І «Пастаўскі край» «засвяціўся»
Сярод мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2014» быў медыяфорум «Рэпартаж са жніўнага поля», удзел у якім прынялі раённыя газеты і тэлебачанне Віцебскай вобласці. Прэзентацыя сродкаў масавай інфармацыі праходзіла літаральна за некалькі крокаў ад галоўнай сцэны, на якой адбывалася ўзнагароджванне пераможцаў жніва.
Амаль кожная рэдакцыя прывезла з сабой яркія, маляўнічыя банеры і фатаграфіі, на якіх былі адлюстраваны розныя моманты ўборачнай кампаніі, газеты, рэкламную прадукцыю, праектары і нават пачастункі. Разам з тым кожны творчы калектыў «Рэпартаж са жніўнага поля» ўбачыў па-свойму. Напрыклад, калегі з Лепеля прэзентавалі сваю газету ў нацыянальных касцюмах пад задорныя гукі народных інструментаў і спевы, з Ушач — прапаноўвалі паўдзельнічаць у віктарыне і адгадаць па зерні ў шклянках від сельскагаспадарчай культуры, полацкія журналісты вярсталі і друкавалі на прынтары невялікія выпускі газеты аб ходзе свята. Адным словам, у кожнага было сваё «залатое зерне».
Пляцоўку «Пастаўскага краю» ўпрыгожваў вялікі банер, на якім размяшчаліся фатаграфіі хлебаробаў, зробленыя падчас сёлетняга жніва, а таксама інфармацыя пра той уклад, які яны ўнеслі ў агульны каравай. На спецыяльным стэндзе былі выстаўлены нумары газеты з публікацыямі пра ход уборачнай кампаніі і святочныя нумары розных гадоў. Сярод рэкламнай прадукцыі — каляндарыкі з краявідамі горада і флажкі з лагатыпам раёнкі. Сапраўдным упрыгажэннем нашай прэзентацыі стаў каравай, на якім вялікімі літарамі было напісана: «Пастаўскаму краю — 75», выпечаны на хлебазаводзе райспажыўтаварыства. Многія пыталіся, хто аўтар гэтага шэдэўра. Каравай заслужыў пахвалу і прафесійнага кандытара, а фатаграфавалі яго бясконца, нават прадстаўнікі Татарстана.
Экспазіцыйную пляцоўку з «Пастаўскім краем» раздзяляла мясцовае тэлебачанне «Паставы-ТБ». Яго работнікі ўстанавілі тэлевізар, на экране якога ўвесь час трансліраваліся сюжэты на сельскагаспадарчую тэматыку і невялікі відэафільм пра раён.
Інфармацыйную пляцоўку нашага раёна наведалі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, а таксама не адзін дзясятак зацікаўленых гледачоў, сярод якіх былі і нашы землякі. Многія з ноткамі настальгіі расказалі пра тое, што Пастаўшчына — іх малая радзіма. Адна з іх — Глафіра Канстанцінаўна Кашперава, якая нарадзілася ў вёсцы Казлоўшчына. Працяглы час жыла ў Варапаеве, працавала спачатку на заводзе ЖБВ, затым — у дыстанцыі пуці. Варапаева — радзіма яе траіх дзяцей. Нягледзячы на тое, што ў Гарадку жанчына жыве ўжо 28 гадоў, кожны раз, калі на абласным свяце бачыла пастаўскія палаткі, — ёкала сэрца. У Гарадку жыве і працуе галоўным санітарным урачом раёна ўраджэнец Пастаў Раман Анатольевіч Бабрычэнка. У нашым райцэнтры прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады, таму кожны раз, калі мужчына па інтэрнэце глядзіць выпускі навін «Паставы-ТБ» — а робіць ён гэта рэгулярна, — адчуванне такое, што пабываў дома. Яшчэ адзін наш зямляк Уладзімір Ільіч Кузняцоў цяпер на пенсіі. Ён жыве ў Дубровенскім раёне, а на свята прыязджаў падтрымаць пляменніка-перадавіка, які сёлета на камбайне «Палессе» намалаціў больш за дзве тысячы тон збожжа. Не прамінуў нашу палатку і майстар участка Гарадоцкага ЖЭУ Аляксандр Селязнёў. Вельмі хваліў работнікаў Пастаўскага ДРБУ, якія дапамагалі падрыхтаваць сталіцу абласных «Дажынак» да святкавання.
Свята закончылася. Яго ўдзельнікі і госці раз’ехаліся па дамах. А нас, журналістаў, сагравае думка, што многія з іх з удзячнасцю ўспомняць і «Пастаўскі край».
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Беларусь через фотообъектив немецкого солдата 1915–18 гг.
Подробнее Филокартия Первой мировой — огромное собрание свидетельств о войне, изменившей представление человечества о масштабах жертв, о ведении боя, о военной технике, предназначенной нести людям


