За якасць паслуг адказвае іх пастаўшчык

22 студзеня «прамую тэлефонную лінію» правёў начальнік раённага вузла электрасувязі Іосіф Вікенцьевіч Тамашэвіч. За гадзіну, якую ён быў «на провадзе», пазваніла шэсць чалавек.
Жыхарка Камайскага сельсавета цікавілася, дзе можна набыць прыстаўку і падключыцца да эфірнага лічбавага тэлебачання. Начальнік РВЭС парэкамендаваў скарыстацца паслугамі РУП «Белтэлекам» і падключыцца па дзеючай да 10 лютага акцыі «Эфірнае тэлебачанне стала больш даступным». З моманту падключэння да названай даты абанент зможа глядзець восем сацыяльных каналаў бясплатна. Затым яго аўтаматычна пераключаць на пакет «Стандарт ТБ» з магчымасцю прагляду 44-ох каналаў і абаненцкай платай 34050 рублёў у месяц. Такая прапанова жанчыну зацікавіла, і яна выказала намер падключыцца да ZALA.
Другі званок паступіў ад пенсіянеркі з райцэнтра. Яе сын купіў лічбавую прыстаўку ў Бабруйску (па месцы свайго пражывання) і ўстанавіў у бацькоўскай хаце. Нейкі час яна працавала без збояў, але зараз сігнал знік цалкам. Іосіф Вікенцьевіч растлумачыў, што ёй трэба альбо падключыцца да пакета паслуг ZALA, на якім пракат і рамонт прыставак ажыццяўляецца бясплатна, альбо, калі прыстаўка мае гарантыю, звярнуцца да тых, у каго яна набыта. Дарэчы, усім, хто самастойна набывае прыстаўкі, варта ведаць, што яны, як і антэна, з’яўляюцца ўласнасцю абанента і іх трэба ўстанаўліваць самім. У тым выпадку, калі яны выходзяць са строю, неабходна звяртацца да пастаўшчыка паслуг. Калі прыстаўка або антэна выйшлі са строю і на іх няма гарантыйнага талона, давядзецца набываць новыя.
Яшчэ адна жанчына скардзілася на тое, што купіла на рынку радыёпрыёмнік, але з яго пастаянна даносіцца альбо трэск, альбо шыпенне. Як і ў папярэднім выпадку, адказнасць за якасць, устаноўку і функцыянаванне нясе ўласнік. З мэтай забеспячэння якасці прыёму сігналу радыёстанцый «Белтэлекам» рэалізуе радыёпрыёмнікі з гарантыйным талонам абслугоўвання, займаецца іх устаноўкай і наладжваннем на неабходныя частоты. Магчымыя два варыянты. Па-першае, тут можна набыць прыёмнік, наладжаны на фіксіраваную частату (маецца на ўвазе Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, па якім па аўторках і пятніцах з 11.40 да 12.00 трансліруюцца перадачы Пастаўскага радыё). Па-другое, па жаданні абанента ў РВЭС могуць настроіць радыёпрыёмнік на ўсе радыёстанцыі, якія знаходзяцца ва ўпэўненым прыёме на тэрыторыі нашага раёна. Пераключацца з адной радыёстанцыі на іншую можна пры дапамозе спецыяльнай кнопкі. «Белтэлекам» — адзіная ў раёне арганізацыя, якая не толькі рэалізуе і ўстанаўлівае лічбавыя прыстаўкі і радыёпрыёмнікі, але і бясплатна ажыццяўляе іх гарантыйнае абслугоўванне.
Жыхар 5 гарадка цікавіўся, калі ў іх мікрараёне пачнецца падключэнне да адной з найбольш папулярных аптычных тэхналогій для сетак доступу па тэхналогіі PON (Passive Optical Network, пасіўная аптычная сетка), да якой у мінулым годзе на вуліцы Юбілейнай РУП «Белтэлекам» падключыў больш за 600 кватэр. Адказ быў наступны: чакаць засталося нядоўга — пераключэнне на аптычнае валакно каля 800 абанентаў, якія пражываюць у мікрараёне 5 гарадка, плануецца ўжо сёлета, а ў бліжэйшыя два гады новая тэхналогія з’явіцца ва ўсім шматкватэрным сектары райцэнтра.
Наступную жыхарку Пастаў хвалявала пытанне падключэння другой лічбавай прыстаўкі. Падключыць другую прыстаўку не толькі можна, але і выгадна. За яе ўстаноўку трэба будзе заплаціць ўсяго 14400 беларускіх рублёў (за першую — 36000). Тое самае датычыць і абаненцкай платы. Да прыкладу, для таго, хто захоча падключыцца да базавага пакета інтэрактыўнага (з магчымасцю выбару на працягу сутак тэлеперадачы і часу яе прагляду) тэлебачання «Прэм’ера» (50 каналаў), яна складзе 26400 беларускіх рублёў (за першую прыстаўку — 57300), да пакета «Проста ТБ» — 16800 (за першую прыстаўку — 45000).
І яшчэ адзін званок. Мужчына, які мае вышэйшую тэхнічную адукацыю і вопыт работы па спецыяльнасці, цікавіўся вакансіямі. Адказ быў адмоўным — штат арганізацыі цалкам укамплектаваны. Адзіны варыянт, які яму змог прапанаваць начальнік РВЭС, — перыядычна цікавіцца вакантнымі пасадамі.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
БАТЭ поменял тренера и получил игрока из России
Подробнее Борисовский футбольный клуб этой осенью пережил неприятное поражение от софийского ЦСКА со счетом 0:2. Неприятным оно оказалось потому, что матч проходил в рамках квалификации Лиги Европы, а


