Футбольная акадэмія была школай жыцця
Фота на памяць. Фота Сяргея Вшыўкава.
У 2011 годзе ў нашай школе з’явіліся спецыялізаваныя спартыўныя класы, у якіх займаліся выхаванцы Футбольнай акадэміі “ПМЦ-Паставы”, і адразу прыцягнулі да сябе ўвагу. Спачатку школа сустрэла іх насцярожана: чаго ад іх чакаць? Хлопцы прыехалі з розных гарадоў Беларусі, з розных клубаў. Ці змогуць яны знайсці агульную мову з мясцовымі? Ці змогуць адначасова вучыцца, штодзённа трэніравацца, часта ездзіць на спаборніцтвы? Ці змогуць стаць дружнымі, згуртаванымі калектывамі, у якіх адны хлопцы?
Скажу адразу: усё атрымалася. Праз некаторы час на ўроках у гэтых класах працаваць стала спакайней, бо трэнеры адсочвалі іх паводзіны і вучобу. У залежнасці ад рэйтынгу футбалістаў маглі пакараць: зрабіць дзяжурнымі, не дапусціць да спаборніцтваў, не ўзяць на зборы…
Разрозненыя хлопцы змаглі стаць адной сям’ёй: яны не “закладвалі” адзін другога, дапамагалі сваім таварышам не толькі на стадыёне, але і ў класе на ўроках (калі ведаў адзін — ведаў увесь клас). Яны сталі камандай не толькі на футбольным полі, дзе кожны адказвае за ўсіх, але і ў жыцці.
І ў канцы першага навучальнага года аказалася, што футбольны клас — любімцы ўсёй школы, што выпуск 2012 года — адзін з лепшых. Якімі падцягнутымі, вясёлымі, артыстычнымі былі яны на выпускным вечары! Такім жа стаў і выпуск Футбольнай акадэміі 2014 года.
У гэтых класах заўсёды выконваліся дамашнія заданні, вучні больш, чым іншыя, цікавіліся сваімі адзнакамі. На дыскатэках звычайна дзяжурыў адзін з трэнераў або выхавальнікаў, і ўсе прыезджыя футбалісты пасля заканчэння праграмы разам ішлі ў акадэмію, дзе пражывалі.
Нашы спартсмены паказвалі ўсім прыклад, як трэба весці здаровы лад жыцця: яны не пілі піва, не курылі, трымалі форму. Калі хтосьці іншы спрабаваў курыць, маглі проста, па-хлапечы, сказаць: “Дурань! Што з табой будзе ў 30 гадоў? Пашкадуй свае лёгкія!” І гэта дзейнічала лепш, чым нашы лекцыі пра шкоду курэння.
Вось што гавораць футбалісты “са стажам”:
М. Прыходзька: “Займаюся футболам з 4 класа. Спачатку трэніраваўся 4 разы ў тыдзень, пасля — кожны дзень. Спачатку ездзілі толькі на спаборніцтвы па Беларусі, апошнія 3 гады — на міжнародныя. Футбольная акадэмія дала магчымасць пабачыць свет, пабываць за граніцай. Я ў дзяцінстве быў вельмі хваравітым, а цяпер не хварэю. Трэніраваўся ў А. А. Тарасевіча, Я. Ю. Чарнухіна, С. М. Ясінскага. Вялікі дзякуй ім усім за тыя веды па футболе, якія нам далі”.
Я. Амбразевіч: “5 гадоў займаюся футболам. У акадэміі нас вучылі не толькі гульні, але і жыццю: далі веды па правільным харчаванні, рэжыме дня, гігіене. З гэтым відам спорту пасябраваў на ўсё жыццё. Калі б не футбол, магчыма, займаўся б нечым шкодным. А цяпер — толькі здаровы лад жыцця!”
С. Міснік: “Займаюся футболам 7 гадоў. Разам з камандай пабываў у Даніі, Фінляндыі, Польшчы, Літве, Латвіі, Украіне, Расіі, Германіі. Не п’ю, не куру, не ўжываю чыпсаў і “Колы”. У мяне значна палепшылася здароўе, я стаў больш вынослівым. За час заняткаў футболам не толькі атрымаў веды па ім, але і даведаўся шмат цікавага пра жыццё”.
І. Чавусаў: ”Многія з нас, у тым ліку і я, памянялі школу, каб быць усім разам, адной камандай. Мы ўсе, нават і гарадскія, у нядзелю разам вучылі ўрокі, выхавальнікі ва ўсіх правяралі заданне. Каб паехаць на спаборніцтвы, трэба было набраць вызначаную колькасць балаў. Таму ўсе стараліся. І перад кожнай трэніроўкай быў час для самападрыхтоўкі…”
Т. М. Іўко, настаўніца матэматыкі: “Футбалісты з майго класа аж плакалі, калі ім трэба было ад’язджаць: так моцна яны прывыклі да школы, аднакласнікаў, да сваёй каманды… Слёзы былі і на вачах настаўнікаў. А нашы дзяўчаты, нагледзеўшыся на такіх хлопцаў, напэўна, высока ўзнялі планку сваіх будучых адносін з мужчынамі, будуць параўноўваць іх з футбалістамі”.
Вельмі добра, што Футбольная акадэмія “ПМЦ-Паставы” была прыкладам фізічнага і духоўнага выхавання хлопчыкаў. Яна давала ім магчымасць раскрыць свае здольнасці, выхоўвала дух сяброўства і калектывізму, бо яны былі сапраўднымі мушкецёрамі: “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!” Нават тым, хто займаўся няшмат, акадэмія дала расткі дабра, маральнасці, любові да жыцця, сяброўства. Мы рады, што акадэмія была з намі.
У. Ч. Койра, дырэктар СШ № 3: “Вельмі сумна, што закрылася Футбольная акадэмія, наш сябар і памочнік у выхаванні не толькі спартсменаў, але і ўсіх вучняў. Гэта было ўзаемакарыснае супрацоўніцтва школы і акадэміі ў розных кірунках дзейнасці. Кожную хвіліну мы адчувалі яе падтрымку, бачылі неабыякавасць да дзяцей і ўсяго, што адбывалася ў сценах школы. Дзве ўстановы доўгі час ішлі поруч па дарозе выхавання падрастаючага пакалення. Адміністрацыя школы вельмі ўдзячна кіраўніцтву прадпрыемства, асабліва А. М. Бабічаву, дырэктару Футбольнай акадэміі Г. А. Казакевіч, усяму трэнерскаму складу і выхавальнікам за садзейнічанне і дапамогу школе ў пытаннях выхавання і адукацыі маладых спартсменаў. Крызісы прыходзяць і адыходзяць, а жаданне ствараць будучыню для нашых дзяцей застаецца ў сэрцы кожнага добразычлівага чалавека. Таму спадзяюся, што ставіць кропку ў жыцці акадэміі яшчэ рана. Мы заўсёды будзем рады аднавіць з ёй супрацоўніцтва на карысць усім”.
Аліна ЛАТЫШ, няштатны карэспандэнт.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать сауну для празднования Нового Года: 7 нюансов на которые надо обратить внимание.
Подробнее Встретить Новый Год хочется весело в дружной компании. Квартиры не подходят для шумных гуляний. В них надо наводить уборку, нельзя громко включать музыку, жилплощадь не вмещает всех гостей. Рестораны


