Спартыўны калейдаскоп
У стартавым туры XXIV чэмпіянату Беларусі па валейболе ў дывізіёне В вышэйшай лігі пастаўскі “Атлант-Д” прымаў на пляцоўцы ФАКа грознага саперніка — магілёўскі МВК. Нават у сваім аптымальным складзе вясной пастаўчане ў пераходным турніры саступілі яму з лікам 1:3. Пры актыўнай падтрымцы шматлікіх гледачоў пастаўчане ў першы дзень здзейснілі сапраўдны подзвіг і за 2 гадзіны 20 хвілін напружанай барацьбы вырвалі перамогу з лікам 3:2 (25:23, 21:25, 32:30, 13:25, 15:13). Асабліва драматычнай выдалася пятая, скарочаная, партыя, у якой гаспадары ўвесь час саступалі, але намаганнямі Сяргея Цімашэнкі, Сяргея Плюты, капітана Алега Шылея і іх партнёраў здарыўся цуд. Больш вопытныя магіляўчане, за якіх гулялі некалькі майстроў спорту, захавалі сілы і ў паўторнай сустрэчы ўзялі рэванш з лікам 0:3 (16:25, 20:25, 21:25).
* * *
Пад надакучлівым дажджом адбыўся заключны дамашні матч сезона ў футбалістаў “ПМЦ-Паставы”. Яны прымалі аднагодкаў з рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі БДУ, якім адзіным у пацярэднім нацыянальным першынстве двойчы саступілі. Першы тайм сустрэчы ў пастаўчан не атрымаўся з-за недаацэнкі саперніка, і яны прапусцілі два мячы. Пасля перапынку сітуацыя на полі памянялася карэнным чынам. Спачатку абаронца ПМЦ Мікіта Кастамараў ударам галавой пасля штрафнога скараціў адставанне, а за 5 хвілін да заканчэння паядынку нападаючы і лепшы бамбардзір пастаўчан Ілья Васілевіч більярдным стрэлам устанавіў канчатковы вынік на табло — 2:2. Крыху не пашанцавала маладзейшай камандзе “ПМЦ-2”, якая крыўдна прайграла мінчанам з лікам 1:2. Да заканчэння першага круга першынства пастаўчанам засталося правесці яшчэ па 6 выязных матчаў.
* * *
Наступным сапернікам пастаўскіх валейбалістаў у дамашнім матчы стаў бронзавы прызёр першынства краіны — аршанскі “Узлёт”, які толькі па фінансавых прычынах не перайшоў гуляць у элітны дывізіён. На гэты раз у пастаўчан па розных прычынах адсутнічалі два вядучыя ігракі, а маладыя партнёры не змаглі падтрымаць дыяганальнага нападаючага Сяргея Плюту. Госці надзейна яго прыкрылі і выглядалі мацней. Толькі ў другой партыі паўторнага матча гаспадары былі блізкія да перамогі, вялі ў ліку 23:22, але няўдала згулялі ў канцоўцы. Абедзве сустрэчы прайшлі пад дыктоўку аршанцаў і завяршыліся з аднолькавым лікам 0:3. Пасля двух паражэнняў з двума набранымі ачкамі пастаўскі “Атлант-Д” у турнірнай табліцы апусціўся на перадапошняе, 7-ае месца. У лідарах ідуць каманды Жлобіна, Магілёва і сталічны БДУ-РЦАР.
* * *
На чэмпіянаце раёна па шахматах згуляна палова запланаваных партый. Прамежкавым лідарам у вышэйшай лізе стаў урач-хірург Андрэй Паўлаў, які набраў 7 ачкоў з 8-мі магчымых. На прызавыя месцы прэтэндуюць яшчэ некалькі шахматыстаў, сярод якіх Уладзімір Пляшак, Віктар Шастакоў, Сцяпан Дзяшук, Іван Мурзо і іншыя. Барацьба ў першынстве абяцае быць вельмі напружанай, бо толькі палова ўдзельнікаў, якія трапяць у шасцёрку мацнейшых, захаваюць месцы ў вышэйшай лізе. Астатніх чакае пераходны турнір з удзелам лепшых ігракоў, якія гуляюць у першай лізе. Імя мацнейшага шахматыста Пастаўшчыны стане вядома перад Новым годам.
Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным


