Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Майстар на ўсе рукі

Майстар на ўсе рукі

Аляксандр Шырокі

“Вельмі добры спецыяліст, выконвае ўсе віды зварачных работ хутка і з выдатнай якасцю. Валодае навыкамі інжынернай думкі: яму не трэба гаварыць, што і як зрабіць, — сам прымае рашэнне ў складанай сітуацыі. Мае толькі станоўчыя водгукі ад людзей, якія часта просяць прыслаць менавіта яго. Карыстаецца аўтарытэтам у калектыве, дасць слушную параду таварышу, заўсёды падтрымае”. Так ахарактарызавала электрагазазваршчыка УП ЖКГ Аляксандра Шырокага майстар па сантэхніцы ўчастка жылфонду “Паставы-18” Валянціна Васільеўна Шорац, калі я папрасіла яе расказаць пра свайго падначаленага, якому сёлета прысвоена званне “Чалавек года Пастаўшчыны”.

Ва ўнітарным прадпрыемстве “Жыллёва-камунальная гаспадарка” Аляксандр Аркадзьевіч працуе 12 гадоў. Да гэтага служыў па кантракце ў вайсковай часці ў 6 гарадку. А калі ў 2002-ім часць расфарміравалі, ехаць кудысьці даслужваць да пенсіі не захацеў, бо ў Паставах была сям’я — жонка і сын. Тады і ўспом­ніў пра набытыя раней навыкі работы з металам, прачытаўшы ў раёнцы аб’яву пра тое, што УП ЖКГ патрабуецца электрагазазваршчык.

— Гэтай прафесіі я вучыўся на Пастаўскім кансервавым заводзе, дзе нядоўгі час працаваў пасля тэрміновай службы ў арміі, — расказваў А. А. Шырокі. — Прычым узялі мяне на завод зваршчыкам, хоць зусім не ўмеў варыць. Затым закончыў адпаведныя курсы ў райцэнтры і атрымаў пасведчанне. Але адчуваў: такая работа не па мне, вабі­ла армія. І я зноў пайшоў служыць. Цяпер жа мяняць работу не збіраюся, нягледзячы на тое, што не раз клікалі ў іншыя арганізацыі. У нас добры калектыў, падабаецца мець зносіны з новымі людзьмі.

Разам з яшчэ адным электрагаза­зваршчыкам А. А. Шырокі абслугоў­вае ўвесь жылы фонд 6 гарадка, а таксама палову горада, куды сярод іншых уваходзяць вуліцы Савецкая, 17 Верасня, Варашылава. Выконвае кватэрныя заяўкі, якіх асабліва шмат паступае восенню. Камусьці з жыльцоў трэба залатаць або зварыць новае ацяпленне, камусьці — вода­правод. Бывае, што звяртаюцца і з іншымі просьбамі. Напрыклад, неяк патэлефанавала бабуля і папрасіла падварыць старое крэсла, якое зламалася, бо выкінуць яго шкада, а на новае няма грошай.

— Раней працаваць было прасцей, — зазначае Аляксандр Аркадзь­евіч. — Таму што не было дарагіх аддзелачных матэрыялаў. А зараз амаль у кожнай кватэры ламінат, плітка, шаўкаграфія на сценах. Трэба быць вельмі акуратным, каб не сапсаваць усё гэта. Часам даводзіцца паламаць галаву, перш чым нешта зрабіць. У залежнасці ад металу і аб’ёму работы выкарыстоўваю электрычную або газавую зварку.

Калі А. А. Шырокі толькі пачынаў работу ў ЖКГ,  меў трэці кваліфікацыйны разрад. Цяпер ён электра­газа­зваршчык пятага разраду, пры неабходнасці замяняе майстра на сваім участку. Вось і падчас нашай сустрэчы выконваў яго абавязкі, паколькі В. В. Шорац знаходзілася ў водпуску: прымаў тэлефонныя заяўкі, аддаваў распараджэнні сантэхнікам. А ўвогуле Аляксандр Аркадзьевіч — майстар на ўсе рукі. Умее працаваць з любым будаўнічым матэрыялам, асабліва любіць метал і дрэва. У прыватнасці, зрабіў з іх дзве прыгожыя лавачкі, якія ўстанавіў у двары свайго дома, арыгінальныя падстаўкі для кветак. Акрамя рыбалкі, з дзяцінства захапляецца кулі­нарыяй і добра гатуе. А не так даўно заняўся кветкаводствам. Пасаджаныя ўласнаручна клумбы радуюць вока не толькі дома, але і на рабоце, каля будынка ўчастка.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой