Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Марафон вучнёўскай творчасці

Марафон вучнёўскай творчасці

Пераможцы спаборніцтваў — каманда СШ № 1

31 студзеня актавая зала СШ № 1 была запоўнена да адказу — тут праходзіў раённы конкурс на лепшую пярвічную арганізацыю ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” сярод школьнікаў. Сёлета ён сабраў рэкордную за апошнія гады колькасць каманд — 10. У конкурсах паспаборнічалі вучні 8-11 класаў з усіх гарадскіх школ, раённай гімназіі, Гуцкай, Дунілавіцкай, Камайскай, Навасёлкаўскай СШ.

“Школьны марафон” — а менавіта так называлася мерапрыемства — прысвячаўся Году моладзі. Яго арганізатарамі выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкам БРСМ.

Журы пад старшынствам першага сакратара райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Іны Каралёвай першыя адзнакі выставіла яшчэ да пачатку выступленняў. Пасля прыезду кожная з каманд-удзельніц прадставіла аргкамітэту насценныя газеты. Згодна з палажэннем конкурсу, яны павінны былі адлюстроўваюць новае бачанне мала­дзёжнай суполкі ў папулярнай сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. “Суддзі” ацэньвалі­ адпаведнасць зададзенай тэме, змястоўнасць і тэматычную разнастайнасць прадстаўленых работ, арыгінальнасць, якасць афармлення, навізну ідэі. У выніку найвышэйшыя балы (20 з 20 магчымых) атрымалі каманды СШ № 1 і № 4.

Непасрэдна спаборніцтвы распачаліся конкурсам-прывітаннем “Знаёмцеся, гэта мы!”. У ім школьнікі ў песнях, танцах, вершах, сцэнках і слайдшоу расказвалі пра дзейнасць сваіх пярвічных арганізацый, іх гісторыю і традыцыі, пераемнасць і сувязь пакаленняў. Юныя актывісты БРСМ прадэманстравалі максімум знаходлівасці і акцёрскіх здольнасцей, за што атрымалі ад журы вялікую колькасць “пяцёрак”. Максімальныя адзнакі выстаўлены школьнікам з Камай, Гуты, СШ № 1 і № 4.

Наступнымі паспаборнічалі капітаны каманд — сакратары пярвічных арганізацый. Яны па чарзе зачытвалі кароткія жарты на тэму школьнага жыцця. Пасля кожнага “круга” журы выбірала, хто з юнакоў і дзяўчат пажартаваў найменш удала, і той пакідаў сцэну. Конкурс працягваўся, пакуль ля мікрафона не засталася пераможца — вучаніца СШ № 4 Вікторыя Януш.

Падчас “Школьнага марафона”, які доўжыўся амаль чатыры гадзіны, прайшоў і конкурс агітацыйных брыгад. Каманды-ўдзельніцы паказалі кароткія тэматычныя нумары, мэтай якіх было расказаць пра плюсы ўступлення ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Найлепш гэта зрабілі вучні з Навасёлак, Гуты, СШ № 1 і № 4.

Завяршыліся творчыя спаборніцтвы “Хатнім заданнем”. Кожная каманда прадставіла на суд журы і гледачоў відэаролікі гумарыстычнага характару, якія адлюстроўвалі адзін дзень з жыцця пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” і былі накіраваны на папулярызацыю дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі. Найбольш змястоўныя і арыгінальныя ролікі, на думку журы, атрымаліся ў гімназістаў і вучняў СШ № 1.

Найвышэйшую суму балаў па выніках усіх іспытаў атрымала каманда актывістаў БРСМ з СШ № 1 (на здымку), другое месца заняла дружына СШ № 4, трэцяе — Гуцкай СШ.

Марафон вучнёўскай творчасці

Каманда СШ № 4

Марафон вучнёўскай творчасці

Каманда Гуцкай СШ

— Усім дзякуй за ўдзел і вялікую падрыхтоўку, якая была праведзена напярэдадні, — рэзюмавала першы сакратар райкама Іна Каралёва. — Асабліва радуе, што адгукнуліся і прыехалі сельскія школы. Падкрэслю, што абсалютна ўсе каманды выступілі на высокім узроўні, і кожны можа лічыць сябе пераможцам. Вельмі прыемна было назіраць за вашымі выступленнямі, якія адкрылі вас з новага боку, дапамаглі праявіць творчыя і лідарскія здольнасці.

Прызёры спаборніцтва ўзнагароджаны дыпломамі і тартамі, пераможцы — яшчэ і сувенірамі з атрыбутыкай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Міжрэгіянальны этап “Школьнага марафона” пройдзе ў сакавіку ў Шаркаўшчыне.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой