«Расце» Дэпартамент аховы
Усяго праз некалькі месяцаў Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь справіць наваселле. Цяпер яно будзе знаходзіцца па новым адрасе — у мікрараёне вуліцы Юбілейнай, побач з Цэнтрам банкаўскіх паслуг №230 ААБ “Беларусбанк”. Менавіта тут узводзіцца новы будынак Дэпартамента аховы.
— Будаўніцтва выклікана адсутнасцю неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы для нармальнага функцыянавання нашага аддзялення, — тлумачыць яго начальнік Д. А. Місюк. — На 1 лістапада бягучага года штатная колькасць супрацоўнікаў службы складае 94 чалавекі, і размяшчацца ўсім у цяперашнім будынку няма магчымасці. Часта пры правядзенні розных сходаў, заняткаў даводзіцца выкарыстоўваць актавую залу РАУС. Там жа знаходзяцца частка нашых кабінетаў і пульт цэнтралізаванага назірання, што стварае пэўныя нязручнасці. Гаражы аддзялення размяшчаюцца на тэрыторыі УП ЖКГ па вуліцы Касманаўтаў, а для таго, каб падтрымліваць неабходную фізічную форму, мы два разы ў тыдзень арандуем памяшканне на ФАКу па вуліцы Савецкай. У сувязі з гэтым кіраўніцтва Дэпартамента аховы прыняло рашэнне аб узвядзенні новага будынка аддзялення, які будзе змяшчаць у сабе ўсё неабходнае.
У адпаведнасці з планам будаўніцтва, на месцы былой пляцоўкі для бытавых адходаў і агародаў жыхароў бліжэйшых дамоў з’явіцца двухпавярховы адміністрацыйны будынак са спартыўнай, трэнажорнай і актавай заламі, пультам цэнтралізаванага назірання, вучэбным класам, службовымі кабінетамі, пакоямі адпачынку міліцыянераў і для захоўвання спецсродкаў. Побач размесціцца гараж на 6 легкавых аўтамабіляў з вальерамі для 4 службовых сабак, якія пакуль знаходзяцца па месцы жыхарства міліцыянераў-кінолагаў. Узводзіць названыя аб’екты таварыства з абмежаванай адказнасцю “Радугастрой” (г. Вілейка), якое з’яўляецца генпадрадчыкам. Менавіта гэта арганізацыя выйграла тэндар на правядзенне будаўнічых работ, аб’яўлены Дэпартаментам аховы, які і фінансуе будоўлю. Субпадрадчыкамі ў ліку іншых выступаюць ДКУАБП “Рассвет Пастаўскі” і Пастаўскае ПМС. Першы робіць кладку сцен адміністрацыйнага будынка, а меліяратары правялі неабходныя падземныя работы: праклалі каналізацыю, водаправод, сістэму цэнтральнага ацяплення.
Будаўніцтва пачалося ў канцы ліпеня гэтага года і ўжо набліжаецца да завяршэння. Практычна гатовы гаражы з вальерамі, у іх засталося толькі пафарбаваць сцены і столь. На днях туды пададуць цяпло па часовай схеме. У адміністрацыйным будынку ўзведзены сцены і зроблена столевае перакрыцце двух паверхаў. Паралельна робіцца яго знешняя і ўнутраная аддзелка, добраўпарадкоўваецца тэрыторыя. Па словах Д. А. Місюка, генпадрадчык цалкам выконвае свае дагаворныя абавязацельствы, работы вядуцца з апераджэннем вызначаных тэрмінаў будаўніцтва, мінімальнымі выдаткамі і добрай якасцю.
— Зараз на будоўлі занята больш за 50 чалавек, — расказваў брыгадзір ТАА “Радугастрой” П. М. Грыгалёнак. — Працуем з 8 гадзін і да 5-ці вечара шэсць дзён у тыдзень, акрамя нядзелі. Праблем няма, горад ва ўсім дапамагае. А калі ўзнікаюць якія пытанні, яны хутка вырашаюцца. Брыгады ў нас сфарміраваны, людзі ведаюць сваю справу, бо гэта далёка не першы аб’ект, які робім. Яны ў “Радугастроя” па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку такія сур’ёзныя, як банкі.
Завяршыць будаўніцтва запланавана 31 студзеня 2015 года, а ўвесці будынак у эксплуатацыю і ўрачыста адкрыць яго — 4 сакавіка, якраз у Дзень беларускай міліцыі.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
ТОП-5 фактов об планшетах Lenovo: удачное сочетание элегантности и производительности
Подробнее Любите серфить в интернете, переписываться, смотреть фильмы? Планшеты Lenovo: удачное сочетание элегантности и производительности. Представляем вашему вниманию ТОП-5 фактов об тонких устройствах


