Дадзена высокая ацэнка
А Б. Мазалеўскі (у цэнтры), А. Э. Вальчук і П. Л. Курто падчас наведвання ўніверсама «Цэнтральны».
На мінулым тыдні на Пастаўшчыне на працягу двух дзён працавалі члены Міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, створанай пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
У склад названай камісіі ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый. Штогод у асенні перыяд яны выязджаюць у розныя рэгіёны краіны, каб на месцы вывучыць, якая сацыяльная падтрымка аказваецца пажылым людзям і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. На Пастаўшчыну сёлета завіталі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі А. Б. Мазалеўскі, намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава А. Э. Вальчук і выканаўчы прадзюсер галоўнай дырэкцыі тэлеканала “Беларусь-2” Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Д. М. Карась. Іх работу ў раёне каардынавалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Д. І. Пякарская.
Сваю дзейнасць камісія пачала ў райвыканкаме з пасяджэння рабочай групы, у якую ўвайшлі адказныя асобы выканаўчага камітэта, кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў асобных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна. Спачатку гасцям быў прадэманстраваны дакументальны фільм пра Паставы, зняты журналістамі мясцовага тэлебачання. Затым П. Л. Курто расказаў пра наш раён: яго структуру, насельніцтва, вытворчую і сацыяльную сферы, падрабязна спыніўшыся на тым, што робіцца раённым выканаўчым камітэтам і ўпраўленнем, якое ўзначальвае, а таксама арганізацыямі і прадпрыемствамі Пастаўшчыны па падтрымцы пажылых людзей і ветэранаў вайны, павышэнні ўзроўню іх жыцця. Выступленне Пятра Леанідавіча дапоўнілі даклады першага намесніка начальніка РАУС Д. В. Куталёва, намесніка начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л. К. Грачанік, першага сакратара райкама БРСМ І. А. Каралёвай і намесніка дырэктара УП ЖКГ М. А. Кабайлы. Яны распавялі пра забеспячэнне ўмоў бяспечнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту і папярэджанне злачынных замахаў на іх жыццё і здароўе, работу ўстаноў адукацыі па аказанні шэфскай дапамогі ветэранам і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, сацыяльную падтрымку ветэранаў і пажылых людзей маладзёжнымі аб’яднаннямі, дадатковыя меры адраснай сацыяльнай падтрымкі названых вышэй грамадзян, прадугледжаныя ў калектыўным дагаворы УП ЖКГ.
Пасля пасяджэння члены камісіі адправіліся знаёміцца з асноўнымі сацыяльнымі аб’ектамі раёна. Першым з іх стаў Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе на сённяшні дзень пражываюць 185 чалавек. Яго дырэктар П. І. Паўловіч правёў экскурсію па ўстанове, расказаў пра матэрыяльна-тэхнічную базу, новыя формы і метады сацабслугоўвання, сацыяльна-працоўнай і медыцынскай рэабілітацыі насельнікаў. Гасцям прадэманстравалі працоўныя майстэрні і вынік работы інвалідаў — іх вырабы, малюнкі. У самім ТЦСАН працуюць два аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў, яны створаны ў Паставах і Лынтупах. Аддзяленне ў райцэнтры не абмінулі прадстаўнікі міжведамаснай камісіі, якіх цікавіла арганізацыя вольнага часу і занятасці пастаяльцаў. Тут яны пабывалі ў музеі народнай творчасці, пакаштавалі фітачаю са спечанымі па бабуліных рэцэптах прысмакамі, заглянулі ў жылыя пакоі.
Клопат пра састарэлых праяўляе не толькі тэрытарыяльны цэнтр, але і многія іншыя арганізацыі, прадпрыемствы, установы раёна. Як гэта выглядае на практыцы, сталічныя госці ўбачылі на прыкладзе раённага спажывецкага таварыства. Спачатку намеснік старшыні І. І. Ісачанкава азнаёміла іх з сістэмай работы з ветэранамі прадпрыемства. А затым камісія накіравалася ва ўніверсам “Цэнтральны”, дзе яго дырэктар Л. М. Гутар расказала пра акцыі і скідкі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадэманстравала паліцу для дыябетыкаў, якая карыстаецца папулярнасцю і ў пажылых людзей.
Многія, нягледзячы на пенсійны ўзрост, па-ранейшаму актыўныя ў жыцці, працягваюць працаваць, наведваюць разнастайныя аб’яднанні і клубы. Сярод іх клуб ветэранаў вайны і працы “Памяць”, на рэпетыцыі якога пабывалі члены камісіі. Таксама яны заехалі ў госці да 97-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны І. С. Русалоўскага з Пастаў.
Каб пражытыя гады не былі непад’ёмным цяжарам на плячах, не даймалі розныя хваробы, многае робіцца кіраўніцтвам цэнтральнай раённай бальніцы. Тут пажылым і інвалідам удзяляецца асаблівая ўвага. Штогод праводзяцца іх медыцынскія агляды, аказваецца кваліфікаваная дапамога ў стацыянарах і на даму. Адзінокія грамадзяне, якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе, змяшчаюцца на медыка-сацыяльныя ложкі ў Парыжскай бальніцы сястрынскага догляду і Пастаўскай ЦРБ. У апошняй працуюць герыятрычны кабінет і група здароўя для людзей так званага трэцяга ўзросту, маюцца спецыяльна абсталяваны аўтамабіль для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў, асобныя палаты для інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны ўрач установы У. М. Чакавы расказаў пра сучасныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюць медыкі ў сваёй рабоце, правёў экскурсію па аддзяленнях і тэрыторыі райбальніцы. А старшыні прафкама і савета ветэранаў Ж. Г. Юркевіч і Н. П. Змяеўская дапоўнілі агульную карціну расказам пра работу з былымі калегамі, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
Члены камісіі і медработнікі ля месца ўшанавання памяці ветэранаў вайны і працы УАЗ «Пастаўская ЦРБ».
Падводзячы вынікі паездкі на Пастаўшчыну, старшыня камісіі А. Б. Мазалеўскі даў высокую ацэнку рабоце ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, усіх зацікаўленых служб і арганізацый раёна па сацыяльнай падтрымцы пажылых людзей і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вырашэнні іх надзённых праблем, стварэнні неабходных умоў для пражывання. Асобна было адзначана цеснае супрацоўніцтва ТЦСАН і цэнтральнай раённай бальніцы.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Дысбаланс каштоўсцей у канстытуцыі 3 мая 1791 года
Подробнее На сучасным этапе развіцця грамадства вялікая ўвага надзяляецца сацыяльнай эфектыўнасці нарматыўных прававых актаў. Вялікае значэнне для яе забеспячэння мае ідэалагічная несупярэчлівасць прававых


