Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Паўтары тысячы гасцей сталі ў мінулую суботу ўдзельнікамі абласных “Дажынак”, якія праходзілі ў Гарадку. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, свята працаўнікоў вёскі атрымалася яркім і маштабным. Акрамя афіцыйнай дэлегацыі на чале са старшынёй райвыканкама В. С. Гутаравым, Пастаўскі раён на ім прадстаўлялі народныя майстры і творчыя музычныя калектывы, работнікі спажывецкай кааперацыі. У адным з мерапрыемстваў — медыяфоруме — удзельнічалі  журналісты раённай газеты і тэлебачання. Яны пабывалі таксама на новых аб’ектах райцэнтра, многіх пляцоўках фестывалю-кірмашу.

Па-добраму пазайздросцілі

Урачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2014” і цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур праходзілі на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы на плошчы Леніна. Вітаючы гасцей і віноўнікаў урачыстасці, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец, у прыватнасці, адзначыў, што ў аграрным сектары Прыдзвінскага краю многае было зроблена для таго, каб атрымаць добры ўраджай. Стабільна, планамерна развіваецца аграпрамысловы комплекс, адбыліся значныя змены ў тэхнічным перааснашчэнні. З 2008 года сельгасвытворцы атрымалі больш за 15,9 тысячы адзінак тэхнікі, што дазваляе праводзіць палявыя работы ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны.

У вобласці сфарміравана і адобрана Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аптымальная структура пасяўных плошчаў, якая дазваляе штогод атрымліваць больш за мільён тон зерня, забяспечваць грамадскае пага­лоўе фуражом і травяністымі кармамі. Сёлета на Віцебшчыне  з улікам фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак сабраны 1 мільён 302 тысячы тон зерня (практычна ўсё ў складской вазе)  пры ўраджайнасці 28,7 цэнтнера з гектара, што з’яўляецца найлепшым вынікам за ўвесь час існавання вобласці. Віцебшчына першай у рэспубліцы выканала і дзяржзаказ — рэалізавала 140 тысяч тон збожжа.

362 экіпажы камбайнераў (летась было 172) перакрылі тысячны рубеж па намалоце збожжа. Восем экіпажаў намалацілі па 2000 і больш  тон зерня. А камбайнер Ігар Болцікаў з Аршанскага раёна стаў першым трохтысячнікам у вобласці.

Пры такім саперніцтве няпроста было стаць пераможцамі і прызёрамі  абласнога спаборніцтва. На вялікі жаль, у іх лік не трапіў ні адзін прадстаўнік нашага раёна, хаця па тысячы і больш тон зерня намалацілі 8 камбайнераў. Такую ж колькасць зерня перавезлі 20 вадзіцеляў, у тым ліку двое — па 2000 тон.

Героямі “Дажынак” у Гарадку сталі ў асноўным камбайнеры і вадзіцелі з Аршанскага, Дубровенскага і Віцебскага раёнаў, дзе атрыманы самы высокі ўраджай. Ім і ўручыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі і выказаў надзею, што ў сёлетніх пераможцаў будуць паслядоўнікі.

Цырымонія ўзнагароджвання выклікала добрае пачуццё зайздрасці ў членаў нашай афіцыйнай дэлегацыі. Высокія вынікі ў першую чаргу ўразілі камбайнераў Аляксандра Курдо, Сяргея Гіля, Уладзіміра Жойдзя, вадзіцеляў Уладзіміра Усаценку, Аляксандра Альхімёнка і Канстанціна Галубёнка. Увогуле, нашым механізатарам майстэрства не пазычаць, што яны і даказалі некалькі гадоў назад, калі пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскага спаборніцтва выходзілі камбайнеры і вадзіцелі  ААТ “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”. Вярнуць былую славу, узняцца на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару можна толькі пры ўмове высокай аддачы хлебнай нівы. У гэтым кірунку і трэба працаваць у далейшым.

А ўзнагародай для пастаўчан, як і для прадстаўнікоў іншых раёнаў Прыдзвінскага краю, якія павысілі ў гэтым годзе ўраджайнасць і валавыя намалоты зерня, сталі словы падзякі кіраўніка вобласці і музычныя падарункі, адрасаваныя ім самадзейнымі і прафесійнымі артыстамі.

