Ведаць больш? Маем права!

У 2007 годзе ў СШ № 3 пайшлі на эксперымент і адкрылі першы ў раёне прававы клас. Яго дзейнасць сябе апраўдала: заняткі не толькі выклікалі ў школьнікаў непадробны інтарэс, але і істотна дапамагалі ім пры паступленні ў самыя прэстыжныя ВНУ краіны. Калі Міністэрства адукацыі адмяніла профільныя класы, дзейнасць у гэтым кірунку прыйшлося спыніць. Тым не менш у школе здолелі захаваць існуючыя традыцыі — цяпер тут дзейнічае гурток “Дзіця і права”.
Прававы клас ствараўся па ініцыятыве Пастаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў, аддзела адукацыі райвыканкама і тагачаснага дырэктара СШ № 3 Юрыя Мікалаевіча Кісялёва. Вучні вылучаліся не толькі імкненнем атрымаць дадатковыя веды, але і спецыяльнай формай, якую змаглі набыць у тым ліку і дзякуючы падтрымцы ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Яго прадстаўнікі неаднойчы наведваліся ў школу, каб уручыць выпускнікам прававога класа пагоны.
Цяперашні гурток “Дзіця і права” наведваюць сямікласнікі. Кожны аўторак да іх прыходзяць супрацоўнікі РАУС. Яны абмяркоўваюць з вучнямі правілы дарожнага руху, правапарушэнні, здзейсненыя на Пастаўшчыне, расказваюць пра адказнасць, прадугледжаную за іх, знаёмяць са спецыфікай работы РАУС і сістэмай Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў цэлым.
«Настаўнікі» ў пагонах разумеюць: тэорыя без практыкі малаэфектыўная.
— Нядаўна на занятках мы здымалі з вучнямі адпячаткі пальцаў, — расказаў выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай і кадравай рабоце Вячаслаў Людвігавіч Врублеўскі. — Колькі ў дзяцей было эмоцый! Не менш іх дораць заняткі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, спартыўныя эстафеты, экскурсіі ў дзяжурную часць. У мінулыя гады старшакласнікі прымалі ўдзел у вячэрніх рэйдах па нядобранадзейных сем’ях, выязджалі з патрулямі дзяржаўтаінспекцыі. Адным словам, арганізуем заняткі так, каб дзецям было цікава спасцігаць новыя веды.
Многія з іх пазней вырашаюць звязаць прафесійны шлях з сілавымі структурамі. Кожны год у раённы аддзел унутраных спраў звяртаюцца выпускнікі СШ №3, якія жадаюць паступаць у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў, Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў, іншыя ўстановы адукацыі. Нямала сярод школьнікаў і ахвотных вывучаць у беларускіх ВНУ юрыспрудэнцыю.
Ініцыятывы школьнай адміністрацыі і супрацоўнікаў РАУС цалкам падтрымліваюць бацькі вучняў. Яны ўпэўнены: дадатковыя заняткі расшыраюць кругагляд, дысцыплінуюць, спрыяюць прафарыентацыі.
— Гэты кірунак работы будзе запатрабаваны і надалей, — лічыць дырэктар СШ № 3 Уладзімір Часлававіч Койра. — Як паказвае практыка, папярэдняя падрыхтоўка дае вучням больш шансаў паступіць у жаданыя ВНУ, а значыць атрымаць прэстыжныя і перспектыўныя прафесіі і не згубіцца ў жыцці. Нават цяпер, калі страчаны афіцыйны статус прававога класа, мы падтрымліваем сувязі з Акадэміяй МУС. Падкрэслю, што заняткі карысныя і тым, хто не плануе стаць студэнтам гэтай або іншай навучальнай установы падобнага профілю. Яны не толькі адукоўваюць, але і выхоўваюць. Заўважыў: калі школа пачала цесна супрацоўнічаць з раённым аддзелам унутраных спраў, меншай стала праблема курэння, брыдкаслоўя, пашкоджання школьнай маёмасці.
Уладзімір Часлававіч выказаў вялікую ўдзячнасць начальніку раённага аддзела ўнутраных спраў А. М. Гарусу, начальніку аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Д. М. Андрону, выконваючаму абавязкі намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай і кадравай рабоце В. Л. Врублеўскаму, іншым супрацоўнікам аддзела, якія каторы год знаходзяць час і магчымасць для прававога выхавання школьнікаў.
Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Грядут зарплатные изменения для бюджетников. Чего нам ждать падения или роста?
Подробнее «Речь идет об услугах организаций здравоохранения и образования, спортивных и так далее», — сообщил президент.


