Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музыка слова, глыбіня думкі

Музыка слова, глыбіня думкі

Юбілей раённай газеты — свята не толькі для нас, журналістаў, але і для ўсіх пазаштатных аўтараў “Пастаўскага краю”, якія дапамагаюць нам рабіць яго больш змястоўным і цікавым. Адзін з самых актыўных — настаўнік і краязнаўца Ігар Міхайлавіч Пракаповіч. Упершыню яго прозвішча з’явілася ў газеце ў 1986 годзе, калі былі надрукаваны тры вершы маладога паэта.

— Вершы я пачаў пісаць яшчэ ў школе, не адважваючыся іх камусьці паказаць, — успамінае І. М. Пракаповіч. — Але аднойчы набраўся смеласці і прынёс свае творы адказнаму сакратару газеты Алесю Касценю, якога нядрэнна ведаў, бо маці працавала ў друкарні, і я часта бываў у яе на рабоце. Гэта быў цыкл пра Паставы, які асабіста мне здаваўся геніяльным. Алесь узяў вершы і сказаў зайсці праз тыдзень. Сэрца білася птушкай у грудзях у чаканні публікацыі. Але калі прыйшоў зноў, убачыў, што мой рукапіс увесь скрэслены. Зразумела, ні пра якую публікацыю не магло быць гаворкі. Журналіст далікатна патлумачыў, што я напісаў не так, дзе няма рыфмы. Было вельмі крыўдна спусціцца з нябёсаў на зямлю. Мінуў час, і я крытычна паглядзеў на свае творы, пазнаёміўся з тэорыяй вершаскладання. Паступова з рускай перайшоў на беларускую мову напісання, уступіў у літаб’яднанне “Світанак” пры рэдакцыі райгазеты.

За гады супрацоўніцтва з раёнкай, якая, па словах Ігара Міхайлавіча, стала для яго правадніком у паэзію і літаратуру ў цэлым, на старонках “Пастаўскага краю” ўбачылі свет не менш за тры сотні вершаў аўтара. Газета друкавала амаль усё, што ён прыносіў, бо гэта была сапраўдная музыка слова, высокамастацкая, прасякнутая глыбокім філасофскім сэнсам паэзія.

У пачатку 90-ых гадоў у газеце пачалі з’яўляцца краязнаўчыя артыкулы І. М. Пракаповіча. У той час ён, настаўнік геа­графіі і апантаны падарожнік, актыўна заняўся краязнаўствам: стаў весці гурткі, хадзіць з вучнямі ў вандроўкі і збіраць матэрыялы пра розныя куткі раёна. У выніку з’явілася неабходнасць расказаць іншым пра прыгожыя мясціны, адметныя помнікі прыроды і гісторыі, якія ў нас ёсць. Тым больш што тады публікацый на гэту тэму амаль не было. І многія чытачы газеты, асабліва настаўнікі, выразалі і захоў­валі гэтыя артыкулы, каб потым выкарыстаць іх у сваёй рабоце.

Сёння Ігар Міхайлавіч працягвае збіраць матэрыялы па гісторыі краю. А яшчэ выношвае ідэю скласці Кнігу рэкордаў Пастаўшчыны па аналогіі з Кнігай рэкордаў Гінеса. У сувязі з гэтым думае праз газету звярнуцца да чытачоў з просьбай падказаць самае-самае. Таму ўважліва сачыце за публікацыямі ў раёнцы і з задавальненнем чытайце артыкулы за подпісам Ігара Пракаповіча.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой