Горка для Ягоркі
Сям'я Шырэй
Несправядліва: шукаю па ўсім раёне тэмы, а ў сябе пад носам нібыта іх не бачу. Бачу! Ды ўсё не магла ўгаварыць сваіх маладых суседзяў “засвяціцца” ў газеце. “Не трэба пра нас пісаць, — упарта адмаўляліся Наталля і Станіслаў Шырэй. — Мы ж не напаказ усё робім, а для нашага Ягоркі”.
Хто б сумняваўся ў гэтым! Але хіба не варта ўвагі і пераймання тое, што маладыя мама і тата ствараюць для свайго адзінага (пакуль) сыночка? А пачну я з таго, што сям’я жыве ў новым прасторным дыхтоўным доме па вуліцы Матросава ў Паставах, і ў гэтым доме не проста сучасны інтэр’ер і ўсе выгоды, але і ўласная стылізацыя, асаблівы дух творчасці. Потым гэтай творчасці стала цесна ў сценах дома, і яна “папрасілася” на вуліцу, ды так разгарнулася, што прыдамавая тэрыторыя ператварылася ў казачны куточак, у якім знайшлося месца буслу і чаплі, вожыку і качцы, матылькам і божым кароўкам і многаму-многаму іншаму, што не можа не прыцягваць увагі не толькі малых, але і дарослых. Але малых, безумоўна, асабліва.
А з якой любоўю абуладкавана дзіцячая гульнёвая пляцоўка! Пясочніца з мноствам цацак, ажно трое арэляў, прыгожая альтанка, высокая горка, саслізгваць з якой дзятве асаблівая радасць.
Таму праз усё лета і звінелі ў двары дзіцячы гоман і смех — да чатырохгадовага Ягоркі ахвотна прыходзілі не толькі яго равеснікі, але і намнога старэйшыя дзеці. Для таго каб для ўсіх хапіла прасторы, Наталля са Стасам пашырылі гульнёвую пляцоўку, дабавіўшы да яе кавалачак агарода, на якім раней раслі клубніцы. Вароты гаража расквецілі прыгожым узорам, якім хочацца любавацца. А на яго сцяну “заглянула” рукатворнае сонейка ды так і засталося на ёй. Потым “набеглі” сінія хмаркі і таксама затрымаліся. Ну як тут не залюбуешся?!
Ведаючы, што ў Наталлі і Станіслава была магчымасць трапіць на пастаяннае месца жыхарства ў Санкт-Пецярбург, пытаюся, ці не шкадуюць, што не рашыліся на пераезд.
— Ніколькі! — адказалі абое. — Вялікі горад не для нас. Тут такая цішыня, спакой, свежае паветра. Мы нават не ўяўляем, як жыць у кватэры. Уласны дом — зусім іншая справа, ёсць магчымасць прыкласці рукі — штосьці ствараць, удасканальваць, мяняць. Задум у нас яшчэ шмат, а ў інтэрнэце столькі падказак!
Не сумняваюся, што ўсё задуманае гэтыя маладыя людзі ажыццявяць і іх дом і двор стануць яшчэ прыгажэйшымі.
Фаіна КАСАТКІНА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Даследчыкі не ведаюць, колькі беларускіх каштоўнасцяў знаходзіцца сёння за мяжой
Подробнее Даследчыкі гісторыі і культуры нашай краіны не ведаюць, колькі беларускіх каштоўнасцяў знаходзіцца сёння за мяжой. Як і не ведаюць пра тое, колькі гісторыка-культурных аб'ектаў увогуле было створана


