Адзначылі лепшых, падзякавалі ўсім
27 лістапада ў прафтэхкаледжы адбыліся дажынкі, на якіх падведзены вынікі ўдзелу ў сельскагаспадарчых работах атрадаў і навучэнцаў, адзначаны лепшыя. Пра іх уклад ва ўборку ўраджаю 2014 года расказалі дырэктар каледжа Мікалай Мікалаевіч Лысёнак, галоўны аграном ААТ “Хацілы-агра” Іван Рыгоравіч Машлякевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Камайскі-агра” Юрый Мар’янавіч Плюта, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Мікалаевіч Герасіменка.
У асноўным — на бульбяных палетках
Восенню гэтага года для ўборкі ўраджаю было сфарміравана 11 студэнцкіх атрадаў, у якіх працавала больш за 200 чалавек. Пераможцамі раённага спаборніцтва прызнаны групы №№ 207, 60/61 і 212. У адкрытых акцыянерных таварыствах “Хацілы-агра” і “Камайскі-агра” яны дабіліся самай высокай у разліку на аднаго чалавека дзённай выпрацоўкі. Ганаровыя граматы і грашовыя сертыфікаты райкама ГА “БРСМ”, а таксама грашовыя прэміі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама студэнцкім атрадам былі ўручаны на раённым свяце з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. А ў цэлым за аказанне сельгаспрадпрыемствам актыўнай шэфскай дапамогі навучальная ўстанова адзначана Падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта.
На дажынках у каледжы таксама былі заахвочаны лепшыя з лепшых. Дырэктар Мікалай Мікалаевіч Лысёнак аб’явіў падзякі і прэміраваў вялікую групу навучэнцаў і майстроў. Падарункі і грашовыя ўзнагароды ўручылі гаспадарам і госці свята. Асабліва шчыра дзякаваў маладым памочнікам Юрый Мар’янавіч Плюта. У ААТ “Камайскі-агра” яны выканалі найбольшы аб’ём работы — падабралі за капалкамі 369 тон клубняў. А рэкардсменамі сталі Андрэй Шкорнік, Арцём Шувалаў, Дзмітрый Паўловіч, Аляксей Яркоўскі, Вікторыя Дзевятоўская, Дзмітрый Краўчунас, Вольга Казаровец, Мікалай Галатылец і Дар’я Жаваранкава.
Майстры і навучэнцы актыўна працавалі на палях вучэбнай гаспадаркі. Найбольш агародніны вырасцілі выхаванцы груп Валянціны Міхайлаўны Клянтак, Ганны Браніславаўны Маслоўскай, Алены Аляксандраўны Амбразевіч, Наталлі Валянцінаўны Мажэйка, Наталлі Вячаславаўны Крыніцкай, Веранікі Валер’еўны Харужай. Атрыманы ўраджай дазволіў практычна цалкам задаволіць патрэбы сталовай каледжа ў бульбе, бураках, моркве і іншай агародніне. Частка яе будзе рэалізавана на раённых і абласных кірмашах, іншым арганізацыям і асобным грамадзянам. У тым, што атрыманы важкі ўраджай, вялікая заслуга галоўных арганізатараў сельгасвытворчасці Віктара Вітольдавіча Ожаля і Людмілы Ігараўны Каробчыц.
Не толькі навучэнцы, але і майстры
На ўрачыстасці неаднаразова называліся прозвішчы майстроў вытворчага навучання Валерыя Пятровіча Грынько, Станіслава Станіслававіча Гапона, Аляксея Уладзіміравіча Пляшывава, Віталія Яўгеньевіча Лысёнка, Юрыя Веньямінавіча Шылёнка, якія выконваюць усе механізаваныя работы на палях вучэбнай гаспадаркі. Добра ведаюць іх і ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Андроны”, дзе не толькі рыхтуюць глебу, сеюць, але і ўбіраюць ураджай. Значная дапамога рабочымі кадрамі і тэхнікай аказвалася сёлета льнозаводу, ААТ “Сцяг Перамогі-агра”, “Блакітныя азёры-агра”. Дарослыя памочнікі з каледжа неаднаразова заахвочваліся дырэкцыяй, раённым выканаўчым камітэтам. А нядаўна за лепшыя паказчыкі на перавозцы збожжа майстар В. Я. Лысёнак узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
Кіраўніцтва ўлічвае патрэбы гаспадарак у кадрах пры накіраванні навучэнцаў для праходжання вытворчай практыкі. Яно высока цэніць спонсарскую дапамогу, асабліва ўдзячна дырэктарам ААТ “Навасёлкі-Лучай” Ю. Ф. Шымчыку і ААТ “Хацілы-агра” В. І. Крыштафовічу, якія выдзелілі насенне зерневых і сродкі для рамонту цяпліцы.
* * *
Навучэнцы ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць. На працягу ўсёй урачыстасці прысутным у зале адрасавалі свае музычныя падарункі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
ТОП-5 фактов об планшетах Lenovo: удачное сочетание элегантности и производительности
Подробнее Любите серфить в интернете, переписываться, смотреть фильмы? Планшеты Lenovo: удачное сочетание элегантности и производительности. Представляем вашему вниманию ТОП-5 фактов об тонких устройствах