Духмяным хлебам, творчасцю народнай

Прыгожым, урачыстым атрымалася святочнае шэсце ўдзельнікаў “Дажынак” па цэнтральных вуліцах Гарадка. Калону дэлегацыі нашага раёна ўзначальвалі ансамбль барабаншчыц Пастаўскай школы мастацтваў і ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Заранка”. Іх праходжанне па ўсім шляху суправаджалася апладысментамі, гучнымі вітаннямі гараджан.

На свята былі запрошаны таксама кіраўнікі шэрага прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны, якія непасрэдна ўдзельнічалі  ў падрыхтоўцы Гарадка і аб’ектаў сельскай гаспадаркі да “Дажынак”.

Праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла была вельмі насычанай і ставіла сваёй мэтай не толькі ўславіць хлебаробаў, але і паказаць, чым багаты і адметны Прыдзвінскі край. У гэтым кірунку, без перабольшвання, пастаўчане здзівілі і заслужылі самых добрых слоў. Уразіла падвор’е раённага спажывецкага таварыства. За два дні тут пабывала некалькі соцень чалавек, выручка ад рэалізацыі харчовых вырабаў склала 91 мільён рублёў. Асабліва пастараліся варапаеўскія прадаўцы  філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль”, повары, афіцыянты і іншыя работнікі кафэ “Церамок”, “Лагуна”, “Паазер’е”, сталовай “СССР”.

— Усё, што мы прывезлі, карысталася попытам, — расказвала першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ганна Сянько. — Жыхары Гарадка і госці ахвотна куплялі нашу ўласную і прадукцыю Пастаўскага малочнага завода, іншых перапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебшчыны. Даспадобы прыйшоўся наш хлеб, асабліва пасля таго, як была праведзена дэгустацыя хлебабулачных вырабаў. Каб задаволіць попыт жыхароў Гарадка і гасцей, мы нават былі вымушаны ехаць у Паставы па дадатковы тавар.

На падвор’е кааператараў прыходзілі  не толькі па пакупкі, але і каб сфатаграфавацца, падзівіцца майстэрству і фантазіі пекараў. Прыцягвалі ўвагу выставы з агародніны і фруктаў, выпечкі хлебазавода і кулінарнага цэха, арыгінальна аформленыя куткі на тэмы вясковага жыцця і хатняй гаспадаркі. Па выніках агляду-конкурсу, які праводзіўся на “Дажынках”, аўтарытэтная камісія аблспажыўсаюза прысудзіла пастаўскім кааператарам першае месца за лепшае афармленне падвор’я і найбольшыя аб’ёмы рэалізаванай прадукцыі.

На працягу ўсяго дня на цэнтральнай плошчы працавала выстава-прэзентацыя “Віцебшчына турыстычная”. Вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў карысталіся экспазіцыі аграсядзіб з Навасёлак і Васілін, якія прадстаўлялі іх гаспадары Сяргей Шчэрба і Сяргей Дзіковіч. Самым масавым  атрымалася тэатралізаванае свята брэндаў раёнаў і гарадоў вобласці. Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна прэзентаваў свой брэнд пад назвай “На прызбе ў мельніка”. Цікавай атрымалася выстава вясковага хлеба. Шмат жадаючых было паўдзельнічаць у гульнёва-забаўляльнай праграме, “пакатацца” на экзатычнай павозцы, змалоць у жорнах муку, паўдзельнічаць у розных імпрэзах. Захаплялі выступленні народных калектываў “Традыцыя” і “Заранка”.  А дырэктар Навасёлкаўскага цэнтра культуры Дзяніс Круглоў удзельнічаў у гала-канцэрце абласнога агляду-конкурсу творчасці аграрнай моладзі і працаўнікоў сяла.

Вялікай папулярнасцю на свяце карысталася выстава “Кірмаш на Парнасе”. Свае творчасць і майстэрства на ёй прадэманстравалі пастаўскія майстрыхі Дома рамёстваў Алена Крывенькая і Крысціна Брэская.

Свята завяршылася.  Нялёгкія хлебаробскія будні працягваюцца. Пажадаем жа, каб наступны год стаў больш плённым для земляробаў Пастаўшчыны.


Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

Пастаўчане прынялі актыўны ўдзел у абласных «Дажынках» (+фота)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой