Зноў вызначыліся пастаўскія хлебапёкі і кандытары
Тэхнолаг Вольга Цыунель дэманструе ўзнагароды, атрыманыя на міжнароднай выставе.
З 9 па 12 верасня ў Нацыянальным выставачным цэнтры “Белэкспа” прайшла 10-ая Міжнародная спецыялізаваная выстава “Хлебная і кандытарская справа”.
Прафесійны форум хлебапёкаў і кандытараў, як адзначаюць яго арганізатары, з’яўляецца адзіным выставачным праектам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Ён збірае ўсіх вядучых аператараў хлебнага рынку нашай краіны, а таксама блізкага і далёкага замежжа і дае спецыялістам і спажыўцам унікальны шанс паказаць сябе і атрымаць поўную і наглядную інфармацыю пра дасягненні і новыя распрацоўкі ў галіне. Сярод удзельнікаў выставы, як і ў папярэднія гады, было Пастаўскае раённае спажывецкае таварыства.
На гэты раз на рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2014” былі прадстаўлены чатыры ўзоры прадукцыі ўласнай распрацоўкі хлебазавода, а таксама майстра-кандытара Алены Пузан і тэхнолага кандытарскага цэха філіяла “Каапгандаль №2” Вольгі Цыунель. Міжнароднае журы высока ацаніла майстэрства пастаўчан. Залатога медаля ўдастоены хлеб “Царскі” з арэхамі, хлеб-навінка “Залаты ключык” і набор пірожных “Трыо для задавальнення”, бронзавым медалём — торт “Капрыз”.
У рамках дзелавой праграмы фестывалю праходзіла каля дзесяці розных мерапрыемстваў. Пры падтрымцы кіраўніцтва праўлення райспажыўтаварыства і філіяла №2 пастаўчане таксама прынялі ўдзел у Міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва. Аказалася, што Алена Пузан і Святлана Карандашова былі адзінымі з сістэмы Белкаапсаюза, хто не спасаваў перад канкурэнтамі і годна прадэманстраваў сваё майстэрства на такім высокім узроўні. Іх тарты “Святочны”, а таксама “Цукровыя кветкі” і “Вясельны” адзначаны дыпломамі і бронзавымі медалямі. Для сапраўдных майстрых удзел у міжнародным чэмпіянаце стаў яшчэ адным крокам у іх прафесійным росце, добрым стымулам для прыгатавання яшчэ больш прыцягальных і арыгінальных вырабаў. А справа гэта няпростая, патрабуе шмат часу, фантазіі, вытрымкі. Напрыклад, над сваёй кампазіцыяй з цукровых кветак пад назвай “Настальгія” Святлана Карандашова працавала цэлы месяц.
Шмат карыснага і павучальнага па актуальных пытаннях галіны прагучала на міжнароднай канферэнцыі. У ёй удзельнічалі таксама прадстаўнікі райспажыўтаварыства: вядучы інжынер па якасці Аляксей Алдашкін, начальнік участка Наталля Марціна і загадчыца лабараторыі хлебазавода Святлана Чалей.
Застаецца спадзявацца, што выставачныя ўзоры новай прадукцыі з’явяцца ў продажы і ў магазінах, прыйдуцца даспадобы аматарам салодкага.
Тэкст і фота Пятра Курыловіча.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Даследчыкі не ведаюць, колькі беларускіх каштоўнасцяў знаходзіцца сёння за мяжой
Подробнее Даследчыкі гісторыі і культуры нашай краіны не ведаюць, колькі беларускіх каштоўнасцяў знаходзіцца сёння за мяжой. Як і не ведаюць пра тое, колькі гісторыка-культурных аб'ектаў увогуле было створана


