Па пытаннях зямельных адносін
У ходзе паўсядзённай дзейнасці людзей, суб’ектаў гаспадарання нярэдка ўзнікаюць пытанні, звязаныя з землекарыстаннем. Былі яны і падчас “прамой лініі” з начальнікам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Аленай Вітальеўнай ІВАНЬКОВАЙ.
— Якія вынікі дае інвентарызацыя зямель і дзе можна знайсці інфармацыю пра свабодныя зямельныя ўчасткі?
— У сельскіх населеных пунктах інвентарызацыя зямель праводзіцца штогод, бо некаторыя грамадзяне адмаўляюцца ад участкаў, якія ў свой час былі выдзелены ім для вядзення асабістых падсобных гаспадарак, сенакашэння і пасьбы жывёлы. Толькі летась рашэннем райвыканкама сельскагаспадарчым прадпрыемствам перадалі 86 гектараў такіх зямель, якія разараны і выкарыстоўваюцца па прызначэнні.
Што датычыць свабодных зямельных участкаў, то іх пералік фарміруецца кожны месяц і падтрымліваецца ў актуальным стане. Інфармацыя пра ўчасткі размешчана на стэндах сельскіх выканаўчых камітэтаў і райвыканкама, а таксама на афіцыйным сайце райвыканкама. На сённяшні дзень маецца 325 свабодных зямельных участкаў плошчай 68,2 гектара. Яны могуць быць прадастаўлены грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў.
Дарэчы, летась для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў у нас было сфарміравана 9 зямельных участкаў, 7 з якіх прададзены ў прыватную ўласнасць на аўкцыёнах на суму 108,2 мільёна рублёў.
— Колькі ў раёне садаводчых таварыстваў і ці ёсць магчымасць набыць у іх зямельны ўчастак?
— На Пастаўшчыне зарэгістравана 8 садаводчых таварыстваў, адно з іх — “Крыніца” — знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. У карыстанні, валоданні і арэндзе грамадзян гэтых аб’яднанняў знаходзіцца 47,9 гектара зямель, у тым ліку ў прыватнай уласнасці — 40,5 гектара. 298 участкаў зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, што складае 68% ад іх агульнай колькасці. На пачатак гэтага года для вядзення калектыўнага садаводства мелася 66 участкаў плошчай 2,6 гектара.
— Як у раёне ажыццяўляецца дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель?
— Асноўнымі задачамі нашай службы з’яўляюцца рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы зямельных аносін і забеспячэнне дзяржаўнага кантролю за аховай і рацыянальным выкарыстаннем зямель на тэрыторыі раёна. Распараджэннем раённага выканаўчага камітэта спецыялісты службы надзелены паўнамоцтвамі па складанні пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Летась землеўпарадкавальнай службай былі праведзены 192 праверкі захавання зямельнага заканадаўства, у 104 выпадках выяўлены парушэнні, па кожным з іх вынесены пастановы. Вінаватыя аштрафаваны на 8 мільёнаў 705 тысяч рублёў. Аформлены адзін пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за самавольнае заняцце зямельнага ўчастка. Сума штрафу склала 3 мільёны рублёў.
— Якія найбольш характэрныя парушэнні зямельнага заканадаўства?
— Самым распаўсюджаным з’яўляецца невыкарыстанне без уважлівых прычын зямельных участкаў, выдзеленых для вядзення асабістых падсобных гаспадарак, абслугоўвання жылых дамоў, садаводства. Ёсць абуральныя факты, калі такія ўчасткі зарастаюць пустазеллем, забруджваюцца будаўнічымі адходамі, бытавым смеццем, гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Парадак на іх, як правіла, грамадзяне наводзяць толькі пасля накладання штрафу.
Матэрыял да друку падрыхтаваў Пётр КУРЫЛОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Грядут зарплатные изменения для бюджетников. Чего нам ждать падения или роста?
Подробнее «Речь идет об услугах организаций здравоохранения и образования, спортивных и так далее», — сообщил президент.


