы бок, горад і вёскі сталі больш добраўпарадкаванымі.

Набліжаецца 70-годдзе Вялікай Перамогі. Гэта агульнанароднае свята. І нам, ветэранам, вельмі прыемна, што вядзецца вя­лікая работа па патрыятычным выхаванні моладзі. Нельга не адзначыць высокую ступень сацыяльнай абароненасці пажылых людзей як у горадзе, так і ў вёсках. Без збояў працуе гандаль, медыцынская дапамога якасная і даступная, на ўзроўні бытавыя паслугі. Літаральна ва ўсім ветэраны адчуваюць моцную падтрымку. У гэтым вялікая заслуга мясцовай улады, якая ў аснову асноў ставіць клопат пра чалавека, як таго і патрабуе Прэзідэнт краіны.

Вельмі радуе і тое, што за ўсе гэтыя гады і ў няпростых умовах прыкладзена нямала намаганняў, каб захаваць усё тое, што было зроблена нашым пакаленнем, многае дасягнута нашымі пераемнікамі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, вызначаны новыя напрамкі ўстойлівага і дынамічнага развіцця Пастаўшчыны. А самае галоўнае, што над намі — мірнае неба.

М. ЗУБОВІЧ, ветэран вайны і працы.    

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой