Крымінальнае курыва: пастаўчанін асуджаны за наркотыкі
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забаронена вырабляць, увозіць і распаўсюджваць наркотыкі. Але ў апошні час на змену традыцыйным марыхуане, гераіну і іншым прыходзяць сумесі для курэння. Яны хутка набылі папулярнасць у маладзёжным асяродку, і нейкі час лічыліся бяскрыўднымі і экзатычнымі. Да пары і адказнасці за іх распаўсюджванне і ўжыванне не прадугледжвалася. Ды пачалася складвацца такая сітуацыя, вырашэнне якой патрабавала неадкладных мер. І сумесі прыраўнавалі да наркатычных рэчываў, бо і даследаванні паказалі, што рэгулярнае іх ужыванне можа прывесці да псіхічнага расстройства і сур’ёзнага парушэння фізічнага здароўя, нават інваліднасці. Таму нядаўна ў Расіі, Германіі, Францыі, а таксама ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах гэтыя рэчывы забаронены для продажу і ўжывання. Формулы кампанентаў, якія ўваходзяць у склад сумесяў, унесены ў спіс № 1 “Асабліва небяспечных наркатычных і псіхатропных рэчываў, якія не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах”. Гэты спіс пастаянна дапаўняецца, і тое, што было дазволена сёння, заўтра ўжо трапляе пад забарону. З усімі вынікаючымі адсюль наступствамі.
У цяперашні час за незаконны абарот наркатычных рэчываў, да якіх аднесены і сумесі, у адпаведнасці з артыкулам 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў. Усё залежыць ад ступені цяжару віны. Закон дэталёва тлумачыць усе нюансы яе вызначэння. Судовая справа, якая не так даўно была разгледжана ў судзе Пастаўскага раёна, служыць больш прыкладам прафілактычнай, а не жорсткай прэвентыўнай меры.
25-гадовы пастаўчанін А. нічым асаблівым не выдзяляўся. Па месцы работы яго характарызавалі як стараннага, добрасумленнага, адказнага. У вольны час мог дазволіць сабе крыху расслабіцца, але з законам не канфліктаваў. Меў уласную добраўпарадкаваную кватэру ў адным з мікрараёнаў горада, часта збіраў у ёй сваіх сяброў і сябровак. Па словах сведкаў, якія праходзілі па справе, і самога асуджанага, нічога антыграмадскага не рабілі: слухалі музыку, “сядзелі” ў інтэрнэце, зрэдку пілі піва. Праўда, малады чалавек адзначыў і тое, што менавіта ў адной з такіх кампаній пазнаёміўся са спайсамі, калі яны былі на піку папулярнасці. З таго часу і пачаў ужываць сумесі.
Вось і на той вечарыне, якая зацягнулася амаль на двое сутак, як паказалі сведкі, малады чалавек некалькі разоў выходзіў з кухні, а калі вяртаўся, то яго паводзіны былі неадэкватнымі: беспрычынна танцаваў, смяяўся, гаварыў нешта незразумелае. Ніхто з моладзі асаблівай увагі на гэта не звяртаў — у кожнага свае забавы, і ў гаспадара таксама.
Але паводзіны сына даўно турбавалі маці. У той дзень яна заспела кампанію на «гарачым»: шкло ў акне на кухні было разбіта, у хаце накурана, грымела музыка, валяліся пустыя бутэлькі. Гасцей сына жанчына рашуча выставіла за дзверы і пачала высвятляць з ім адносіны. Разгарэлася сварка. Маці набрала 102.
Па выкліку прыбылі міліцыянеры. Жанчына выказала меркаванне, што сын, магчыма, ужываў наркотыкі. Маладога чалавека павезлі на медыцынскае асведчанне ў цэнтральную раённую бальніцу. У кватэры зрабілі вобыск. У прыхожай на ніжняй паліцы шафы знайшлі рэчыва расліннага паходжання зялёнага колеру, якое захоўвалася ў складзенай купюры вартасцю 100 беларускіх рублёў (дарэчы, самы распаўсюджаны спосаб захоўвання і перадачы іншым асобам наркатычных рэчываў). На кухні былі прыхаваны рэчыва расліннага паходжання карычневага колеру, іголка ад шпрыца і тры грашовыя купюры вартасцю па 100 і 20 беларускіх рублёў з характэрнымі слядамі згінання.
Экспертыза пацвердзіла, што высушанае здробненае рэчыва расліннага паходжання ўтрымлівае асабліва небяспечны псіхатроп. Факт яго ўжывання пацвердзілі і вынікі аналізаў, зробленых у медыцынскай установе. Віну ў незаконных дзеяннях з ім асуджаны прызнаў. Расказаў пра абставіны, пры якіх яго набыў, перавёз і захоўваў, як і ў якой колькасці ўжываў.
Суд прызнаў грамадзяніна А. вінаватым у незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні, перавозцы псіхатропных рэчываў і з улікам усіх абставін справы назначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на адзін год з ускладаннем на асуджанага пэўных абавязкаў і кантролю за яго паводзінамі.
Шлях незаконнага абарачэння наркотыкаў вядзе ў бездань. А крымінальная адказнасць можа сур’ёзна ўскладніць жыццё. Акрамя таго, сумесі для курэння з’яўляюцца моцнадзеючымі хімічнымі рэчывамі, выклікаюць прывыканне з першага ўжывання, і пошукі казачных міфаў у свеце ілюзій заканчваюцца страшным кашмарам.
Н. ЖУКАВА, суддзя.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
11 прычын, па якіх варта наведаць Мірскі замак
Подробнее Асаблівую цікавасць у Мірскім замку выклікаюць:


