Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“І гэта стала знакам — быць нам разам”

“І гэта стала знакам — быць нам разам”

Марына і Генадзь Танана з Варапаева выхавалі пецярых дзетак, трымаюць вялікую гаспадарку і не наракаюць ні на якія цяжкасці. Іх крэда: сям’ю мацуюць каханне, дзеці, узаемаразуменне і працавітасць.

Цярністы шлях кахання

Марынін знаёмы прызываўся на службу ў армію і  запрасіў яе на развітальны вечар. Сэрца шаснаццацігадовай дзяўчыны было ў нейкім незвычайным чаканні. Інтуіцыя не падвяла — завязалася знаёмства. На жаль, у Гены таксама была на руках павестка з ваенкамата.

Яго прызвалі ў войскі ваенна-марскога флоту, а гэта азначала, што служыць давядзецца тры гады. “Вучэбку” праходзіў у Анапе. Салдацкія будні былі доўгімі і нялёгкімі. Яшчэ большае выпрабаванне чакала напера­дзе: маладых байцоў перавялі на ўчастак ракі Амудар’я, што праходзіць па мяжы з Афганістанам. Тыя два з паловай гады Генадзь успамінаць не любіць. Навошта расказваць пра жахі, якія бачыў і перажыў і ад якіх і сёння прачынаецца ў халодным поце?

Быў водпуск, была сустрэча з каханай. А праз пэўны час даведаўся, што яна выйшла замуж. Не асуджаў: значыць, не лёс. Вярнуўся да бацькоў у Лукашова, а потым падаўся ў Мінск, уладкаваўся на трактарны завод. Адтуль яго накіравалі на ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

— Набіралі лазнева-пральны атрад, — успамінаў. — У мяне ў ваенным білеце ўказана спецыяльнасць “Матарыст”. Хтосьці вырашыў, што я ўмею шыць на швейнай машынцы. Калі разабраліся пасля прыезду ў Брагін, адправілі ў будаўнічую брыгаду. Паўгода жылі ў палатках, узводзілі новыя дамы, лазню, кінатэатр, іншыя аб’екты. Вярнуўся ў Мінск, і жыццё прадаўжала кіпець, дзяўчат было мора. А маё сэрца ныла па Марыне.

Аднаго разу, дабіраючыся дадому на спадарожным транспарце, падсеў да агульных знаёмых, нясмела пачаў распытваць пра Марыну. Даведаўся, што сямейнае жыццё ў яе не заладзілася, мужа пасадзілі ў турму, яна адна выхоўвае дачушку. Папрасіў адрас і, не раздумваючы, падаўся ў Літву, дзе яна жыла.

— Сустрэліся — і нібы не расставаліся, — працягвала ўспаміны Марына. — Шасцімесячная Света баялася мужчын, а да Гены адразу пайшла на рукі. І гэта стала знакам — быць нам разам.

Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек…

Паехалі да Марыніных бацькоў, якія з Пастаўшчыны перабраліся ў Латвію. Гена ўладкаваўся на чыгунку, Марына знаходзілася ў водпуску па доглядзе дзяцей, бо ў 1988 годзе нарадзілася Алёна, праз два гады — Ліля. Якраз распаўся Савецкі Саюз, і беларусы вымушаны былі пакідаць абжытыя месцы. Гена перавёўся на чыгуначную станцыю ў Смаргонь. Атрымалі невялікі пакой у інтэрнаце, а ў сям’і пяць чалавек. Неўзабаве пачулі, што на станцыі Навадруцк ёсць месца дзяжурнага і свабодны дом. Кіраўніцтва пайшло насустрач — дало згоду на перавод. Праз паўтара года станцыю закрылі.

— Мае бацькі якраз вярнуліся на радзіму, у Лучай, — расказвала Марына. — Запрасілі да сябе. Атрымалі кватэру з усімі выгодамі, я пайшла працаваць на ферму, Гена — на трактар. Мама прыглядвала за дзецьмі. Абзавяліся гаспадаркай: у нас былі чатыры каровы, конь, свінні, пятнаццаць авечак, гусі, куры.

