З аўтакрэсламі і на зімніх шынах
16 студзеня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №483, які ўнёс змяненні і дапаўненні ва Указ ад 28 лістапада 2005 года № 551 “Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху”. Новы дакумент закрануў многія главы Правілаў дарожнага руху. Сярод іх — перавозка дзяцей у аўтамабілях, абсталяваных рамянямі бяспекі, і выкарыстанне вадзіцелямі зімніх шын. Гэтыя актуальныя пытанні сталі тэмай гутаркі карэспандэнта “ПК” з начальнікам аддзялення ДАІ РАУС Д. М. АНДРОНАМ.
— Дзмітрый Мікалаевіч, раскажыце, якія канкрэтна змяненні ўнесены ў дзеючыя Правілы.
— У адпаведнасці з імі, у перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай звыш 3,5 тоны, а таксама на аўтобусах масай да 5 тон прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне зімніх шын. Яны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку, павінны мець спецыяльныя значкі, якія абазначаюць, што гэта менавіта зімняя рызіна, і астатак пратэктара не менш за 4 міліметры.
Што датычыць перавозкі дзяцей, то яна павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў — аўтакрэслаў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, — калі яму да 5 гадоў. Або іншых сродкаў: бусцераў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, — калі дзіцяці ад 5 да 12 гадоў. Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых вышэй устройстваў у тым выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.
— Чым выклікана прыняцце новага Указа?
— У першую чаргу, дастаткова вялікай колькасцю дарожна-транспартных здарэнняў і траўміраваных у іх, у тым ліку дзяцей. У 2014 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзеці сталі ўдзельнікамі 429 ДТЗ, у якіх 30 непаўналетніх загінулі, 434 атрымалі раненні. На тэрыторыі Віцебскай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана 30 ДТЗ, у выніку іх 4 загінулі і 35 атрымалі траўмы. У нашым раёне адбыліся 2 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 2 дзяцей былі паранены, прычым адно — з-за таго, што яго бацька не “пераабуў” на зіму аўтамабіль.
— Якая адміністрацыйная адказнасць прадугледжана за парушэнне новых правілаў?
— Згодна з артыкулам 18.14, частка 5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей вадзіцель можа атрымаць папярэджанне або штраф у памеры да 4 базавых велічынь. Калі ж такое правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года, давядзецца заплаціць штраф у памеры ад 2 да 8 базавых. Невыкарыстанне на аўтамабілях зімніх шын у перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка караецца папярэджаннем або штрафам у памеры да 2 базавых велічынь (арт. 18.12, ч.3 КаАП РБ). Пры паўторным на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за гэта ж парушэнні — штрафам у памеры ад 2 да 5 базавых.
— Ці ўсе вадзіцелі на Пастаўшчыне выконваюць патрабаванні новых правілаў?
— Нягледзячы на тое, што з моманту падпісання Указа Прэзідэнтам да ўступлення яго ў законную сілу прайшло тры месяцы і ў вадзіцеляў быў час азнаёміцца з ім і прыняць адпаведныя меры, зрабілі гэта далёка не ўсе. Па перавозцы дзяцей пратаколаў на першым часе мы не складалі, абмяжоўваліся прафілактычнымі гутаркамі з бацькамі. Але сёння да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты ўжо 5 чалавек. А вось да тых, хто так і не “пераабуў” свой аўтамабіль у зімнюю рызіну, падыходзім больш строга. Складзена ўжо 25 пратаколаў, частка вадзіцеляў аштрафавана. Работу па выяўленні парушальнікаў на дарогах будзем працягваць і далей.
Карыстаючыся магчымасцю, хачу звярнуцца таксама да пешаходаў і нагадаць пункт 17.2 Правілаў дарожнага руху. У адпаведнасці з ім, пераходзіць праезную частку дарогі можна толькі па пешаходным пераходзе, папярэдне пераканаўшыся ў тым, што выхад на яе бяспечны. Да таго ж старайцеся не затрымлівацца на дарозе. Чым хутчэй вы яе пакінеце, тым меншую перашкоду створыце для вадзіцеляў.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Грядут зарплатные изменения для бюджетников. Чего нам ждать падения или роста?
Подробнее «Речь идет об услугах организаций здравоохранения и образования, спортивных и так далее», — сообщил президент.


