“Гандаль — маё прызванне”

Марына Давідзюк.
— упэўнена загадчыца магазіна “Родны кут” па вуліцы Савецкай у Паставах Марына Давідзюк. У гэтым яна пераканалася за 15 гадоў працы ў спажывецкай кааперацыі.
Быць гандлёвым работнікам жанчына марыла з юнацтва. Пасля школы разам з дзвюма сяброўкамі-аднакласніцамі вырашыла паступаць у гандлёвы тэхнікум. Але маці адгаварыла, маўляў, вучыся на каго заўгодна, толькі не на прадаўца. Баялася, што дачка можа лёгка пратаргавацца. Марына паслухалася і насуперак свайму жаданню падала дакументы ў Полацкае педвучылішча на пачатковыя класы, ды праваліла ўступныя экзамены. Прыйшлося ісці рабочай на “Беліт”. Там адпрацавала 5 гадоў, пакуль не трапіла пад скарачэнне. Затым уладкавалася фасоўшчыцай на хлебазавод, адкуль неўзабаве пайшла ў дэкрэтны водпуск. Па меры таго, як падрастаў маленькі сынок і набліжаўся час выходзіць на работу, усё часцей задумвалася над тым, каб паспрабаваць сябе яшчэ ў нейкай прафесіі. Параіўшыся з роднымі, вырашыла запісацца на курсы прадаўцоў, якія тады адкрыліся ў каледжы ад раённага цэнтра занятасці. На гэты раз адгаворваць дачку маці не стала.
— На курсах я адвучылася 3 месяцы, пасля чаго мяне накіравалі ў магазін “Пасаднік”, — успамінае Марына Зянонаўна. — Пашанцавала, што трапіла менавіта туды, у добры, дружны калектыў, бо ад людзей, якія побач з табой у пачатку шляху, вельмі многае залежыць. У прыватнасці, застанешся ты ў прафесіі або не.
М. З. Давідзюк засталася. Больш за тое, нягледзячы на ўсе цяжкасці работы прадаўцом, з першых дзён у магазіне зразумела: вось чым хацела б займацца ў далейшым, менавіта гэта справа па душы. Але папрацаваць у “Пасадніку” давялося нядоўга. Праз 3 гады жанчына зноў пайшла ў дэкрэт, а праз год пасля выхаду на работу адкрыўся ўніверсам “Цэнтральны”, і яе перавялі туды старшай змены — намеснікам загадчыцы магазіна. Яшчэ праз 6 гадоў, калі насупраць паліклінікі пабудавалі сучасны, прасторны “Родны кут”, прапанавалі стаць яго загадчыцай.
— Адмаўляцца і пярэчыць кіраўніцтву я не прывыкла, — кажа Марына Зянонаўна. — Згадзілася, калі сказалі, што ў “Родны кут” ідуць многія дзяўчаты з “Пасадніка”. З аднаго боку, было крыху страшнавата, а з іншага — ведала: у мяне ёсць апора.
Усяго ў штаце “Роднага кута” 25 чалавек, сярод якіх 19 прадаўцоў. Калектыў пераважна малады, частка работнікаў прыйшла, што называецца, з вуліцы, не маючы амаль ніякай практыкі: адны пасля заканчэння вучылішча, іншыя недзе крыху падпрацоўвалі. Таму загадчыцы і больш вопытным прадаўцам прыйшлося браць іх пад сваю апеку, на месцы вучыць усім тонкасцям прафесіі, адказнасці, таму, што, калі сталі за прылавак, павінны за ім не адстаяць, а адпрацаваць. Гэтаму ў свой час М. З. Давідзюк вучыла загадчыца “Пасадніка” А. А. Кандрашэнка, шмат у прафесійным плане дала і кіраўнік “Цэнтральнага” Л. М. Гутар, за што жанчына ім вельмі ўдзячна.
— А ўвогуле, калектыў у нас добры, з’яднаны, — гаварыла мая суразмоўца. — Не сакрэт, што многія маладыя зараз не жадаюць працаваць, на адным месцы надоўга не затрымліваюцца. Мне ж шанцуе з людзьмі. З моманту адкрыцця магазіна ніхто пакуль не звольніўся і, наколькі я ведаю, не збіраецца.
Ёсць у “Роднага кута” і свае пастаянныя пакупнікі, якія сярод іншых гандлёвых кропак горада аддаюць перавагу менавіта гэтай. Дзякуючы ім і багатаму асартыменту тавараў магазін без асаблівых цяжкасцей штомесяц выконвае даведзены райспажыўтаварыствам план па тавараабароце.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным


