Мэта — служэнне Айчыне і хрысціянству
30 лістапада 2006 года ў пастаўскім храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца ўпершыню адбылося прыняцце “Казацкага слова”. З гэтай падзеі пачалася гісторыя Пастаўскага казацкага аддзела, які напачатку свайго стварэння аб’ядноўваў усяго… двух жыхароў райцэнтра — Юрыя Васільевіча Грынчанку і Аляксандра Мікалаевіча Зазуліна. Сёння ў ім налічваецца 21 чалавек ва ўзросце ад 17 да 61 года.
У пастаўскіх казакоў шырокі спектр грамадскіх абавязкаў. Адзін з галоўных — патрульна-паставая служба ў горадзе і раёне, на якую яны заступаюць у якасці добраахвотных дружыннікаў. За ўвесь перыяд іх цеснага супрацоўніцтва з праваахоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў выяўлена больш за 300 адміністрацыйных правапарушэнняў.
На працягу двух апошніх гадоў пастаўская дружына РГА “Беларускае казацтва” прызнавалася лепшай добраахвотнай дружынай у раёне. За ўмелыя і граматныя дзеянні, актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку яе актывісты неаднойчы заахвочваліся кіраўніцтвам раёна і раённага аддзела ўнутраных спраў.
— Гэта, безумоўна, прыемна, але мы працуем не дзеля прызнання, а па клічы сэрца, — падкрэсліў старшыня Пастаўскага казацкага аддзела Аляксандр Мікалаевіч Зазулін. — Наша мэта — служэнне Айчыне і хрысціянству. Мы перакананы, што рабіць дабро куды прыемней, чым яго атрымліваць. І кожны з нас, не чакаючы ўдзячнасці, стараецца сваімі справамі быць карысным гораду і грамадству. Паасобку гэта зрабіць няпроста, а вось у зладжанай камандзе аднадумцаў — іншая справа. Наогул, ідэя братэрства і ў нашым аддзеле, і ў рэспубліканскім аб’яднанні “Беларускае казацтва” ў цэлым з’яўляецца ключавой. І ў радасці, і ў горы мы заўсёды побач са сваімі таварышамі. А яны ўсе годныя, неабыякавыя да сацыяльных праблем людзі.
Акрамя аховы правапарадку, актывісты казацкага руху аказваюць шэфскую дапамогу cярэдняй школе № 3: сістэматычна чытаюць лекцыі па гісторыі казацтва, надаюць увагу тэмам маральнага, патрыятычнага выхавання вучняў. Наладжана сувязь з сацыяльна-педагагічным цэнтрам Пастаўскага раёна. Сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх РАУС і сацыяльнымі работнікамі цэнтра казакі праводзяць рэйды па нядобранадзейных сем’ях, не застаюцца ў баку ад дабрачынных мерапрыемстваў. Сёлета, як і ў папярэднія гады, будуць удзельнічаць у пераднавагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
Цесная ўзаемасувязь у пастаўскіх казакоў з мясцовай царквой Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Каб атрымаць благаславенне ад настаяцеля храма протаіерэя Валерыя Пашкевіча, кадэты вывучаюць Слова Божае ў нядзельнай праваслаўнай школе. Тут жа, на тэрыторыі царквы, штогод праходзіць урачыстае прыняцце “Казацкага слова”. Як навічкі, так і іх старэйшыя таварышы кожны год падтрымліваюць грамадскі парадак на прыхрамавай тэрыторыі падчас правядзення абраду асвячэння вады.
І гэта далёка не ўвесь пералік спраў пастаўскіх актывістаў.
— Казацкі аддзел варты пахвалы па многіх пазіцыях, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. — Важкі ўклад яго і ў выхаванні маладых людзей у духу гуманізму і патрыятызму, далучэнні іх да хрысціянскіх традыцый. Нельга не адзначыць актыўны ўдзел пастаўскіх казакоў у грамадскім жыцці раёна, шматлікіх культурна-масавых мерапрыемствах. Характэрна, што іх колькасць у Паставах з кожным годам расце. Гэта адбываецца ў многім дзякуючы кіраўніку аддзела Аляксандру Мікалаевічу Зазуліну, які з’яўляецца прыкладам для маладзейшых рабят. Ён прафесіянал у сваёй справе, умее зацікавіць і захапіць, і гэта адкрывае перад Пастаўскім казацкім аддзелам новыя перспектывы.
Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать сауну для празднования Нового Года: 7 нюансов на которые надо обратить внимание.
Подробнее Встретить Новый Год хочется весело в дружной компании. Квартиры не подходят для шумных гуляний. В них надо наводить уборку, нельзя громко включать музыку, жилплощадь не вмещает всех гостей. Рестораны


