Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гісторыя — у здымках

Гісторыя — у здымках

Дзмітрый Курыловіч

У кожным нумары раённай газеты змяшчаецца як мінімум дзясятак фатаграфій. Яны адлюстроўваюць падзеі, што адбываюцца ў раёне і па-за яго межамі, знаёмяць нас з людзьмі, іх дасягненнямі і захапленнямі, перадаюць хараство навакольнага краю або здзіўляюць арыгінальнымі, гумарыстычнымі сюжэтамі.

Добры здымак часам можа быць больш красамоўным і пераканаўчым, чым друкаванае слова. Ён ніколі не пакідае чытача раўнадушным — прымушае задумацца, усміхнуцца, натхніцца або захапіцца. Такія здымкі ўдаюцца не толькі нашаму Пятру Пятровічу Курыловічу і іншым карэспандэнтам. З рэдакцыяй супрацоўнічае нямала творчых людзей. Дзіўнае і прыгожае трапляе ў аб’ектыў пастаўчан Андрэя Мацура, Рыты Шылей, Антона Чалея, Віктара Казака, Сяргея Вшыўкава, лынтупчаніна Віктара Лукшы, парыжанкі Галіны Панкінай, іншых аўтараў.

Сёння сучасная тэхніка дае шмат магчымасцей: без папярэдняй падрыхтоўкі фатаграфаваць могуць і дзіця, і пенсіянер. Раней жа “вытворчасць” фатаграфіі была цэлай навукай, даступнай вельмі вузкаму колу людзей. Пра нюансы даўнейшай фотасправы гадзінамі можа расказваць пастаўчанін Дзмітрый Курыловіч, які адпрацаваў у раённай газеце 26 гадоў і зрабіў за гэты час тысячы фатаграфій пра жыццё роднага краю.

Гледзячы на работы былога фотакарэспандэнта, звяртаеш увагу на іх лірычнасць, дакладную кампазіцыю і цікавыя пастаноўкі. З цяжкасцю верыцца, што Дзмітрый Пятровіч — самавучка. А гэта менавіта так. Яму было гадоў восем, калі старэйшы брат падарыў фотаапарат і паказаў, як ім карыстацца. З часам захапленне ўсё больш і больш зацягвала ў “палон”.

У 1978 годзе, адразу пасля вяртання са службы ў арміі, Дзмітрый  уладкаваўся ў рэдакцыю газеты. З шырокай усмешкай ён успамінаў той час, калі для стварэння адной фатаграфіі патрабавалася нямала часу, а бывала, і… нерваў.

— Гэта сёння некалькі кадраў можна зрабіць за адну секунду, — гаварыў. — А раней шчоўкнеш — і чакаеш секунд 15, пакуль перакруціцца плёнка і нанова зарадзіцца ўспышка. Таму пра дубліраванне кадраў не магло быць і гаворкі. Уявіце: ідзе адказная нарада, уручаюць пераходны сцяг. Няўжо хтосьці з высокіх чыноўнікаў будзе трымаць яго і чакаць, пакуль ты ўручную настроіш тэхніку? Па гэтай прычыне адказнасць за кожны зроблены кадр была надзвычай высокая. Шмат часу займала пячатанне фатаграфіі. Патрэбны былі гадзіны, каб праявіць плёнкі, высушыць здымкі, а потым яшчэ і клішэ нарэзаць! Часта гэты працэс зацягваўся да ночы.

Нягледзячы на ўсе складанасці, Дзмітрый Пятровіч найбольш любіў фатаграфаваць у жанры фотарэпартажу. З настальгіяй ён успамінаў шматлікія мерапрыемствы, на якіх прысутнічаў,  людзей, якіх фатаграфаваў. А колькі заставалася за кадрам! Як цікава працавалася, які дружны, згуртаваны быў рэдакцыйны калектыў! Неаднойчы мой субяседнік успомніў Альфонса Турлу, Васілія Харэвіча, Міхаіла Чарняўскага, Вячаслава Аўчарэнку, якія ў розны час працавалі ў раёнцы і на чыіх работах можна было павучыцца фотамайстэрству.

Большасць плёнак тых часоў, на жаль, не захавалася. Але ёсць падшыўкі газеты, якая, дзякуючы багаццю і разнастайнасці фотаздымкаў, лёгка вяртае ў гісторыю.

Мы, журналісты і пазаштатныя аўтары газеты, працягваем яе ствараць.

Іна СНЯЖКОВА.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой