Маладым бы яе запал
Калі праязджаю па дарозе на Мольдзевічы, да граніцы з Літвой, заўсёды звяртаю ўвагу на могілкі паміж Дашкамі і Вольсяй. Яшчэ ў той час, калі многія месцы вечнага спачыну ў нашым раёне былі занядбанымі, гэтыя вызначаліся асаблівым парадкам. Знаёмыя тлумачылі: родныя многіх памерлых жывуць у Літве, яны і прывозяць еўрапейскую культуру. Пазней з дапамогай Камайскага і Ярэўскага сельвыканкамаў, раённага цэнтра занятасці насельніцтва і іншых дабрачынцаў былі выразаны дрэвы, пастаўлена жалезабетонная агароджа. Некалькі гадоў таму на могілках пабудавалі каплічку з фігурай Маці Божай. Каля яе адбываліся набажэнствы. Але з часам каплічка пачала разбурацца, і паўстала пытанне аб рэстаўрацыі.
— Звярталася да розных спецыялістаў, — расказвала старэйшына вёскі Дашкі Браніслава Альбінаўна Козел. — І тыя пераканалі, што рамантаваць старую няма сэнсу, лепш пабудаваць новую. Сродкі на гэту справу збірала з усіх, хто наведваецца на могілкі. І большасць людей адгукнуліся.
Грошы перадавалі з Дварчан, Мацут, Пастаў, іншых месцаў. У асноўным ахвяравалі па 100-200 тысяч рублёў, некаторыя больш. Важкі ўзнос зрабілі Галіна Дробыш і Вікторыя Міснік з Драбышоў, Тэрэса Ліпніцкая з Пастаў. Праз магазін будматэрыялаў раённага спажывецкага таварыства закупілі цэглу. Новую фігурку Маці Божай прывезлі з Польшчы. А выканаць усе будаўнічыя работы вызваўся Генадзій Семянас з Пастаў. У яго тут пахавана маці, і чалавек ахвярна працаваў у знак памяці пра яе.
— Вялікі дзякуй Гену, — гаварыла Браніслава Альбінаўна. — У вёсцы маладых няма, а нам, старым, ужо не пад сілу ніякая работа. Нават пустазелле парваць цяжка. Часта абкошваць траву вакол могілак дапамагаюць з сельсавета, а таксама прыязджае Віктар Ліпніцкі з Пастаў. На жаль, ёсць і такія, хто замяніў стары помнік на дарагі і сучасны, а наведваецца сюды толькі перад Усімі Святымі. Ці ж дастаткова аднаго разу ў год бываць на магіле таго, хто даў жыццё, вёў па ім, не скупіўся на ласку і клопат? Няўжо не знайсці некалькі гадзін у месяц, каб пасадзіць кветкі, прапалоць іх? Таму і расце часам побач з прыгожым помнікам пустазелле. Ёсць магілы, на якія ўжо ніхто не паставіць нават сціплы букецік кветак, не запаліць свечку. Іх прыбіраем сіламі тых, чыё сумленне не дазваляе, каб побач з дагледжанай магілкай была запушчаная. Агульны парадак стараемся падтрымліваць.
1 лістапада на могілках сабралася шмат людзей. Прыязджаў ксёндз, разам маліліся за супакой душ памерлых. І ўсе дзякавалі Браніславе Альбінаўне Козел за старанне па добраўпарадкаванні могілак і аднаўленні каплічкі.
— Узрост Альбінаўны паважаны, і здароўе часта падводзіць, — расказвала мне кіраўнік спраў Камайскага сельвыканкама Галіна Іванаўна Куліч, — але яна непакоіцца пра парадак. Часта па дапамогу звяртаецца да нас. Чым можам, дапамагаем. Цэнім яе за нераўнадушнасць, заклапочанасць і старанне. Маладым бы яе запал.
У планах старэйшыны на наступны год памаляваць агароджу вакол могілак. Спадзяецца, што пэўную дапамогу (хаця б рабочымі рукамі) акажуць Камайскі і Ярэўскі сельвыканкамы (частка могілак замацавана за адным з іх, частка — за другім).
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Сэрца Прускай Літвы
Подробнее Калі параўноўваць літоўскі і беларускі рухі нацыянальнага адраджэння на сутыку ХІХ і ХХ стагоддзяў, кідаецца ў вочы, наколькі моцна ў літоўцаў прысутнічала язычніцкая дамінанта. Гэта, нібы праграму,