Упершыню — першыя
Кіраўнік фізвыхавання Юрый Барысавіч Трафімаў (у цэнтры) з актыўнымі спартсменамі, пераможцамі і прызёрамі розных спаборніцтваў Кацярынай Казаровец, Яўгеніем Лысёнкам, Дзмітрыем Каралёнкам, Дзмітрыем Марозам, Аляксандрам Груздом, Канстанцінам Шэршнем, Яўгеніем Леўшыным, Анастасіяй Паповай.
Спартсмены Пастаўскага прафтэхкаледжа некалькі гадоў запар дабіваюцца добрых вынікаў у розных відах спорту на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. А нядаўна каледж упершыню стаў пераможцам абласной спартакіяды, апярэдзіўшы 22 прафесіянальна-тэхнічныя навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці.
Пастаўчане занялі першыя месцы ў зімовым мнагаборстве “Здароўе” і спаборніцтвах па валейболе, другое — па міні-футболе, трэцяе — па лёгкаатлетычным кросе і толькі ў мнагаборстве “Абаронца Айчыны” ўступілі п’едэстал гонару іншым камандам. Усяго набралі 237 ачкоў і апярэдзілі глыбачан і аршанцаў, якія занялі другое і трэцяе месцы, адпаведна на 19 і 41 ачко.
— Спартакіяда ўстаноў прафтэхадукацыі з’яўляецца галоўным спартыўным мерапрыемствам года, — адзначыў кіраўнік фізвыхавання каледжа Юрый Барысавіч Трафімаў. — Да перамогі ў ёй мы ішлі на працягу апошніх гадоў. За гэта ўдзячны не толькі цяперашнім спартсменам, але і тым, хто выходзіў на старты раней. Стаць мацнейшым можна толькі тады, калі пастаянна трэніруешся, удзельнічаеш у спаборніцтвах, праяўляеш настойлівасць і сілу волі. Добрую загартоўку нашы спартсмены атрымліваюць падчас “Пастаўскай лыжні”, Кубка раёна па міні-футболе, лёгкаатлетычнага кросу і іншых спаборніцтваў.
Вось і нядаўна каманда ў складзе навучэнцаў Сяргея Пазняка, Яўгенія Лысёнка і Наталлі Парангоўскай заняла другое месца ў раённых спаборніцтвах па настольным тэнісе. Дзясяткі юнакоў і дзяўчат з розных вучэбных груп прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным кросе. На дыстанцыі 1000 метраў першае, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Раман Мядзведзеў, Арцём Сітковіч і Яўгеній Лубко. Сярод дзяўчат хутчэй за іншых прабеглі 500 метраў Алёна Плотнікава, Кацярына Казаровец і Вольга Казаровец.
Лепшыя лёгкаатлеты Яўгеній Лубко, Раман Мядзведзеў і Арцём Сітковіч.
Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Наталля Аляксандраўна Шылько ўручае Ганаровую грамату Сяргею Пазняку.
Арцём Сітковіч і Раман Мядзведзеў прывезлі з Мінска дыпломы другой ступені, якія заваявалі ў складзе абласной каманды на першынстве Беларусі па міні-футболе сярод устаноў прафтэхадукацыі.
Цяпер у каледжы працягваецца першынство навучальнай установы па валейболе. А галоўнымі стануць спаборніцтвы чарговай абласной спартакіяды навучэнцаў прафесіянальна-тэхнічных устаноў, якая стартуе ў пачатку 2015 года.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать сауну для празднования Нового Года: 7 нюансов на которые надо обратить внимание.
Подробнее Встретить Новый Год хочется весело в дружной компании. Квартиры не подходят для шумных гуляний. В них надо наводить уборку, нельзя громко включать музыку, жилплощадь не вмещает всех гостей. Рестораны


