Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шмат спраў і поспехаў у прафсаюза

Шмат спраў і поспехаў у прафсаюза

У Паставах адбылася XVII раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. У ёй прынялі ўдзел чатыры дзясяткі дэлегатаў, старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза У. У. Мядзелец і намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Вёў канферэнцыю начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама У. З. Гутар.

Са справаздачай аб рабоце за перыяд з сакавіка 2012 года па верасень 2014-га выступіла старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Дзіяна Іванаўна Пякарская. Яна адзначыла, што за апошнія два гады колькасць членаў прафсаюза амаль не змянілася. Па стане на 1 верасня 2014 года райкам аб’ядноў­вае 24 прафсаюзныя “пярвічкі” і прафгрупы агульнай колькасцю 557 чалавек. На працягу апошніх чатырох месяцаў у іх прайшла справаздачна-выбарная кампанія. Склад старшынь у асноўным застаўся нязменным.

Многія з іх працуюць на прафсаюзнай ніве шмат гадоў і карыстаюцца высокім аўтарытэтам у сваіх арганізацыях. У ліку найвопытнейшых работнікаў — Ганна Францаўна Літвіновіч (яна ўжо 24 гады ўзначальвае прафарганізацыю райвыканкама), Бяленка Людміла Мікалаеўна (амаль два дзясяцігоддзі з’яўляецца старшынёй “пярвічкі” ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама), Ірына Аркадзьеўна Януковіч (кіруе прафсаюзам у пастаўскім ДТСААФе). У сельскай мясцовасці сярод старшынь прафгруп вызначаюцца Ірына Мікалаеўна Кішко (Варапаева), Луцыя Ула­дзіславаўна Вілейта, Людміла Іванаўна Паляніна, Луцыя Эдмундаўна Траццяк (Ярэўскі, Ваўкоўскі, Камайскі сельскія Саветы адпаведна) і іншыя.

Высокі клас пастаўчане пацвярджаюць падчас шматлікіх прафесійных, творчых і спартыўных мерапрыемстваў, якія праводзяць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Віцебскі абласны камітэт прафсаюза. Напрыклад, летась у конкурсе на лепшую пярвічную арганізацыю сярод аддзелаў Дэпартамента аховы МУС Віцебскай вобласці першае месца заняла пастаўчанка Зінаіда Цімафееўна Падвербная. Таксама ў 2013-ым у спаборніцтве на лепшую арганізацыю прафсаюзнай работы ў пярвічных арганізацыях судоў Віцебскай вобласці другое месца заняў суд Пастаўскага раёна. З добрай навіны распачаўся і сёлетні год — у абласным конкурсе на лепшы пакой прыёму ежы першае месца заняў Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Шмат уражанняў засталося ад удзелу ў турзлёце, які летам праходзіў на Глыбоччыне. Яркім стала і міжраённае спаборніцтва па падлёднай лоўлі рыбы. Яно летась прайшло ў Полацкім раёне, і пастаўская зборная прыняла ў ім актыўны ўдзел. Наступнае свята падлёднай рыбалкі пройдзе на Пастаўшчыне.

Неад’емнай часткай паўсядзённых спраў прафсаюзнага камітэта з’яўляецца вырашэнне зваротаў грамадзян у галіне сацыяльна-працоўных адносін, узгадненне графікаў водпускаў, працоўных інструкцый. З улікам магчымасцей райкам прафсаюза стараецца аператыўна вырашаць усе хвалюючыя пытанні, у першую чаргу фінансавыя, віншуе работнікаў — членаў прафсаюза — з юбілеямі, дзяржаўнымі і прафесійнымі святамі. Знаходзіцца час і для ўдзелу ў шматлікіх дабрачынных акцыях, падарожжах па Беларусі і суседніх краінах.

Адным з галоўных кірункаў работы райкама было і застаецца сацыяльнае партнёрства. У пярвічных арганізацыях заключана 10 калектыўных дагавораў. Але гэтага, пераканана Д. І. Пякарская, недастаткова. Таму перад дэлегатамі — а сярод іх былі выключна актывісты — пастаўлена задача ўдасканальваць такія дагаворы і павялічваць іх колькасць. Важным застаецца пытанне стварэння новых пярвічных арганізацый і прыцягнення ў іх моладзі — на Пастаўшчыне для гэтага ёсць немалы патэнцыял.

Старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У. У. Мядзелец высока ацаніў вынікі работы пастаўскага райкама прафсаюза і пажадаў прысутным новых прафесійных вяршынь.

На канферэнцыі таксама  выступілі галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ж. В. Цуканава, галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Т. М. Сідаровіч, другі сакратар райкама ГА “БРСМ” В. Л. Руткоўская, дырэктар УА “Дзіцячы дзяржаўны сацыяльны прытулак Пастаўскага раёна” Н. В. Селіванава, член савета аб’яднання ветэранаў працы дзяржаўных служачых райвыканкама А. Э. Кейзік, старшыня пярвічнай арганізацыі Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для пажылых і інвалідаў А. В. Кавалеўская.

Старшынёй Пастаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў зноў выбрана Д. І. Пякарская.

Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой