Батлейка падарыла казку дзецям і дарослым
У рамках адкрыцця выставы Наталлі Парахневіч у выставачнай зале Дома рамёстваў, пра якую мы расказвалі ў «Пастаўскім краі» за 22 лістапада, у жыхароў нашага раёна была ўнікальная магчымасць дакрануцца і да дзівоснага свету казкі: убачыць захапляльнае выступленне традыцыйнага народнага лялечнага тэатра — батлейкі.
З адзіным прадстаўленнем у Паставах выступіў аматарскі лялечны тэатр «Станчыкі», які з 2008 года існуе пры Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры. Ідэя стварэння батлейкі ўзнікла, калі перад Калядамі работнікі музейнага аб’яднання вырашылі падрыхтаваць для дзяцей лялечнае прадстаўленне. Задумку адразу ж ажыццявілі: батлейку (драўляны «тэлевізар») вырабіў разьбяр па дрэве Міхаіл Парахневіч, лялькі пашыла майстрыха Марыя Дворская, напісалі сцэнарый, размеркавалі ролі. Прэм’ера ўдалася, а напоўненыя цікавасцю і захапленнем дзіцячыя вочы настолькі натхнілі ўдзельнікаў прадстаўлення Ганну Базарэвіч, Ілью Вашкеля (абое з’яўляюцца музейнымі работнікамі) і карэспандэнта раённай газеты «Браслаўская звязда» Галляша Сяляву, што рэгулярныя выступленні батлейкі праходзяць ужо на працягу шасці гадоў.
Ілья Вашкель і Ганна Базарэвіч.
Звяртаючыся да гледачоў (у сваёй большасці гэта былі дзеці), Ганна Базарэвіч расказала пра шматгадовую гісторыю батлейкі. А яна бярэ свой пачатак на Беларусі аж з XVI стагоддзя. У той час на святыя Каляды па вёсках і мястэчках вандраваў незвычайны лялечны тэатр — батлейка. Гэта назва ўзнікла ад слова «Бэтлеем» — калісьці так называўся горад Віфлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Дзякуючы самаробным лялькам можна было ўбачыць Хрыстова нараджэнне, а таксама жорсткага цара Ірада, які хацеў забіць маленькага Сына Божага і ўсіх немаўлят, за што і трапіў у пекла з кіпячай смалой.
Гэты сюжэт захаваўся да нашых дзён і лічыцца для батлейкі традыцыйным. Менавіта яго, а таксама інтэрмедыю (жартоўнае прадстаўленне) і легенду пра паходжанне горада Браслаў убачылі пастаўскія гледачы ў выкананні аматарскага лялечнага тэатра «Станчыкі». А перад пачаткам тэатралізаванага прадстаўлення прысутных чакаў яшчэ адзін сюрпрыз — выставачная зала Дома рамёстваў напоўнілася чароўнымі гукамі жывой музыкі. Фалк-мелодыю на сапраўднай дудзе выканаў Галляш Сялява.
— Самае галоўнае — гэта адчуць гледача, бо ён — як механізм: альбо зможаш яго завесці, альбо не. І найбольш складаная ў гэтым плане ўзроставая катэгорыя — дзеці. На шчасце, мы заўсёды адчуваем эмацыянальную аддачу, якая зыходзіць з глядзельнай залы. Вельмі рады, што і сёння наша выступленне выклікала жывую цікавасць, шчыры смех і дружныя апладысменты, — падзялілася ўражаннямі пасля выступлення Ганна Базарэвіч.
Тэатр «Станчыкі» выступае ў асноўным у браслаўскім музеі і касцёлах гэтага раёна. На гастролі за яго межы выязджаў толькі двойчы: у Сянно, дзе нядаўна праходзіў абласны конкурс «Лялечны свет» — там браслаўчане занялі першае месца ў намінацыі «Лепшы лялечны аматарскі тэатр батлейкі», — і ў Паставы.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать сауну для празднования Нового Года: 7 нюансов на которые надо обратить внимание.
Подробнее Встретить Новый Год хочется весело в дружной компании. Квартиры не подходят для шумных гуляний. В них надо наводить уборку, нельзя громко включать музыку, жилплощадь не вмещает всех гостей. Рестораны