У Лучаі пражылі пятнаццаць гадоў. А калі зарплату сталі плаціць нерэгулярна, адключылі цэнтральнае ацяпленне, то некалькі сем’яў з двухпавярховак сабралі рэчы і падаліся ў Любань Вілейскага раёна. У іх ліку былі і Гена з Марынай. Там у адной з гаспадарак навасёлы занялі цэлую вуліцу з новымі дамамі. Кіраўніцтва прыезджым было рада: усе працавітыя, старанныя, з вялікай уласнай гаспадаркай. Вось толькі абяцанай зарплаты ніхто не атрымаў, ды і іншых праблем хапіла. І сям’я зноў вярнулася на Пастаўшчыну, на гэты раз у ААТ “Камайскі-агра”.

— Калі б купілі ў Камаях уласны дом, то, напэўна, і сёння жылі б там, — гаварыў Генадзь. — А так нішто нас не затрымала: гаспадарка з кожным годам губляла статус заможнай, дом, у якім жылі, быў службовым: зволь­ніўся з работы — вызваляй жыллё. Таму на сямейным савеце вырашылі: трэба купляць свой дом. Старэйшыя дзеці ўжо жывуць самастойна, у дзвюх дачок свае сем’і, пры нас толькі Стас і Жэня.

Палюбілі Варапаева

Пяць гадоў назад у невялікім доміку па вуліцы Карла Маркса ў Варапаеве закіпела работа. Сям’я Танана пачала абжываць яго на свае лад і густ. Гена — майстар на ўсе рукі. Пераабсталяваў пакоі, каб было больш месца, замест рускай печы зрабіў пліту, пабудаваў хлеў, лазню, гараж.

— Уладкаваўся на завод жалезабетонных вырабаў, але марыў пра экскаватар, — расказваў. — Закончыў курсы і цяпер працую ва УП ЖКГ. Работа вельмі падабаецца. Марына вырашыла стаць хатняй гаспадыняй. Былі дзве каровы, набылі яшчэ дзвюх, ёсць свінні, куры, авечкі, летась гусей трымалі (для іх гаспадар выкапаў вялікую сажалку — аўт.). У агародзе, акрамя буракоў, бульбы, морквы, агуркоў, памідораў, растуць клубніцы, яны займаюць амаль палову плошчы. Так што работы хапае.

У варапаеўскім статку пасвяцца адзінаццаць кароў, чатыры з іх — Танановы. Упраўляцца па гаспадарцы Марыне дапамагаюць і муж, і чатырнаццацігадовы Стас, і нават сямігадовая Жэня. У кожнага — свае абавязкі. Увогуле ж любую работу любяць рабіць разам. Вось і на гэты раз бацька з дзецьмі чысціў лясныя арэхі, гаспадыня — цыбулю. Дзяліліся тым, як у кожнага прайшоў дзень, абмяркоўвалі планы на наступны.

— У мужа не толькі рукі залатыя, але і характар, — хваліла яго Марына. — Многія мужчыны, прайшоўшы афганскімі дарогамі, сталі іншымі — больш суровымі, нястрыманымі. Гена застаўся добрым, клапатлівым, шчырым.

— І ты ў мяне найлепшая жонка, гаспадыня, маці маіх дзяцей, — муж з любоўю паглядае на жонку. — Нярэдка знаёмыя пытаюцца: няўжо ў вас не бывае канфліктаў? Мы можам спрачацца, але не сварыцца. У спрэчках, як кажуць, нараджаецца ісціна, у сварках жа людзі імкнуцца абразіць, пакрыўдзіць адно аднаго. У нас такога няма. Хоць прыйду каторы раз з работы і бачу: жонка не ў гуморы. Адразу займуся якой-небудзь справай, а Марына тым часам “астыне”, выйдзе з усмешкай, пакліча вячэраць.

