Каб гасцям хацелася прыехаць зноў

ксёндз Мікалай Ліпскі з парафіянамі напярэдадні фэсту Святога Тадэвуша.
Кожнае свята ў лучайскім касцёле вызначаецца непаўторнасцю. Тут умеюць здзіўляць не толькі разнастайнай канцэртнай праграмай, але і аздабленнем прыкасцельнай тэрыторыі, арыгінальнымі кампазіцыямі з простых кветак на алтары. Напярэдадні парафіяльнага фэсту Святога Юды Тадэвуша праязджала праз Лучай. Каля касцёла кіпела работа. Вырашыла пацікавіцца, хто рыхтуе храм да ўрачыстасці. Мужчыны нацягвалі стужкі з флажкамі, некалькі жанчын ім дапамагалі. Іншыя наводзілі парадак у закрыстыі і самім касцёле.
— Большасць прысутных сёння актыўныя ў любой нашай справе, — расказваў ксёндз-пробашч Мікалай Ліпскі. — Заўсёды магу разлічваць на Гжэслава Сцяпанавіча Лешчыка і яго жонку Веру Эдуардаўну. Безадмоўныя Ян Баляслававіч і Яніна Іосіфаўна Муха з Цівунцаў. Вось і сёння Ян Баляслававіч на сваёй машыне прывёз аднавясковак Крысціну Зямчонак, Вікторыю Іўчанка. З Коўзанаў прыехала Ганна Танана, з Гаўрылавіч — Яніна Танана. Кожнаму знайшлася работа. Мы размяркоўваем абавязкі. Прадстаўнікі Навасёлак, напрыклад, былі тут напярэдадні, частка парафіян задзейнічана сёння. Некаторым хопіць клопатаў заўтра. А падзівіцеся, якія кампазіцыі з апошніх восеньскіх кветак складвае Галіна Есьман з Лучая. Яе спрыту і фантазіі можа пазайздросціць любы дызайнер. Бязмежна ўдзячны ўсім, хто працуе найперш на хвалу Божую, а таксама для таго, каб у гасцей і турыстаў, якія не абмінаюць нашую святыню, заставаліся незабыўныя ўражанні, каб ім захацелася прыехаць у Лучай зноў і зноў.
Прыкасцельная тэрыторыя з кожным годам набывае ўсё больш эстэтычны выгляд. Пліткай выкладваецца дарожка вакол храма, адноўлена ўваходная брама, з’явілася цудоўная альтанка, паступова ператвараецца ў “жывую” Біблію агароджа — прадаўжаецца запаўненне яе ніш абразамі на евангельскія тэмы. Для таго каб быў парадак, трэба працаваць пастаянна. Шмат тут зроблена рукамі бацькі ксяндза Мікалая. Дапамагаюць і парафіяне. Кожны дзень на веласіпедзе дабіраецца ў касцёл 80-гадовая Станіслава Браніславаўна Сініца з Васевіч. Яна сустракае турыстаў, расказвае ім пра гісторыю храма, летам праполвае клумбы з кветкамі, добраўпарадкоўвае тэрыторыю. Штодзённай працы хапае, а парафіян не так і шмат, большасць іх сталага ўзросту. Таму ксёндз Мікалай рады любой дапамозе збоку. Сёлета, напрыклад, пры касцёле працаваў летнік з ліку валанцёраў. Асноўныя работы праводзіліся на мясцовых могілках — складзены іх поўны інвентар. Знайшоўся час у валанцёраў і для добраўпарадкавання прыкасцельнай тэрыторыі.
Дзень напярэдадні фэсту выдаўся халодным, дзьмуў пранізлівы вецер. Няпроста было развешваць упрыгажэнні, але людзі не звярталі ўвагі на непагадзь і стараліся хутчэй з усім управіцца. А ў суботу, калі Лучай сустракаў гасцей, парадавала яркае сонейка. Многія, перш чым пераступіць парог храма, абыходзілі вакол яго, любаваліся каплічкай Святога Францішка, штучным вадаёмам, міні-фантанам на ім, макетам палаца Агінскіх, дагледжанымі газонамі, прыкмячалі, што з’явілася новае. І мала хто здагадваўся, што ўсё гэта зроблена рукамі невялікай колькасці парафіян.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать сауну для празднования Нового Года: 7 нюансов на которые надо обратить внимание.
Подробнее Встретить Новый Год хочется весело в дружной компании. Квартиры не подходят для шумных гуляний. В них надо наводить уборку, нельзя громко включать музыку, жилплощадь не вмещает всех гостей. Рестораны


