Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Падчас «Дажынак» адкрыты новыя аб’екты

Падчас «Дажынак» адкрыты новыя аб’екты

Урачыстае адкрыццё лыжаролернай трасы

Абласныя “Дажынкі” ў Гарадку ўжо сталі гісторыяй. Тысячам гасцей яны запомняцца не толькі ўрачыстымі мерапрыемствамі і шматлікімі творчымі падвор’ямі, але і чыстымі, утульнымі вуліцамі райцэнтра. Напярэдадні галоўнага свята хлебаробаў іх аблічча непазнавальна змянілася: добраўпарадкаваны дваровыя тэрыторыі, адрамантаваны і рэканструяваны дзясяткі старых будынкаў і ўведзены ў эксплуатацыю новыя сучасныя аб’екты. Самыя знакавыя і мнагабюджэтныя з іх 27 верасня наведаў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец (на здымку — у цэнтры).

Маштабы зробленага ў Гарадку да “Дажынак” уражваюць. За непрацяглы час рэканструявана 167 аб’ектаў сацыяльнай сферы, сярод якіх гарадскія аўтастанцыя, чыгуначны вакзал, дзіцячая школа мастацтваў, бальніцы, школы, кінатэатр, мага­зіны, кафэ, рынак… На будаўнічыя мэты зрасходавана больш за 700 мільярдаў беларускіх рублёў, 600 мільярдаў з іх выдаткавана з абласнога бюджэту.

У якасці выкананых работ старшыня аблвыканкама пераканаўся асабіста. Найперш А. М. Косінец наведаў Гарадоцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж імя І. Дарошчанкі. На яго тэрыторыі была арганізавана выстава-прэзентацыя творчасці навучэнцаў, маладзёжная арт-ярмарка. Многае ўражвала і ўнутры ўстановы адукацыі. Пасля рамонту вучэбныя кабінеты сталі светлымі і па-сучаснаму абсталяванымі. Тут з’явіліся інтэрактыўныя дошкі, камп’ютарны клас, новая тэхніка для правядзення практычных заняткаў… Усё гэта, безумоўна, бу­дзе станоўча адбівацца на якасці навучальнага працэсу, а значыць, і прафесіяналізме маладых спецыялістаў.

З каледжа кіраўнік вобласці накіраваўся ў гарадоцкі Дом культуры. У глядацкай зале, якая пасля капітальнага рамонту можа даць фору і абласным канцэртным пляцоўкам, было арганізавана выступленне мясцовага фальклорнага калектыву. У прасторным фае мясцовыя народныя ўмельцы правялі майстар-класы.

Прэзентабельна выглядае і новая гасцініца Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту. Экскурсію па ёй правёў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васілій Захарэвіч. Ён паказаў і будынак, дзе хутка з’явіцца новы басейн і трэнажорная зала. А. М. Ко­сінец у сваю чаргу паставіў задачу ў самыя кароткія тэрміны пабудаваць у Гарадку яшчэ і лядовую арэну на 800 месцаў.

Чарговым прыпынкам старшыні аблвыканкама стала лыжаролерная траса. Пасля азнаямляльнай паездкі па ёй журналісты пераканаліся: гэта ўнікальны для Беларусі спартыўны аб’ект. Даўжыня трасы — 5 кіламетраў (з часам будзе павялічана да 7-мі), шырыня — 7 метраў. Падчас яе будаўніцтва захаваны ўсе міжнародныя стандарты, тут можна праводзіць чэмпіянаты свету і Еўропы.

На аб’екце ў пракаце ёсць веласіпеды, лодкі, ролікі, катамараны. Скарыстацца імі можа кожны аматар здаровага ладу жыцця. Няма ніякіх сумненняў у тым, што тут заўсёды будзе шмат гасцей. Як, зрэшты, і на ўсёй Гарадоччыне, якая дзякуючы “Дажынкам” расквітнела ва ўсю моц.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой