Падарунак на развітанне. “Паставы-ПМЦ” — “Ветразь” (Докшыцы) — 3:2
У гэтай сустрэчы абедзве каманды згулялі ў адкрыты атакуючы футбол, і да апошніх мінут было невядома, як яна завершыцца. Пастаўчане хацелі зрабіць падарунак у выглядзе перамогі свайму 39-гадоваму капітану Андрэю Шурко, які амаль два дзесяцігоддзі быў сапраўдным лідарам калектыву, а ў той дзень праводзіў свой апошні матч і развітваўся з футболам. У перапынку адбылася ўрачыстая цырымонія провадаў ветэрана. Генеральны дырэктар ДА “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” М. С. Рамейка пад шквал апладысментаў балельшчыкаў уручыў яму Ганаровую грамату, прэмію і футбольны мяч з аўтографамі ігракоў і трэнераў.
Перад паядынкам планавалася, што Андрэй згуляе толькі яго частку і будзе заменены. Аднак матч праходзіў настолькі напружана, што прыйшлося дагуляць да фінальнага свістка і нават адзначыцца праведзеным мячом у вароты саперніка. У пачатку гэтай сустрэчы госці першымі ледзь не вызначыліся, але трапілі ў перакладзіну. У адказ пастаўчане ўзмацнілі свой націск, і нападаючы Раман Мядзведзеў з выдатнай перадачы Максіма Голубева лік адкрыў. Яшчэ чатыры разы гаспадары маглі павялічыць сваю перавагу, але заключным ударам вопытных Яўгена Чарнухіна, Уладзіміра Карагі не хапіла дакладнасці.
У выніку напрыканцы першага тайма ад нагі аднаго з пастаўскіх абаронцаў крыўдны мяч уляцеў у сетку іх варот. Пасля адпачынку госці праводзілі вельмі небяспечныя контратакі, і адну з іх завяршыў іх капітан і лепшы бамбардзір (12 мячоў) Аляксандр Палачанін — 1:2.
На шчасце, пастаўчане здолелі выправіць ход барацьбы, калі сапернік недазволеным прыёмам спыніў праход форварда Паўла Ясінскага, які выйшаў на замену. Прызначаны пенальці бездакорна рэалізаваў Андрэй Шурко, і лік зраўняўся. Пераможную кропку паставіў малады нападаючы П. Ясінскі пасля фланговага праходу і майстэрскага ўдару.
У гасцей быў шанц зарабіць нічыю, але хуткасны Юрый Сяржант прамахнуўся. Валявую перамогу пастаўчанам падаравалі Чашун, Камісарчук, Архіпаў, Шурко (к), Танана, Я. Грантоўскі, Чарнухін, Карага, Голубеў (Каралёнак), Павініч, Мядзведзеў (Ясінскі). У другім матчы тура “Дзвіна-Барс” (Верхнядзвінск) дома з лікам 5:0 разграміла каманду Шаркаўшчыны. Аднак перад заключным турам у 2-ой лізе шаркаўчане датэрмінова ўслед за намі занялі 2-ое месца і пазмагаюцца ў пераходных матчах за пераход у 1-ую лігу.
Уладзімір ШЫК.
Фота Валерыя АЛЯКСАНДРАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Даследчыкі не ведаюць, колькі беларускіх каштоўнасцяў знаходзіцца сёння за мяжой
Подробнее Даследчыкі гісторыі і культуры нашай краіны не ведаюць, колькі беларускіх каштоўнасцяў знаходзіцца сёння за мяжой. Як і не ведаюць пра тое, колькі гісторыка-культурных аб'ектаў увогуле было створана


