Паскорыцца час, палепшыцца якасць абслугоўвання.
Сімвалічную стужку пераразаюць начальнік раённага вузла паштовай сувязі Т. М. Гайлюн і намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль.
Напярэдадні Сусветнага дня пошты і 140-годдзя Сусветнага паштовага саюза ў Паставах, на плошчы Леніна, 16, адбылося адкрыццё “Бізнес-пошты”.
На прэзентацыі новай формы абслугоўвання кліентаў прысутнічалі прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў розных форм уласнасці. Іх віталі начальнік раённага вузла паштовай сувязі Таццяна Мікалаеўна Гайлюн, спецыяліст па продажы паслуг Эльвіра Анатольеўна Балошка, начальнік камерцыйнай службы Віцебскага аддзялення РУП “Белпошта” Тамара Лукашаўна Цвілевіч. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця “Бізнес-пошты”, якая размяшчаецца побач з галаўным офісам, удзельнічаў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Рыгоравіч Коваль.
Нягледзячы на імклівае развіццё інтэрнэту і іншых крыніц паслуг, паштовая сувязь Рэспублікі Беларусь па-ранейшаму застаецца надзейным партнёрам для насельніцтва і юрыдычных асоб. Дзякуючы ёй мы маем магчымасць паслаць ці атрымаць электронны перавод, пасылку, пісьмо, купіць тавары першай неабходнасці, заплаціць за газ, электраэнергію, тэлефон, камунальныя паслугі, разлічыцца пластыкавай картачкай і многае іншае. Структуры паштовай сувязі маюць сваіх кліентаў, пастаянна ўдасканальваюць традыцыйныя, развіваюць і прапануюць усё новыя віды паслуг. Адной з іх і з’яўляецца “Бізнес-пошта”. На Віцебшчыне яна ўжо дзейнічае ў абласным цэнтры, Наваполацку, Полацку, Оршы, Лепелі і Глыбокім. З 1 кастрычніка набылі магчымасць абслугоўвацца асобна ад агульнай чаргі грамадзян і нашы юрыдычныя асобы і прадпрымальнікі. Да кожнага кліента тут прымяняецца індывідуальны падыход, прапаноўваюцца годны ўзровень абслугоўвання і поўны пералік аказваемых паслуг. Абанементнае абслугоўванне юрыдычных асоб у офісах гарантуе паслуга “Паштовы кур’ер”. Яна прадугледжвае прыём і дастаўку ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, дастаўку бланкаў строгай справаздачнасці, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, паштовай прадукцыі. “Паштовы кур’ер” прымае таксама таварныя ўкладанні і фарміруе паштовае адпраўленне з імі, рэалізуе маркіраваную і немаркіраваную прадукцыю, прымае падпіску і многае іншае. Дарэчы, пры заключэнні дагавора на абанементнае абслугоўванне ўстаноўлены паніжаныя тарыфы. Увогуле, як адзначалася на прэзентацыі, паслугі “Белпошты” канкурэнтаздольныя па сваіх цэнах, а таму і найбольш даступныя.
Спецыяліст па продажы паслуг Э. А. Балошка і аператар сувязі С. Б. Татарчук.
Кліентаў павінна зацікавіць і такая паслуга паштовых адпраўленняў, як “Камфорт”. Дзякуючы ёй пісьмы і пасылкі з паведамленнем аб атрыманні можна адправіць не толькі ў падраздзяленні “Бізнес-пошта”, але і ў любым аддзяленні паштовай сувязі або з дома ці офіса і атрымаць іх у зручны час па любым адрасе. Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі і праз паштовыя скрынкі прымаюцца таксама адпраўленні са спецыяльнай адзнакай “1 клас”. Іх сарціроўка вядзецца ў прыярытэтным парадку, а перасылка ў паўтара раза хутчэй за простыя адпраўленні. Усё большай папулярнасцю карыстаецца міжнародная і рэспубліканская паскораная пошта EMS Belpost.
З адкрыццём “Бізнес-пошты” зменшыцца паток кліентаў у цэнтральным аддзяленні. Значна сэканомяць час і індывідуальныя прадпрымальнікі, юрыдычныя асобы, якія з’яўляюцца пастаяннымі партнёрамі вузла паштовай сувязі. Дзякуючы новай форме абслугоўвання іх колькасць будзе расці. Спецыялісты дапамогуць падабраць кожнаму кліенту такі пакет паслуг, які дапаможа надзейна развіваць бізнес. Застаецца дадаць, што “Бізнес-пошта” працуе з 8 да 17 гадзін, перапынак на абед з 13.00 да 14.00, выхадныя — субота і нядзеля. Тэлефон для даведак 4-20-36.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Беларусь через фотообъектив немецкого солдата 1915–18 гг.
Подробнее Филокартия Первой мировой — огромное собрание свидетельств о войне, изменившей представление человечества о масштабах жертв, о ведении боя, о военной технике, предназначенной нести людям


