Сустрэча з аднакласнікамі — заўсёды радасць

Гэты здымак зроблены ў 1963 годзе. На ім наш 1 “Б” клас СШ № 2, якая ў той час размяшчалася па вуліцы Ленінскай. У цэнтры — першая настаўніца і другая наша мама Ніна Якаўлеўна Малькевіч — выдатны педагог, мудрая жанчына. У яе быў індывідуальны падыход да кожнага вучня, яна вучыла нас не толькі пісаць, чытаць, лічыць, але і любіць прыроду, выхоўвала ў духу патрыятызму.
Нам амаль па 60. Мае аднакласнікі многага дасягнулі. Ёсць сярод іх ваеннаслужачыя, інжынеры, бухгалтары, настаўнікі, прадаўцы, бібліятэкары, прадпрымальнікі і нават кандыдат навук. Наш клас быў дружным, разам мы вырашалі ўсе школьныя праблемы. Умелі падтрымаць у бядзе, а поспех, раздзелены з сябрамі, заўсёды прыносіў яшчэ большае задавальненне.
Пасля выпускнога балю нас закружыла самастойнае жыццё, з новымі знаёмствамі, вучобай, работай, вяселлямі і іншымі важнымі падзеямі. Але праз кожныя дзесяць гадоў мы з нецярпеннем чакалі маштабнай сустрэчы са школьнымі сябрамі, калі здалёк з’язджаліся аднакласнікі, каб у каторы раз успомніць вясёлыя, бесклапотныя юнацкія гады. Настальгія па мінулым стала часцей стукаць у сэрца тады, калі тэмп жыцця запаволіўся: кожны вызначыўся ў прафесіі і знайшоў сваё месца ў жыцці, выраслі дзеці і радуюць унукі, з’явілася больш вольнага часу для ўспамінаў.
Сёння ў школах пройдуць традыцыйныя сустрэчы выпускнікоў, класы гасцінна расчыняць дзверы для сваіх выхаванцаў. Найбольш будзе тых, для каго апошні званок празвінеў нядаўна. Менш актыўныя — людзі старэйшага пакалення. Наш клас у школе штогод не збіраецца, але хто жадае, прыходзіць да мяне дадому. На кожнай сустрэчы ўспамінаем нашу першую настаўніцу Ніну Якаўлеўну, якая ў жніўні гэтага года будзе адзначаць 90-годдзе з дня нараджэння, іншых педагогаў, акунаемся ў падзеі школьнага жыцця, успамінаем кур’ёзныя сітуацыі, выпускны баль і многае іншае. Буду рада сустрэчы з аднакласнікамі і сёння. Хто зможа, прыходзьце.
Наталля ГУЛЬ (МАРУШКА), г. Паставы.
Фота з сямейнага альбома аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Грядут зарплатные изменения для бюджетников. Чего нам ждать падения или роста?
Подробнее «Речь идет об услугах организаций здравоохранения и образования, спортивных и так далее», — сообщил президент.