— У мяне ж, бывае, сапсуецца настрой з-за якой дробязі, — кажа Марына, — і я некаторы час маўчу: думаю, пераасэнсоўваю, раблю вывады. Урэшце ўсё становіцца на свае месцы. Стараюся цаніць тое, што ёсць, не прагнуць празмернага, не зайздросціць тым, у каго штосьці атрымліваецца лепш. А Варапаева мы палюбілі. У пасёлку ёсць бальніца, школа, чыгуначная станцыя, іншыя ўстановы. І дом наш у добрым месцы пабудаваны — на горачцы, каля сасны. Пасадзілі маладзенькія яблынькі і будзем чакаць ураджаю, акультурваем пакрыху тэрыторыю. У агародчыку з вясны цвіло шмат кветак.

Найвышэйшая ўзнагарода

— А наколькі складана было выхоўваць пецярых дзетак? — цікаўлюся.

— Мы самі раслі ў мнагадзетных сем’ях, — адказваюць. — І не ўяўлялі, як нашы равеснікі гадуюцца па адным. Гэта ж так сумна і нецікава. У вялікай сям’і развіваюцца калектывізм, узаемавыручка. Мы разам 25 гадоў і шчаслівыя, што лёс даў магчымасць пазнаць радасць кахання, нараджэння дзяцей. І ў нашых братоў, сясцёр таксама па трое-чацвёра дзетак. Усе апранутыя, накормленыя, уладкаваныя ў жыцці. У той час, калі падрасталі старэйшыя, дапамога ад дзяржавы была нязначнай. Цяпер дзякуючы Прэзідэнту шмат што змянілася. Мнагадзетныя карыстаюцца шматлікімі льготамі. У будучым плануецца падтрымку павялічыць, яна стане больш адчувальнай. І, несумненна, многія сем’і не абмяжуюцца адным-дваімі дзецьмі. Мы на дапамогу не разлічвалі. Бог даваў дзяцей — і яны нараджаліся.

Калі праз дзесяць гадоў пасля трэцяй дачкі Марына зацяжарыла Стасам і ёй ішоў трыццаць пяты год, гінеколаг у адной з бальніц папракнула, маўляў, нараджаюць, каб атрымліваць дапамогу ад дзяржавы. Марына пакрыўдзілася і вырашыла: яны з Генам сваіх дзяцей падымуць на ногі самі. І нават калі яшчэ праз сем гадоў нарадзілася Жэня, бацькі не сталі збіраць ніякіх даведак для статуса мнагадзетнай сям’і.

— Каб не твая, Марына, сціпласць, ордэн на грудзях ужо насіла б, — гладзіць па руцэ жонку муж.

— Мая найвышэйшая ўзнагарода — гэта ты і дзеці, — усміхаецца Марына. — Света працуе даяркай у Вярэньках. Яна ведае, што Гена ёй не родны бацька, але любіць яго і паважае, бо менавіта ён займаўся яе выхаваннем. Алена — тэхнолаг лясной гаспадаркі ў Барысаве, Ліля — хімік-эколаг у Віцебску, Стас — дзевяцікласнік. Сын мае ахвоту да розных вырабаў сваімі рукамі. Паглядзіце, якія прыгожыя дэкаратыўныя кошычкі пляце, а вазы з дро­ціка — заглядзенне. Радуе і Жэня.  Заўсёды з нецярпеннем чакаем прыезду старэйшых, цешымся ўнучачкай. Неў­забаве павінна нарадзіцца яшчэ адна.

У першыя дні верасня ў доме Генадзія і Марыны збяруцца госці. Нагода — 50-годдзе гаспадара. Дзеці ў чарговы раз падзякуюць бацькам за тое, што далі магчымасць з’явіцца на свет, вучылі і вучаць жыццёвым мудрасцям. А Марына будзе мітусіцца каля гасцей і частаваць сваімі фірменнымі стравамі.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой