Трагедыя, гераізм, памяць, прымірэнне

24 кастрычніка ў Паставах адбылося маштабнае мерапрыемства «Першая сусветная вайна: трагедыя, гераізм, памяць, прымірэнне», прысвечанае 100-годдзю з пачатку вайны. У яго рамках былі адкрыты музейная экспазіцыя, фотавыставы Андрэя Мацура і Васіля Белякова, прайшлі грамадска-навуковыя чытанні.
Германская, імперыялістычная, Вялікая — гэта розныя назвы Першай сусветнай вайны, якая на некалькі гадоў зрабіла Беларусь арэнай ваенных дзеянняў, а тэрыторыю Пастаўшчыны — эпіцэнтрам крывавых баёў. Адкрываючы першую частку мерапрыемства, якая праходзіла ў падвальных памяшканнях палаца Тызенгаўзаў, дырэктар раённага краязнаўчага музея Раіса Леанідаўна Курачэнка азнаёміла ўсіх з праграмай мерапрыемства і прадаставіла слова намесніку старшыні райвыканкама Юрыю Мікалаевічу Кісялёву. Ён адзначыў, што для жыхароў нашага раёна Першая сусветная вайна не проста частка сусветнай гісторыі, але і нашай гісторыі, бо яна напрамую звязана з лёсамі нашых землякоў:
— Вайна — гэта самае страшнае, што можа быць на зямлі, яна заўсёды забірае і калечыць чалавечыя жыцці, прыносіць разбурэнні і страты ў эканамічным плане. Пасля завяршэння Першай сусветнай не было зроблена правільных высноў. На жаль, не ўсе ўрокі засвоены нават праз сто гадоў: сёння існуе шмат спекуляцый, звязаных з гэтай вайной. Таму наша галоўная задача — выкарыстоўваць музейную экспазіцыю, на адкрыцці якой мы сёння сабраліся, у мэтах прапаганды міру і дабра, згоды і ўзаемаразумення. Няхай экспанаты, за якімі столькі горычы, болю і пакут, служаць разуменнем таго, што больш ніколі нельга дапускаць такога роду канфліктаў.
Азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з гэтымі экспанатамі (дарэчы, усе яны з’яўляюцца сапраўднымі артэфактамі, знойдзенымі на тэрыторыі раёна) навуковы супрацоўнік музея Вадзім Аляксандравіч Шышко. Ён расказаў, што асноўная ідэя экспазіцыі — паказаць розныя бакі жыцця салдат падчас Першай сусветнай вайны. Для гэтага ўсе экспанаты былі ўмоўна падзелены на чатыры часткі і размешчаны ў розных залах. Першая ўвасабляе лінію фронту, другая і трэцяя — акопы рускіх і нямецкіх салдат адпаведна, чацвёртая — мірнае жыццё падчас вайны.
У першай зале захоўваюцца цэлыя і разарваныя артылерыйскія снарады розных калібраў, зброя, калючы дрот, які таксама з’яўляўся своеасаблівай зброяй, паколькі не было такой тэхнікі, якая магла б яго прарваць, вялікая колькасць кусачкаў, якімі спрабавалі рэзаць гэты дрот, і іншыя экспанаты.
У другой зале прадстаўлены самыя розныя рэчы, якімі карысталіся салдаты. Напрыклад, пры дапамозе сапёрнай рыдлёўкі байцы закопваліся ў зямлю. Яе наяўнасць стала такой жа неабходнасцю, як кулямёт ці вінтоўка. З прадметаў побыту — кацялкі, лыжкі, відэльцы, шкляная пляшка. Ёсць сярод экспанатаў і бутэлька са спецыяльнай вадкасцю для ачысткі процівагазаў. Такая вадкасць таксама была жыццёва неабходнай для салдат, паколькі ў той вайне прымянялася хімічная зброя.
Трэцяя зала знаёміць наведвальнікаў з бытам нямецкіх салдат. Трэба сказаць, што ён быў арганізаваны значна лепш. Сярод экспанатаў — фатаграфіі нямецкіх бетонных умацаванняў, вінтоўкі, пераносная печка і нават… ложак.
е, наколькі вайна была цесна звязана з самым звычайным жыццём. У ёй прадстаўлены дакументы, якія дазвалялі рускім салдатам жаніцца з мясцовымі жыхаркамі, бутэлькі з-пад спіртнога, партсігар і скрынка ад цукерак, канькабежны канёк. Таксама тут захоўваюцца фатаграфіі вайсковых пахаванняў і параненых салдат.
Адразу пасля заканчэння экскурсіі па музеі адбылося адкрыццё фотавыставы «Нябачныя помнікі Вялікай вайны» мясцовага фатографа, старшыні клуба «Светосила» Андрэя Мацура. Усе работы выставы — гэта візуальны ўспамін пра трагічныя падзеі Першай сусветнай вайны. Падчас работы над тэмай Андрэй Мацур праехаў практычна ўздоўж усёй лініі фронту на тэрыторыі Баранавіцкага, Браслаўскага, Вілейскага, Мядзельскага, Пастаўскага і Смаргонскага раёнаў. На некаторыя месцы даводзілася вяртацца: дзесьці не было патрэбнага асвятлення, дзесьці ўзнікалі цяжкасці іншага характару. На стварэнне работ пайшло каля года, тым не менш, па прызнанні аўтара, усё роўна засталося шмат месцаў, якія хочацца наведаць і зрабіць ужо не проста выставу, а паўнавартасны альбом.

— Тэму выставы мне падказаў вядомы беларускі фотамастак Сяргей Качаргін. Ён папракнуў нас, маладых фатографаў, за тое, што не надаём належнай увагі гістарычным фактам. Бо пройдзе 10-20 гадоў, і, магчыма, усе сведчанні той вайны знікнуць з твару зямлі, — гаварыў на прэзентацыі сваіх работ Андрэй Мацур. — Я адразу акунуўся ў гэтую тэму з галавой, больш за тое, мне пашчасціла пазнаёміцца з шэрагам людзей, якім гэта тэма блізкая. Галоўная думка, якую хачу данесці да наведвальнікаў выставы, заключаецца ў тым, што помнікам Першай сусветнай вайны трэба надаць належны статус, а не дазваляць часу непазбежна разбураць іх.
Другая частка мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны, прайшла ў актавай зале райвыканкама. Тут адбыўся паказ дакументальнага фільма «Нарач-Вердэн. Памерці за Францыю» з серыі «АНТ» «Обратный отсчёт», а таксама знаёмства з выставай кніг, грамадска-навуковыя чытанні і прэзентацыя фотавыставы «Сляды гісторыі» Васіля Белякова.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Іна СНЯЖКОВА (фота).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным


